Калядныя віншаванні ад ансамбля “Гуляй, бульбаш!”
7 студзеня ў Дзятлава завітаў народны ансамбль “Гуляй, бульбаш!”. Гэты сталічны калектыў славіцца не толькі песнямі і танцамі, але і ўменнем наладзіць работу з гледачамі.Вось і нашы землякі не пашкадавалі, што ўзялі білеты на выступленне ансамбля, тым больш, што адзін з іх аказаўся шчаслівы. Справа ў тым, што артысты дапамаглі разыграць святочную латарэю. Электрачайнік ад Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці дастаўся гледачу, які коратка прадставіўся Аляксандрам. Праўда, за прыз яму давялося разам з ансамблем “Гуляй, бульбаш” станцаваць полечку ў касцюме бульбаша. Варта сказаць, што ў нашага земляка гэта выдатна атрымалася, як і ў сям’і Белавус, якую артысты таксама заклікалі на сцэну.Увогуле было шмат песень, вяселля, смеху, шчырых апладысментаў. Сустрэча выдалася па-сяброўску цёплай і запомніцца дзятлаўчанам надоўга.
Абрад “А ў нас сёння Каляда” у Вензаўцы
07 студзеня 2019 г. у а\г Вензавец, адбыўся тэатралізаваны абрад “А у нас сення Каляда”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел удзельнікі аматарскай творчасцi «Вензавецкага Дома культуры», а таксама жыхары а\г Вензавец і вескі Юравічы, усім спадабалася, дзякуй за добры настрой!
«Зажглась на небе яркая звезда»
«Зажглась на небе яркая звезда» в аг. Крутиловичи в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» 07 января состоялось театрализованное представление «Зажглась на небе яркая звезда». В начале мероприятия состоялось праздничное богослужение в честь праздника Рождества Христово. Поздравила всех присутствующих со светлым праздником Рождества председатель Даниловичского сельисполкома Анна Жих. Затем ребятами было показано представление «Каляда». Продолжилось мероприятие концертными номерами подготовленными участниками любительского творчества Даниловичского Дома культуры.
Абрад «Каляда» у Наваельнi
7 студзеня 2019 года творчым калектывам аддзела культуры i дасуга «Наваяльнянскi Дом культуры» праведзены абрад «Каляда». Вялікую радасць на вуліцы, у хаты Прынеслі Каляды – зімовыя святы. Прынеслі забавы, і жарты, і песні, Загадкі, і гульні, і танцы і песні. Не спі, пані скрыпка, і бубен прачніся.
Абрад «Каляды» у Жукоўшчыне
7 студзеня творчымi работнiкамi сектара па арганiзацыi дасуга «Жукоўшчынскi Дом культуры» разам удзельнiкамi аматарскай творчасцi для жыхароў аграгарадка Жукоўшчына правялi тэатралiзаваны абрад «З Калядамi!».
«Каляды» у Дварцы
7 студзеня ў аддзеле культуры і дасуга «Дварэцкi Дом культуры» прайшоў тэатралізаваны абрад «Каляды». Вясёлыя калядоўшчыкі віталі жыхароў аграгарадка Дварэц, яны заходзiлi ў хаты, дзе выконвалі розныя абрадавыя песні. Жадалі гаспадарам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, у адказ гаспадары адорвалi цукеркамі, каўбасой, здобай i iнш.
«Пад Каляднай зоркай»
7 студзеня 2019 года творчым калектывам аддзела культуры і дасуга «Гезгалаўскі ДК» быў праведзены калядны абрад «Пад Каляднай зоркай». Калядоўшчыкі абыйшлі двары жыхароў з зоркай і абрадавымі песнямі. Цэнтральным персанажам была «каза». Спявалі велічальна-віншавальныя песні гаспадару і гаспадыне, членам сям’і, пажадалі добрага ўраджаю і багатага жыцця.
«Ішла Каляда калядуючы»
У аграгарадку Раклевічы творчымi работнікамі аддзела культуры i дасуга «Раклевіцкi Дом культуры» сярод жыхароў быў праведзены тэатралiзаваны абрад «Ішла Каляда калядуючы». Надышлі калядныя дзянькі — Адзвінелі на катку канькі. Вечарам ля кожнага двара «Каляду» спявае дзетвара.