БССР: назаўсёды ў летапісе роднай зямлі
У рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя ўтварэння БССР, 4 студзеня ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося святочнае мерапрыемства. На ім прысутнічалі прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, раённых службаў і ведамстваў. У фае гасцей сустракаў Наваельнянскі зводны духавы аркестр. Таксама працавала выстава “Радзіма мая, красуйся і ў шчасці жыві!”. На выставе быў паказан партрэт нашага земляка, ураджэнца вёскі Савічы, Мечыслава Грыба. Менавіта ён на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у сакавіку 1994 года падпісаў Канстытуцыю незалежнай Беларусі, першую ў гісторыі суверэннай рэспублікі. У актавай зале на пачатку мерапрыемства да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён нагадаў важныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў БССР, і павіншаваў гасцей мерапрыемства са святам: – Гэта свята сімвалізуе нацыянальнае яднанне, пераемнасць, адказнасць за сучаснасць і будучыню Радзімы, аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца гісторыяй, духоўнай і культурнай спадчынай савецкага народа. Жадаю вам добрага здароўя і плённай працы на карысць сваёй Айчыны і народа. Прайшло стагоддзе з таго моманту, калі беларускі народ сустрэў важную падзею ў сваім жыцці: першыя і ўпэўненыя крокі ў гісторыі зрабіла зноў створаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Мяняліся пакаленні і грамадскі лад, але гэта падзея назаўсёды застаецца ў летапісе роднай зямлі, таму што гэта наша гісторыя.Вядучыя Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык неаднаразова падкрэслівалі, што БССР з’яўлялася індустрыяльна, духоўна і культурна развітай рэспублікай. Менавіта ў перыяд існавання БССР быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які вытрымаў выпрабаванне часам, стварыў надзейную аснову будаўніцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь. Сапраўдным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне салістаў і творчых калектываў Дзятлаўшчыны.
Детская игровая программа «Планета веселья»
4 января в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» состоялся детский праздник по случаю закрытия школьного лагеря «Веселая планета «. Озорные и веселые клоуны Чупа и Чупс развлекали детей, загадывали загадки, пели песни, танцевали и играли.
Развлекательно – игровая программа «Зимние забавы»
4 января в отделе культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» прошла развлекательно – игровая программа для детей «Зимние забавы».Под весёлую и задорную музыку, ребята участвовали в конкурсах , играх, новогодней викторине .