Месяц: Декабрь 2018

«Зажгись огнями, ёлочка!»

08.12.2018г. в а\г Вензовец прошло торжественное открытие главной ёлки с включением праздничной новогодней иллюминации, в рамках областной акции «Новогодние огни». Жители агрогородка с удовольствием водили хороводы и танцевали под зажигательные песни.

Автор admin 08.12.2018 Выкл.

«Году новому улыбнись!»

8 декабря в агрогородке Гезгалы состоялось открытие новогодней ёлки «Году новому улыбнись!». На протяжении всего времени, под лёгкий морозец, никто не мог устоять и все дружно приплясывали, и заводили хороводы вокруг ёлки под веселые задорные песни в исполнении творческих работников.

Автор admin 08.12.2018 Выкл.

«Дарите людям доброту»

8 декабря в агрогородке Крутиловичи состоялась концертная программа «Дарите людям доброту» народного театра-студии игры «Прымакі». Жители агрогородка с удовольствием слушали полюбившиеся мелодии в исполнении народного театра студии игры «Прымакі». Праздничная атмосфера никого не оставила равнодушным. Все получили массу положительных эмоций, забыв о проблемах и отдохнув душой. Расходились все в приподнятом настроении, с улыбками и шутками. Ведь организаторы мероприятия подарили участникам главное: внимание и хорошее настроение, пожелали неугасающего интереса к жизни, крепкого здоровья на долгие годы, тепла и любви близких людей, счастья и благополучия.

Автор admin 08.12.2018 Выкл.

«Засверкай огнями, елка»

В агрогородке Хвиневичи 8 декабря состоялось открытие Новогодней Ёлки. Засверкай огнями, елка, Нас на праздник позови, Все желания исполни, Все мечты осуществи! С новым счастьем, С Новым годом Всех поздравим, а потом Мы походим хороводом И станцуем, и споем.

Автор admin 08.12.2018 Выкл.

Открытие ёлки в аг. Крутиловичи

8 декабря  состоялось открытие ёлки в аг. Крутиловичи. Праздник открыли Дед Мороз и Снегурочка, которые зажгли со всеми присутствующими  красавицу-ёлку  и пожелали всем весёлого и дружного проведения новогодних праздников для взрослых и детворы. Главная ёлка зажжена, Деды Морозы со своими Снегурочками, сказочными персонажами и жителями завели вокруг ёлочки первый в этом году весёлый новогодний хоровод с песнями и плясками.

Автор admin 08.12.2018 Выкл.

Уражанні ад першага дня навагодніх урачыстасцяў

З уключэннем ёлачных ілюмінацый на Дзятлаўшчыне стартаваў крэатыў-праект “Кіламетр серпанціна, два вагоны канфеці”. Сваімі ўражаннямі ад першага дня навагодніх урачыстасцяў падзяліліся жыхары і госці Дзятлава. Марына Паўлючык: — Настрой цудоўны, святочны, нягледзячы на тое, што надвор’е крыху падвяло. Уразіла шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурачак і казачных герояў. Вялікім дапаўненнем стала суправаджэнне духавога аркестра. Ідучы ў калоне мы нават падпявалі пад музыку, бо навагоднія мелодыі былі знаёмыя, з нашага дзяцінства. Праграма пераднавагодніх святаў абяцае быць насычанай і разнастайнай, таму пастараюся наведаць як мага больш мерапрыемстваў. Снягурачка: — Спадабалася прадстаўленне каля ёлкі. Многа казачных герояў, усе вясёлыя, шумныя. Навагодняя красуня-ёлка кожны год радуе сваім убранствам: прыгожыя шары, сняжынкі, гірлянды. І хоць на вуліцы дождж, але дзецям усё роўна весела. Яны спяваюць, бегаюць вакол ёлкі. З нецярпеннем чакала 17 гадзін 30 хвілін, таго часу, калі ёлка зазіхаціць рознакаляровымі агнямі. Вельмі добрая задумка ў гэтым годзе, каб ёлкі запаліць у адзін час па ўсёй Гродзенскай вобласці. Сімвал 2019 года: — Святочны настрой адчуваю з пачатку снежня, калі паступова ўключаліся навагоднія агні ва ўпрыгожаных школах, магазінах, прадпрыемствах. З сённяшняга дня адчуванне пераднавагодніх святаў яшчэ большае: зазіхацела ёлка, і ўключылі ўсю ілюмінацыю на плошчы, вакол гучыць музыка. Цікавым момантам на святочным мерапрыемстве для мяне стаў сучасны Дзед Мароз, які націснуў на імправізаваную кнопку, і ёлка зазіхацела. Значыць, сапраўдныя святочныя гулянні ўжо пачаліся. Віялета Юшкевіч: — Мне спадабаліся роставыя лялькі. Я нават разам з імі сфатаграфавалася. Дзяды Марозы вельмі вясёлыя. Ёлка ўжо зазіхацела агнямі, таму я з сябрамі буду прыходзіць на плошчу і рабіць каля яе сэлфі. Добра тое, што заўтра і ў кожныя наступныя выхадныя мы зможам сюды наведвацца, каб паглядзець і паўдзельнічаць у забаўляльных мерапрыемствах.  

