«Ты исполнил свой долг»
Работники СКБ аг.Белогурно , совместно с профсоюзом КСУП Белогурно провели чествование «Ты исполнил свой долг». Воинам-афганцам Самохвалу Александру Ивановичу и Яковлеву Александру Андреевичу были вручены конверты и цветы, дарились песни, и слова благодарности за мужество и достойно выполненный интернациональный долг.
Афганістан: памяць мужных
30 гадоў таму савецкія салдаты пакінулі зямлю Афганістана. Юбілейнай даце і ўшанаванню воінаў-афганцаў прысвечаны сустрэчы, якія праходзяць на Дзятлаўшчыне. Адна з іх ладзілася ў Гезгалаўскай сярэдняй школе. Святочную праграму падрыхтавалі артысты Гезгалаўскага дома культуры і навучэнцы ўстановы. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў памятныя ўзнагароды – медалі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” жыхарам аграгарадка, якія былі ўдзельнікамі той вайны – Вячаславу Касенюку і Віктару Каско, такі ж медаль будзе ўручаны Мікалаю Булаўко, які не змог прысутнічаць на мерапрыемстве. Былыя салдаты не любяць узгадваць свае “афганскія гады”, тым не менш, юныя жыхары аграгарадка даведаліся і расказалі са школьнай сцэны асноўныя факты іх асабістых гісторый, звязаныя з выкананнем інтэрнацыянальнага абавязку. Бітвы завяршаюцца, а гісторыя застаецца. У нашых сэрцах будзе жыць памяць пра землякоў, якія прайшлі дарогамі Афганскай вайны.
Афганістан – гэта боль і смутак
Даніну памяці ўсім, хто мае дачыненне да гераічнай і трагічнай Афганскай вайны, аддалі ў Дварэцкай сярэдняй школе. Тут адбылася сустрэча з адзінаццацю нашымі землякамі воінамі-інтэрнацыяналістамі. Вядучыя мерапрыемства нагадалі, што вайна ў Афганістане – гэта старонка гісторыі, і не самая лепшая, а для воінаў-інтэрнацыяналістаў – гэта частка іх жыцця, якая наклала адбітак на іх далейшы лёс. Гэта гора і памяць перш за ўсё тых, хто непасрэдна ў ёй удзельнічаў. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец адзначыў, што 15 лютага – гэта дзень, калі неабходна ўспомніць тых, хто аддаў сваё жыццё на той вайне і аддаць даніну павагі ўсім, хто прайшоў дарогамі Афганістана. Ён уручыў ветэранам-афганцам юбілейныя медалі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”. Са шчырай прамовай звярнуўся да ўсіх настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц айцец Сергій: “Людзі, якія пакінулі сваё жыццё на той афганскай зямлі, хоць і не нашай, абаранялі нас. Хацелася б, каб памяць пра гэтых герояў была вечнай, перадавалася з пакалення ў пакаленне. Усе, хто там загінуў, – сапраўдныя героі”. Таксама пажадаў усім Божай дапамогі і падтрымкі ў жыцці. Выказала шчырую падзяку воінам-афганцам за іх мужнасць і адвагу, пажадала здароўя, шчасця, дабрабыту ім і іх сем’ям стараста аграгарадка Дварэц Вера Сёмуха. Наш святы абавязак – захоўваць памяць пра ўсіх, хто ваяваў у Афганістане. Пра тых, каго ўжо ніколі не вярнуць, наша памяць будзе вечнай. Яшчэ раз успомнілі свайго земляка Дзмітрыя Лазовіка, які не вярнуўся дадому з вайны жывым, хвілінай маўчання ўшанавалі яго памяць. На працягу сустрэчы краналі да глыбіні душы песні ў выкананні Аляксандра Баклушына і вершы, якія чыталі школьнікі. Напрыканцы выступіла школьная агітбрыгада “Дварэцкія зорачкі”.
Іх выбраў час
Павіншаваць з юбілейнай датай – 30-годдзем вываду савецкіх войскаў з Афганістана свайго земляка воіна-інтэрнацыяналіста Васіля Юркаўца прыехалі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, кіраўнік Вензавецкага дома культуры Часлаў Свіб і навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы. У час сустрэчы Кацярына Хілімончык адзначыла, што любая вайна назаўжды застанецца ў памяці і сэрцах пакаленняў. Воіны-афганцы былі сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны, якія бездакорна выконвалі свой непасрэдны абавязак. Яна ўручыла Васілю Юркаўцу каштоўны падарунак і кветкі, выказала падзяку за тое, што і сёння, праз тры дзесяцігоддзі, ён, як і ўсе воіны-афганцы, застаецца сапраўдным героем свайго часу. Навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы і Часлаў Свіб падрыхтавалі паэтычныя і музычныя падарункі. Пра тое, як склаўся яго баявы шлях, пра выпрабаванні ваенных дзеянняў расказаў у ходзе шчырай гутаркі і сам ветэран.
Рейд-поздравление «Достойные памяти»
13 февраля состоялся рейд-поздравление воинов-интернационалистов , проживающих на территории Жуковщинского сельского исполнительного комитета.