«Назад у дзяцiнства»
20 декабря сотрудники отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» организовали выставку, посвященную 100-летию со дня образования БССР. На выставке представлены книги, газеты, предметы, фотографии, игрушки.
У вялікую сям’ю завітала свята
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Дзіцячы дом сямейнага тыпу Марыны і Аляксандра Шэлегаў з падарункамі і віншаваннямі наведаліся старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус. Разам з імі прыйшлі і галоўныя навагоднія чараўнікі – Дзед Мароз і Снягурачка. Аляксандр Леанідавіч і Марына Генадзьеўна гасцінна сустрэлі гасцей, асабліва парадаваліся ім дзеці ў прадчуванні сюрпрызаў і цукерак. Вядома, госці не падвялі. Дзед Мароз і Снягурачка заклікалі дзятву прыняць удзел у забаўляльнай віктарыне, паслухалі вершы, якія яны падрыхтавалі да навагодніх ранішнікаў, затым дарослых і дзяцей закружыў навагодні карагод. Аляксандр Дубовік і Наталля Белаус павіншавалі вялікую сям’ю з надыходзячымі святамі, пажадалі здароўя, цёплых узаемаадносінаў, шчасця, дабра і ўручылі вельмі патрэбны ў быце падарунак – пыласос, а таксама салодкія гасцінцы для дзяцей.Гаспадары шчыра падзякавалі за цёплую сустрэчу. Напрыканцы ўсе разам сфатаграфаваліся каля сямейнай ёлкі ва ўпрыгожаным да святаў пакоі.
«Чудо волшебное — Новый год»
20 декабря творческими работниками отдела культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры», было провыедено театрализованное представление для детей «Чудо волшебное — Новый год». В представлении, насыщенном музыкой , песнями, всевозможными приключениями , ребята окунулись в водоворот приключений со своими любимыми героями.
“Гэта наша з табой гісторыя”. Да 100-годдзя БССР
Мерапрыемства пад такой назвай, прымеркаванае да 100-годдзя заснавання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, прайшло ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна з ініцыятывы наведвальнікаў клуба “Нам гады не бяда” і яго кіраўніка Галіны Касцюк пры падтрымцы артыстаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і Дварэцкага дома культуры. На сустрэчу таксама завіталі прадстаўнікі маладога пакалення – навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава і спецыяліст раённага камітэта ГА “БРСМ” Анастасія Цярэшка. Галіна Касцюк правяла для гімназістаў невялікую экскурсію і пазнаёміла іх з экспанатамі тэматычнай выставы. Навучэнцаў зацікавілі не толькі кнігі савецка-беларускага перыяду, але і тагачасныя грашовыя знакі, узнагароды, дакументы і рэтра-ёлка, упрыгожаная чырвонай зоркай і старымі цацкамі з хатніх калекцый нашых землякоў. – 100-годдзе БССР – гэта наша з вамі гісторыя, – звярнулася да прысутных Галіна Касцюк, – спадзяюся, сёння будзе шмат успамінаў і аповедаў, бо тут прысутнічае моладзь, якой цікава паслухаць прадстаўнікоў старэйшага пакалення. З намі і навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык, якая падрыхтавала змястоўнае выступленне. Спадзяюся, сённяшняе мерапрыемства пройдзе ў цёплай сяброўскай атмасферы, будзе цікавым і карысным для ўсіх прысутных. Здзейсніць падарожжа ў далёкае мінулае гасцям свята прапанавалі навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава. Яны ўзгадалі пра часы Вялікага Княства Літоўскага і больш позні перыяд і запрасілі заходзіць на інтэрнэт-рэсурс “Вуліцамі старога горада”. З круглай датай ў гісторыі прысутных павіншавалі Анастасія Цярэшка і Ганна Харлінская. Алена Абрамчык узгадала біяграфіі навукоўцаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў БССР, якія праслаўлялі дзятлаўскую зямлю, і запрасіла наведаць выставу “Наш гонар”, якая цяпер дзейнічае ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Краязнаўца Міхаіл Лук’янчык захапіў з сабой камсамольскі і партыйны білеты, граматы і калекцыю манет. Ён узгадаў асноўныя факты з гісторыі стварэння БССР і правёў цікавую гістарычную віктарыну. Вядучая свята Ірына Цяцерына прапанавала ўзгадаць савецкія хіты і праспяваць іх куплеты разам, між іншымі песнямі выканалі і радкі гімна БССР. Таксама ўспаміналі многія факты, звязаныя з жыццём і побытам людзей савецкага перыяду. Добра знаёмыя песні і выдатны настрой прысутным дарылі Ірына Бакшук, Васіль Шпігановіч, Наталля Бузук. Развітваючыся, удзельнікі свята адзначалі, што ім усім вельмі спадабалася і ўзгадваць былое, і даведацца штосьці новае з выступленняў спецыялістаў і гасцей, а таксама дзяліцца ўласнымі ўспамінамі. Сустрэча прайшла на пазітыве.