Автор admin 08.12.2018 Выкл.

Старт навагоднім святам дадзены!

8 снежня галоўныя героі надыходзячых святаў – Дзяды Марозы сабраліся каля Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, каб прыняць удзел у традыцыйным навагоднім парадзе.Сапсаваць усім свята спрабавалі ведзьмы Шуншынскія, якія зачаравалі Дзеда Мароза, бо вырашылі, што сумна кожны раз аднолькава адзначаць святы, захацелася ім іншых забаваў. Рассмяшыць, развесяліць і здзівіць – былі іх умовы, каб святы адбыліся. І ўсе прысутныя, нягледзячы на зусім не зімовае надвор’е, актыўна спявалі навагоднія песні, танцавалі, вадзілі карагоды.“Жартаваць, весяліцца, усміхацца! Каб да прыходу Новага года ў кожным доме загарэліся ёлкі, і кожны, хто напісаў пісьмо Дзеду Марозу, атрымаў свой доўгачаканы падарунак”, — даў наказ Дзядуля Мароз. А каб запаліць ёлку рознакаляровымі агнямі, ён націснуў на чароўную кнопку.Старт навагоднім святам дадзены!  

Автор admin 08.12.2018 Выкл.

Канцэрт ансамбля “Песняры” ў Дзятлаве

Своеасаблівым падарункам да надыходзячых навагодніх і калядных святаў для дзятлаўчан стаў канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, які 7 снежня прайшоў у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. “Песняры” – своеасаблівая музычная візітная картка Беларусі. Хоць сёння ўдзельнікамі ансамбля, заснаванага ў савецкія часы, з’яўляюцца іншыя выканаўцы, аднак песні, якія яны выконваюць, застаюцца любімымі ўсімі. Новыя артысты з маладымі галасамі добра ўліліся ў ансамбль і прывабліваюць на канцэрты не толькі сталых людзей, але і сваіх равеснікаў. Доказам таму было выступленне ў Дзятлаве. Канцэрт прайшоў з аншлагам. Апладысменты не змаўкалі. Гучалі песні як з новага альбома “Продолжение”, так і ўсімі вядомыя хіты, якія зал хорам падпяваў артыстам – “Беловежская пуща”, “За полчаса до весны”, “Касіў Ясь канюшыну”, “Старый клён”, “Родина моя, Белоруссия”.Увесь вечар у зале панавала цёплая, сяброўская, па-дамашняму ўтульная атмасфера. Пэўна, гэта таму, што адным з удзельнікаў ансамбля з’яўляецца наш зямляк, ураджэнец Дзятлаўскага раёна Аляксандр Жых. Таленавіты, вясёлы, адкрыты малады чалавек, які не толькі парадаваў землякоў цудоўным выкананнем песняў, але і здзівіў ігрой на беларускіх народных духавых інструментах (і нават на валынцы).“Бывайце здаровы, жывіце багата” была апошняй песняй- развітаннем “Песняроў” для дзятлаўчан. Спадзяёмся, што гэта развітанне будзе да хуткай сустрэчы, і яшчэ не адной.

Автор admin 07.12.2018 Выкл.

