Месяц: Январь 2019

Абрад «Каляды» у Жукоўшчыне

7 студзеня творчымi работнiкамi сектара па арганiзацыi дасуга «Жукоўшчынскi Дом культуры» разам удзельнiкамi аматарскай творчасцi для жыхароў аграгарадка Жукоўшчына правялi тэатралiзаваны абрад «З Калядамi!».

Автор admin 07.01.2019 Выкл.

«Каляды» у Дварцы

7 студзеня ў аддзеле культуры і дасуга «Дварэцкi Дом культуры» прайшоў тэатралізаваны абрад «Каляды».  Вясёлыя калядоўшчыкі  віталі жыхароў аграгарадка Дварэц, яны заходзiлi ў хаты, дзе выконвалі розныя абрадавыя песні. Жадалі гаспадарам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, у адказ гаспадары адорвалi  цукеркамі, каўбасой, здобай i iнш.

Автор admin 07.01.2019 Выкл.

«Пад Каляднай зоркай»

7 студзеня 2019 года творчым калектывам аддзела культуры і дасуга «Гезгалаўскі ДК» быў праведзены калядны абрад  «Пад Каляднай зоркай». Калядоўшчыкі абыйшлі двары жыхароў з зоркай і абрадавымі песнямі. Цэнтральным персанажам была «каза». Спявалі велічальна-віншавальныя песні гаспадару і гаспадыне, членам сям’і, пажадалі добрага ўраджаю і багатага жыцця.

Автор admin 07.01.2019 Выкл.

«Ішла Каляда калядуючы»

У аграгарадку Раклевічы творчымi работнікамі аддзела культуры i дасуга «Раклевіцкi Дом культуры» сярод жыхароў быў праведзены тэатралiзаваны абрад «Ішла Каляда калядуючы». Надышлі калядныя дзянькі — Адзвінелі на катку канькі. Вечарам ля кожнага двара «Каляду» спявае дзетвара.

Автор admin 07.01.2019 Выкл.

«Рождественские посиделки

           «Рождественские посиделки» для людей пожилого возраста В отделе культуры и досуга «Дворецкий дом культуры» прошли Рождественские посиделки для людей пожилого возраста. Все дружно обсудили последние новости, поговорили о предстоящем светлом празднике, поздравили с днём рождения участницу клуба ветеранов «В кругу друзей» —  Городко Л.Р ,попили чая в импровизированном кафе «У самовара».

Автор admin 06.01.2019 Выкл.

БССР: назаўсёды ў летапісе роднай зямлі

У рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя ўтварэння БССР, 4 студзеня ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося святочнае мерапрыемства. На ім прысутнічалі прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, раённых службаў і ведамстваў. У фае гасцей сустракаў Наваельнянскі зводны духавы аркестр. Таксама працавала выстава “Радзіма мая, красуйся і ў шчасці жыві!”. На выставе быў паказан партрэт нашага земляка, ураджэнца вёскі Савічы, Мечыслава Грыба. Менавіта ён на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у сакавіку 1994 года падпісаў Канстытуцыю незалежнай Беларусі, першую ў гісторыі суверэннай рэспублікі. У актавай зале на пачатку мерапрыемства да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён нагадаў важныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў БССР, і павіншаваў гасцей мерапрыемства са святам: – Гэта свята сімвалізуе нацыянальнае яднанне, пераемнасць, адказнасць за сучаснасць і будучыню Радзімы, аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца гісторыяй, духоўнай і культурнай спадчынай савецкага народа. Жадаю вам добрага здароўя і плённай працы на карысць сваёй Айчыны і народа. Прайшло стагоддзе з таго моманту, калі беларускі народ сустрэў важную падзею ў сваім жыцці: першыя і ўпэўненыя крокі ў гісторыі зрабіла зноў створаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Мяняліся пакаленні і грамадскі лад, але гэта падзея назаўсёды застаецца ў летапісе роднай зямлі, таму што гэта наша гісторыя.Вядучыя Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык неаднаразова падкрэслівалі, што БССР з’яўлялася індустрыяльна, духоўна і культурна развітай рэспублікай. Менавіта ў перыяд існавання БССР быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які вытрымаў выпрабаванне часам, стварыў надзейную аснову будаўніцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь.   Сапраўдным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне салістаў і творчых калектываў Дзятлаўшчыны.  

Автор admin 04.01.2019 Выкл.

