Весела сустрэнем Новы год
Ужо не так шмат часу засталося да ўсімі любімых і чаканых навагодніх і калядных святаў. Асноўныя клопаты па іх правядзенні кладуцца на плечы работнікаў культуры. Каб святочныя мерапрыемствы прайшлі весела і цікава, без здарэнняў, няшчасных выпадкаў, была праведзена сустрэча загадчыкаў клубных установаў, бібліятэк, музея, школаў мастацтваў раёна з зацікаўленымі службамі. Намеснік начальніка Дзятлаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка растлумачыў патрабаванні супрацьпажарнай бяспекі пры правядзенні масавых навагодніх святаў, пра абыходжанне з піратэхнічнымі сродкамі. Усе прысутныя атрымалі наглядную інфармацыю, якую неабходна размясціць на інфармацыйных стэндах у сваіх установах. Мікалай Дзядовіч, доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, расказаў пра здаровы лад жыцця, правілы рэспіраторнага этыкету, пажадаў усім не хварэць, а здаровымі і бадзёрымі правесці і адзначыць навагоднія святы.Навагодняя ноч, пэўна, адзінае са святаў, якое святкуюць да самай раніцы. І не толькі дарослыя, але і дзеці. Віктар Петрукевіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама, нагадаў работнікам культуры аб правядзенні начных дыскатэк, правілах паводзінаў на іх і адказнасці, якую нясуць бацькі за знаходжанне там непаўналетніх дзяцей.Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка і яе намеснік Васіль Шыцько абмеркавалі з прысутнымі падрыхтоўку да навагодніх мерапрыемстваў, акцыю “Навагоднія агні”, узгадалі Закон аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.
А музыка гучыць, кранае сэрца спеў
Яны аддалі перавагу матчынай песні, роднаму слову, яны знаёмяць пакаленні з унікальнымі традыцыямі і звычаямі сваіх мясцін, іх творчасць – самародкавы здабытак раёна. Ці варта прадстаўляць жыхарам Дзятлаўшчыны калектыў Погірскага народнага фальклорнага гурта? Адзін з самых вопытных і любімых гледачамі ансамбляў, пастаянны ўдзельнік раённых і абласных святаў, канцэртных праграм. Сёлета ён адзначае свой 40-гадовы юбілей. Святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да гэтай значнай падзеі, адбылося 6 снежня і парадавала канцэртнай праграмай, святочным настроем аднавяскоўцаў і гасцей вёскі Погіры, сярод якіх – дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Дзінара Харошка і народны тэатр-студыя гульні “Прымакі”. Калегі па творчай справе прывезлі музычныя падарункі юбілярам. – Як не любіць сваю вёсачку – такую маленькую і вялікую, багатую і родную. Ніяк нельга забыць той куток, дзе ты нарадзіўся, які адарыў цябе цяплом і радасцю, — так цёпла і пранікнёна краналі сэрцы словы вядучай на пачатку свята. На працягу ўсіх сарака гадоў галоўнымі для Погірскага народнага фальклорнага гурта былі і застаюцца матывы роднага краю, лёсу беларускага народа. Кожны год у рэпертуары з’яўляюцца новыя песені, блізкія ім па духу. Заснавальніцай і ідэйнай натхняльніцай, душой калектыву стала Аляксандра Шыдла. Яна адна з першых пачала працу па пошуку мясцовых фальклорных песень, затым да жанчыны далучыліся сяброўкі, любімы муж, следам – дзеці, а цяпер – унукі і праўнукі. Цяперашні кіраўнік калектыву Тамара Ступак расказвае: – У розныя гады колькасць артыстаў нашага калектыву змянялася, сёння – гэта восем чалавек. Усіх нас яднае любоў да народнага слова, жартаў, спеваў, танцаў. Выканаўцы нашы, што называецца, артысты шырокага жанру: самі і сцэнарысты, і пастаноўшчыкі, і выканаўцы. Мне здаеццца, што разам мы спяваем ужо больш за тысячу гадоў, а бадзёрасці, энергіі, запалу столькі, што, здаецца, хопіць яшчэ надоўга. Колькі за сорак гадоў было арганізавана выступленняў? Нават прыблізна падлічыць немагчыма. За шматгадовую творчую дзейнасць калектыў неаднаразова прымаў удзел і станавіўся