День: 15.01.2019

Адзначылі святкі

Днямі у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Дзятлаве наведвальнікі клуба «Нам гады не бяда» правялі Стары Новы год і адзначылі святкі. Мерапрыемства падрыхтавала загадчыца клуба Галіна Касцюк сумесна з сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва.Сустрэча была па-дамашняму цёплай і сяброўскай. Госці свята ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні, а  Дзеду Марозу і Снягурцы чыталі вершы.Тамілу Аляксандраўну Крышаловіч павіншавалі з Днём нараджэння, якое яна адзначыла 1 студзеня. Пажадалі ёй здароўя, бадзёрасці і аптымізму.Удзельнікі мерапрыемства ўдзячны спонсарам за арганізацыю салодкага стала, а менавіта, раённай арганізацыі Таварысва Чырвонага Крыжа і ДРБУ-119 горада Дзятлава.

Автор admin 15.01.2019 Выкл.