Маладым – у прафесію дарога

6 снежня на Дзятлаўшчыне адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі. Падобныя мерапрыемствы патрэбны не толькі для вырашэння праблем і цяжкасцяў, з якімі часам сутыкаюцца маладыя людзі, але і як магчымасць пазнаёміцца, больш даведацца пра раён і людзей і каб моладзь ведала, што ёй надаецца ўвага, аказваецца падтрымка на самым высокім узроўні. – Сёння вы маеце ўнікальную магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам раёна, вы можаце абазначыць праблемы, якія вас цікавяць, бытавыя пытанні, мы будзем рады вас выслухаць і аказаць садзейнічанне ў іх вырашэнні. Кіраўніцтва раёна імкнецца стварыць умовы для маладых спецыялістаў, каб першае рабочае месца стала пастаянным. У вас, маладых, ёсць выдатныя перспектывы і магчымасці, каб паднімацца па кар’ернай лесвіцы да кіруючых пасадаў. На гэтым шляху мы ствараем для вас спрыяльныя магчымасці. Вядома, Дзятлава – горад невялікі. Магчыма, вы марылі працаваць у абласным цэнтры ці сталіцы, але, паверце, у раёнах больш магчымасцяў стаць паспяховымі. Тут вас усіх бачаць, ацэньваюць, вашы ініцыятывы і крэатыў заўсёды будуць заўважаны наймальнікамі і кіраўніцтвам раёна.А цяпер мы прапаноўваем вам пазнаёміцца з раённым цэнтрам, яго славутасцямі і гісторыяй, а затым прадоўжыць размову з кіраўніцтвам і спецыялістамі раёна ў фармаце “Адкрытага мікрафона”.Моладзь падзялілася на дзве групы і разам з навуковымі супрацоўнікамі Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея Вольгай Цюшляевай і Аленай Абрамчык, якія выступілі ў якасці экскурсаводаў, рушыла па вуліцах Дзятлава, а затым азнаёмілася з музейнымі экспазіцыямі.У час “Адкрытага мікрафона”, які праходзіў у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, да маладых спецыялістаў звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. – Сёлета на Дзятлаўшчыну, каб пачаць сваю прафесійную дзейнасць, прыбылі 100 маладых спецыялістаў – 42 выпускнікі ВНУ і 58 – сярэдне-спецыяльных навучальных установаў (летась для параўнання – 114 маладых спецыялістаў). Калі разгледзець размеркаванне маладых работнікаў па галінах дзейнасці, 43 чалавекі займаюцца сельскай гаспадаркай, 20 – адукацыяй, 20 медыцынай, 4 – культурай, 15 новых работнікаў прыступілі да работы ў лясгасе, камунгасе, райЦГЭ, спажыўтаварыстве, раёне газазабеспячэння. Мы гатовы выслухаць кожнага, пачуць вашы ўражанні ад працоўнай дзейнасці, пытанні, пажаданні. Будзем рады прыняць вашы прапановы і наватарскія ідэі. Пастараемся стварыць для вас такія ўмовы працы і быту, каб пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі вам захацелася застацца ў раёне. Спадзяёмся, што ваша жыццё на Дзятлаўшчыне будзе насычаным і камфортным. Поспехаў вам. Напярэдадні сустрэчы былі вывучаны пытанні, якія хвалююць моладзь раёна, а таму перад маладымі спецыяліствамі выступілі прадстаўнікі розных галінаў дзейнасці. Так, дырэктар ЦБП №407 філіяла 413 ААТ “ААБ Беларусбанк” Сяргей Русак расказаў аб ільготным крэдытаванні. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель патлумачыла пытанні забеспячэння сацыяльных гарантый маладых спецыялістаў. Аб пытаннях жыллёвай палітыкі ў нашым раёне падрабязна расказаў намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Васіль Мудры. Інфармацыяй аб магчымасцях культурна бавіць вольны час, займацца спортам, развіваць творчыя здольнасці, удзельнічаць у справах ГА “БРСМ” падзяліліся загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.У тым, што Дзятлаўшчына папоўнілася маладымі талентамі прысутныя яшчэ раз упэўніліся ў час выступлення Анастасіі Максіменкі і Ірыны Янацэй.

Автор admin 06.12.2018 Выкл.