пераможцам і прызёрам розных песенных конкурсаў на раённых, абласных і рэспубліканскіх узроўнях. Ганаровае званне “народны самадзейны калектыў” гурт атрымаў у 1995 годзе, у 2014 годзе чарговы раз пацвердзіў гэтае ганаровае званне, і вось ўжо больш за 20 гадоў утрымлівае гэты статус. Асноўнай задачай для калектыву ва ўсе часы свайго існавання застаецца плённая праца па захаванні мясцовай творчай спадчыны. Удзельніцам гурта ўдалося сабраць шмат самабытных песень, характэрных для нашай мясцовасці, якія цяпер занатаваны на старонках этнаграфічных выданняў. Песні калектыву ўвайшлі ў зборнік Т. Б. Варфаламеевай “Песні Беларускага Панямоння” і трохтомны зборнік выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гродзенскае Панямонне”. У час сваіх выступленяў артысты паказваюць этнаграфічныя і фальклорныя абрады. На працягу ўсёй святочнай праграмы ў адрас калектыву гучалі цёплыя словы вішаванняў, якія пераклікаліся з іх уласнымі ўспамінамі творчага станаўлення і развіцця гурта, вершамі ўласнага сачынення і сольнымі кампазіцыямі.Двухгадзінны канцэрт праляцеў на адным дыханні. На мерапрыемстве прысутныя змаглі ўбачыць не толькі цяперашні склад калектыву, але і былых яго ўдзельнікаў. Адзінае, што хвалюе спявачак сёння, – будучы склад гурта, каму яны змогуць перадаць назапашаны матэрыял, вопыт і традыцыі.
Выставка плакатов «СПИД — опасность»
С 24 ноября по 02 декабря на базе ГУО «Учебно — педагогический комплекс Крутиловичский детский сад — средняя школа» совместно с отделом культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» организована выставка плакатов «СПИД — опасность» с целью повышения информированности молодежи по проблеме ВИЧ/СПИД через средства наглядной агитации, в том числе через рисунки и плакаты.
В центре внимания
2 декабря на базе отдела культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры «, прошло заседание первичной организации ветеранов войны, труда и вооружённых сил аг.Гезгалы. Мероприятие проводилось для пожилого населения посёлка. Перед присутствующими выступил председатель организации Александр Викторович Волков. Поднимались вопросы по подготовке и проведению мероприятий к значимым датам 2019 года: 75-летие освобождения Беларуси, 60-летие ракетных войск стратегического назначения, 60-летие ракетного полка, который базировался в посёлке. Особое внимание было уделено вопросу организации «Бессмертного полка», при проведении Праздника Победы в агрогородке Гезгалы.
«СПИД – смертельная болезнь»
01 декабря 2018 г. работники отдела культуры и досуга «Козловщинский ДК» совместно с учащимися Козловщинской СШ подготовили агитбригаду «СПИД – смертельная болезнь», приуроченную ко Всемирному Дню борьбы со СПИДом.
«Мы против Спида»
«Мы против Спида» 1 декабря в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры » прошла акция «Мы против Спида».
«Прикоснись ко мне добротой»
1 декабря, в преддверии Международного Дня инвалидов, работниками отдела культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры»,была подготовлена и проведена концертная программа «Прикоснись ко мне добротой», которая прошла в Доме сезонного самостоятельного совместного проживания для граждан пожилого возраста и инвалидов.
Танцевальной студии «Сунiчкi» — 2 года
1 декабря 2018 года на базе Центра культуры г. Дятлово состоялся концерт детской танцевальной студии «Сунiчкi». На протяжении концерта юные танцоры дарили зрителям неповторимые ощущения от путешествия в страну танцев. В каждом звуке – чувства, в каждом движении – эмоции, в каждом выражении – игра, в каждом номере – смысл, в каждом танце – жизнь. Приятным сюрпризом для всех стало выступление Лауреатов республиканских и международных конкурсов ансамбля «Багатель» из г. Гродно.