День: 15.02.2019

Пакуль мы помнім – мы жывём

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў урачысты канцэрт, прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з тэрыторыі Афганістана. Роўна 30 гадоў аддзяляюць нас ад таго памятнага дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана. Гэта вайна ў далёкай ад Беларусі краіне закранула многіх нашых суайчыннікаў, іх сем’яў, блізкіх, сяброў. Ваенны камісар Дзятлаўскга раёна Генадзь Суравец у сваім выступленні нагадаў пра стойкасць і мужнасць салдат у той страшнай вайне: “Мы можам ганарыцца тымі, хто выканаў свой абавязак перад Радзімай. Для ўсіх нас Афганская вайна не проста гісторыя – гэта непраходзячы чалавечы боль. Выказваю ўсім ветэранам гэтай вайны найлепшыя пажаданні здароўя і шчасця, няхай мацнее баявое таварыства воінаў-афганцаў, памнажаюцца вашы добрыя справы на карысць Радзімы, няхай заўжды ў вашых дамах будуць мір і спакой”. Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за тое, што яны не перастаюць служыць сваёй Айчыне і сёння, працуючы, удзельнічаючы ў патрыятычным выхаванні моладзі. Пажадаў ім доўгіх гадоў шчаслівага і мірнага жыцця, моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў у справах і пачынаннях. Ва ўрачыстай абстаноўцы юбілейнымі медалямі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” былі ўзнагароджаны нашы землякі, якія выконвалі воінскі абавязак у Афганістане. У памяці людской Афганская вайна будзе яшчэ доўга жыць, бо яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязамі многіх маці. Данінай павагі да воінаў-інтэрнацыяналістаў, тых, хто загінуў, і тых, хто вярнуўся, але не дажыў да сённяшняга дня, стала хвіліна маўчання. Як вядома, войны не заканчваюцца тым момантам, калі змаўкае зброя. Яны працягваюцца ў душах тых, хто ў іх удзельнічаў. І вайна на афганскай зямлі – не выключэнне. Сёння падзеі той вайны застаюцца ў памяці ў песнях, якія гучалі са сцэны ў выкананні дзятлаўскіх артыстаў. Напрыканцы мерапрыемства вядучыя яшчэ раз пажадалі ўсім воінам-афганцам здароўя, міру, дабра, аптымізму, заставацца для ўсіх прыкладам стойкасці і жыццялюбства.

Автор admin 15.02.2019 Выкл.

Мітынг-рэквіем у Дзень памяці воінам-інтэрнацыяналістам

Ад гарачых кропак да халодных сэрцаў.  Сёлета споўнілася 30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей. Па традыцыі гэты памятны дзень у райцэнтры пачаўся з мітынгу каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ратнаму гераізму салдат і афіцэраў аддалі ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі органаў улады, ваеннага камісарыята, працоўных калектываў і грамадскасці, школьнікі. У сваіх выступленнях старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі падкрэслілі мужнасць, стойкасць і адвагу беларусаў, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане. У гарачых кропках воінам-інтэрнацыяналістам было неабходна навучыцца жыць з халодным сэрцам, каб хоць крыху лягчэй перанесці ўвесь боль, які прыйшлося сцярпець. У сваіх выступленнях старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі падкрэслілі мужнасць, стойкасць і адвагу беларусаў, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане. У гарачых кропках воінам-інтэрнацыяналістам было неабходна навучыцца жыць з халодным сэрцам, каб хоць крыху лягчэй перанесці ўвесь боль, які прыйшлося сцярпець. Не пакінулі нікога раўнадушным кранальныя творчыя нумары, падрыхтаваныя вучнямі СШ №1 горада Дзятлава і работнікамі культуры. Хвілінай маўчання, вянкамі і кветкамі ўшанавалі прысутныя памяць загінулых на чужой зямлі. Пасля мітынга-рэквіема калона дзятлаўчан у суправаджэнні Наваельнянскага духавога аркестра накіравалася па вуліцах горада да Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе адбываецца канцэрт да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Автор admin 15.02.2019 Выкл.

Акция «Армейский чемоданчик» в Крутиловичах

15 февраля в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла акция «Армейский чемоданчик», где присутствующие смогли познакомиться с оформлением уголка, полистать дембельские альбомы, потрогать личные вещи военнослужащих, а также познакомиться с историю медалей и орденов ветерана Великой Отечественной войны Анушкевича Николая Федоровича, которого уже нет с нами. Ордена представленные внуком ветерана Анушкевич И.В.

Автор admin 15.02.2019 Выкл.