Зимние забавы
Сезон новогодних чудес продолжается! Зажигательной музыкой радует Дятловщина своих жителей в период предновогодних праздников. Местом проведения массовых мероприятий по-прежнему остаётся площадка у главной ёлки города. Вечером в воскресенье горожане вновь окунулись в атмосферу позитивного настроения на развлекательной программе «Давайте будем верить в чудеса», которую организовали работники Дворецкого дома культуры.Вечер в кругу обаятельных Деда Мороза и Снегурочки оставил море ярких впечатлений, эмоций и позитива.
В формате новогодних настроений
Юные дятловчане воскресным утром собрались на прогулку, а попали в чарующую новогоднюю сказку. Сегодня на главной площади города под белоснежной россыпью серпантина царило праздничное настроение. Новый год – праздник, которого ждут и взрослые, и дети. Совсем скоро наступит та самая сказочная и яркая ночь в году, а позитивным зарядом эмоций и хорошим предновогодним настроением можно запастись уже сегодня. Возле новогодней ёлки ярко и гостеприимно встретили ребятню работники Новоельнянского дома культуры. Детей ожидала театрализованная игровая программа «Возле зимних ворот новогодний хоровод». Ребята побывали в гостях у красавицы ёлки, водили хороводы, играли в снежки с Дедом Морозом, Снегурочкой и другими сказочными героями, шутили и смеялись, прыгали и танцевали. И, конечно, получали призы и сладости от Деда Мороза. Прерывая беседы о ярких воспоминаниях из своего собственного детства, взрослые с удовольствием присоединялись к детворе, и все вместе они смогли окунуться в беззаботную атмосферу смеха и радости.
Станавіся ў карагод, рэпетыруй Новы год!
Прадаўжаецца чарада святочных мерапрыемстваў на плошчы 17 Верасня, якія праводзіць Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Вечар суботы 15 снежня не стаў выключэннем. Артысты Жукоўшчынскага дома культуры паклікалі дзятлаўчан на моладзевую танцавальную праграму “Навагодні калейдаскоп”. Нават лёгкі вечаровы прымаразак не перашкодзіў вясёлым танцам і віктарынам.
Вясёлыя конкурсы і майстар-клас па сняжынках
15 снежня на плошчы ў Дзятлаве, каля галоўнай ёлкі раёна, артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва правялі дзіцячую гульнявую праграму “В снежном царстве, морозном государстве”. Дзятва ад душы павесялілася з казачнымі героямі – Зімой і Ведзьмачкай. Кідалі і збіралі снежкі, для ўдзелу ў спаборніцтвах ператвараліся ў маленькіх кацянятак і зайчанятак, танцавалі, жартавалі, вадзілі карагоды і арганізавалі сапраўдную завею, навучыўшыся ад Зімы самастойна рабіць сняжынкі з папяровых сурвэтак. Майстар-клас зацікавіў нават дарослых – татаў, мамаў, бабуляў. Настрой малечы падымалі цукеркі-ўзнагароды і прызы за перамогу ў вясёлых спаборніцтвах.Каб памяць аб сустрэчы засталася надоўга, напрыканцы сябры разам сфатаграфаваліся каля ёлкі.
День отдыха «Субботний серпантин»
15 декабря на базе сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» состоялся день отдыха»Субботний серпантин».Ребятам были предложены развлечения: шашки, танцы, песни и хорошее настроение.
Конкурсная программа «А ну – ка, бабушки»
15 декабря в отделе культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» состоялась конкурсная программа «А ну – ка , бабушки». Бабушки, красивые и полные оптимизма женщины, вместе со своими внучками участвовали в конкурсах: «Сделай причёску внучке», художественный конкурс, танцевальный конкурс. Внучки задавали вопросы и загадки бабушкам. Мероприятие прошло весело и задорно.