“Армейскі чамаданчык” у Цэнтры культуры
У гэтым годзе ў нашай краіне будзе адзначацца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашашысцкіх захопнікаў. На Дзятлаўшчыне ўжо пачалі рыхтавацца да гэтай важнай і значнай для нашай краіны падзеі. Работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прымаюць актыўны ўдзел у акцыі “Армейскі чамаданчык”. Тут аформлены патрыятычны куток, дзе прадстаўлена вайсковая атрыбутыка: форма, медалі, асабістыя рэчы, фотаздымкі армейцаў розных часоў. Варта адзначыць, што гэта выстава з’яўляецца і фотазонай, дзе любы жадаючы можа сфатаграфавацца на памяць на яе фоне.
Удачы і здароўя вам, мужчыны!
У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці 22 лютага прайшла канцэртная праграма, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны – свята ўсіх сапраўдных, мужных і справядлівых мужчын. Старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік у сваім выступленні адзначыў, што гэта свята – даніна памяці ўсім пакаленням воінаў, якія ў цяжкіх баях адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы. Мы аддаём даніну глыбокай павагі ўсім пакаленням: героям Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам узброеных лакальных канфліктаў, тым, хто аддаў сваё жыццё за мір і спакой людзей. Пажадаў усім абаронцам Радзімы, і тым, хто служыў, і хто нясе нялёгкую службу цяпер, здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы, шчаслівых і доўгіх гадоў мірнага жыцця. Выказаў словы ўдзячнасці ўсім, чый грамадзянскі і воінскі абавязак – гэта добрасумленна служыць Радзіме, Андрэй Волкаў, намеснік ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна. Павіншаваў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пажадаў поспехаў, шчасця, міру і дабра. Уручыў пагоны на чарговае воінскае званне – старшага лейтэнанта запасу – Івану Кашко. Словы падзякі былі адрасаваны хлопцам, якія цяпер служаць, а таксама іх бацькам. Андрэй Волкаў уручыў бацькам дзятлаўчан, якія годна нясуць тэрміновую ваенную службу, Падзячныя лісты ад камандавання тых часцей, дзе служаць іх сыны. Павіншавала мужчын ад імя ўсіх жанчын раёна намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Таццяна Нікіпорчык. Яна падзякавала за моцнае мужчынскае плячо, за падтрымку і разуменне, бязмежнае цярпенне да жанчын. Пажадала заставацца моцнымі, смелымі, вернымі, любімымі, непераможнымі абаронцамі сваіх сем’яў, ідэй, імкненняў і жыццёвых прынцыпаў. Прыемным падарункам для прысутных мужчын і ўсіх гледачоў былі выступленні нашых таленавітых артыстаў Дзятлаўшчыны: і дарослых, і дзяцей. Бурныя апладысменты былі адрасаваны хлопчыкам – будучым абаронцам Айчыны, якія выконвалі танец “Яблочко”, маленькім танцорам калектыву “Сунічкі”, цыркавой студыі “Марсі”, барабаншчыцам гімназіі №1. вядучыя мерапрыемства яшчэ раз павіншавалі ўсіх мужчын, пажадалі шчасця, каб 23 лютага падарыла радасны настрой, станоўчыя эмоцыі і прыемныя ўспаміны.
«Тебе, наш защитник, посвящаем»
22 февраля в Новоельнянском Доме культуры работает выставка детского рисунка «Тебе, наш защитник, посвящаем». На выставке представлены работы участников любительского творчества.
«Отечеству на верность присягая»
22 февраля отдел культуры и досуга «Гезгаловскийй Дом культуры » поздравил с Днём защитника Отечества сильную половину агрогородка Гезгалы. Это особенный праздник для жителей нашего посёлка, в котором живут настоящие военные профессионалы. А подарком была концертная программа»Отечеству на верность присягая»
З Днём абаронцаў Айчыны!
22.02.19 работнікі аддзела культуры і дасуга “Казлоўшчынскі ДК” правялі рэйд — віншаванне з Днём абаронца Айчыны. Віншавалі працаўнікоў Казлоўшчынскай сярэдняй школы і жыллёва – камунальнай гаспадаркі.
«Защитникам Отчизны посвящается»
22 февраля состоялось поздравление работников ООО «ИЗОКОМ» с праздником настоящих мужчин.
С праздником, мужчины!
22 февраля работники отдела культуры и досуга «Дворецкий дом культуры» поздравили работников Дятловского лесхоза с Днем защитника Отечества.