Детская игровая программа «Планета веселья»

4 января в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» состоялся детский праздник по случаю закрытия школьного лагеря «Веселая планета «. Озорные и веселые клоуны Чупа и Чупс развлекали детей, загадывали загадки, пели песни, танцевали и играли.

Автор admin 04.01.2019 Выкл.

Развлекательно – игровая программа «Зимние забавы»

4 января в отделе культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» прошла развлекательно – игровая программа для детей «Зимние забавы».Под весёлую и задорную музыку, ребята участвовали в конкурсах , играх, новогодней викторине .

Автор admin 04.01.2019 Выкл.

Падарыць радасць – проста

Гэта ведаюць валанцёры з аграгарадка Круцілавічы, якія на працягу некалькіх гадоў падтрымліваюць плённае супрацоўніцтва з аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. На гэты раз навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы на чале з настаўніцай Надзеяй Канявега, разам са сваімі нязменнымі памочнікамі, работнікамі Данілавіцкага дома культуры Святланай Грос і  Інай Анушкевіч, завіталі ў Дзятлава ў рамках акцыі “Нашы дзеці”, каб падарыць асаблівым людзям навагодні настрой. Сустрэцца з валанцёрамі мелі магчымасць не толькі наведвальнікі “Праменьчыка”, але і іх юныя сябры з Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.Цёплая сустрэча даўніх сяброў пачалася з вітання з Дзедам Марозам і Снягурачкай, а таксама асабістым сакратаром Дзядулі – Бабай Ягой, праўда, як паказалі далейшыя падзеі, яна аказалася добрай і нават праспявала святочную песню. Навагоднія героі прапанавалі прысутным з дапамогай чароўнага капелюша згуляць у бяспройгрышную латарэю. У выніку амаль кожны ігрок атрымаў невялікі прыз-сюрпрыз. Аднак у скарбонцы круцілавіцкіх валанцёраў было назапашана яшчэ шмат прыемных нечаканасцяў. Найперш, гэта вясёлыя песні навучэнцаў, пад якія ўдзельнікі свята танцавалі і вадзілі карагоды. Цікавай аказалася і навагодняя жартоўная гульня “Што? Дзе? Калі?”. Не абышлося і без вершаў для Дзядулі Мароза, якія расказвалі, аж пакуль не апусцеў мех з цукеркамі. Яшчэ адным прыемным сюрпрызам стаў абмен віншаваннямі і  і падарункамі. – Ужо трэці год запар чакаем гэтай традыцыйнай сустрэчы і старанна да яе рыхтуемся, – зазначыла Надзея Канявега. – У перапынках паміж візітамі адсочваем вашы поспехі праз раённую газету “Перамога” і радуемся кожнаму з іх. Ажыццяўляйце свае запаветныя мары і жаданні, нягледзячы ні на што, імкніцеся да лепшага. Ад шчырага сэрца наша школа віншуе вас са святамі. Жадаем вам здароўя, поспехаў, дабрабыту, усяго таго, што робіць жыццё цудоўным. А на свеце няма нічога больш каштоўнага за жыццё. Шчасця вам у новым годзе.Спецыялісты і наведвальнікі “Праменьчыка” ў сваю чаргу пажадалі гасцям поспехаў у вучобе, невычэрпнай энергіі, творчых дасягненняў, паспадзяваліся на новыя сустрэчы і ўручылі падарункі, зробленыя сваімі рукамі. Пасля развітання з гасцямі наведвальнікаў аддзялення чакала яшчэ адна прыемная навіна. Салодкія падарункі для асаблівых людзей падрыхтавалі спонсары – ТАА “Ізакам”. Важкі пакунак падарункаў у “Праменьчык” прынесла і сям’я ганаровай старшыні раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Галіны Чура. Яго падрыхтавалі Галіна Мікалаеўна, яе дачка Вольга Дзьячкова і шасцігадовая ўнучка Ксенія, навучэнка сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Бабуля расказала, што сёлета Ксюша сама выказала жаданне падзяліцца падарункамі з іншымі людзьмі, каб свята завітала да кожнага.

Автор admin 03.01.2019 Выкл.

«Дебют Морозика»

 Для ребят из оздоровительного лагеря «Весельчак», который действует при Крутиловичском д/с-СШ была подготовлена и проведена игровая программа «Дебют Морозика» отделом культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры». Дети вместе с Дедом Морозом играли в различные игры, пели песни, танцевали,  соревновались в различных конкурсах.

Автор admin 03.01.2019 Выкл.