Колер настрою – навагодні
На Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прадаўжаецца чарада раённых ранішнікаў. 27 снежня ў гімназіі № 1 горада Дзятлава прымалі віншаванні дзеці-інваліды. У фае ўстановы ўдзельнікаў свята, іх педагогаў і бацькоў сустракалі валанцёры-гімназісты, дапамагалі ўсім, каму неабходна была падтрымка. Арганізатары пастараліся, каб сустрэча была максімальна камфортнай, таму запрасілі дзяцей за столікі з пачастункамі. Шчырыя віншаванні ад раённага выканаўчага камітэта з самым любімым святам дзяцей і дарослых – Новым годам прысутным адрасаваў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Дзецям і дарослым ён пажадаў моцнага задроўя, шчасця, поспеху, аптымізму, ажыццяўлення запаветных мараў і жаданняў. За цярпенне, клопат і вялікую любоў да дзяцей Ігар Станіслававіч падзякаваў бацькам і педагогам. Да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, галоўны спецыяліст аддзела, намеснік дырэктара Дзятлаўскага раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, старшыня праўлення Дзятлаўскага раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Марыя Жыдко. У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ад калектыву райваенкамата самыя мірныя ў свеце падарункі (дзіцячыя цацкі) Дзятлаўскаму раённаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі падарыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.На радасць дзятве пад вясёлую музыку ў залу завіталі роставыя лялькі Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Dolls4All” з праграмай “Навагоднія прыгоды з гарэзлівымі шчанючкамі”. Было шмат танцаў, усмешак, вяселля. Безумоўна, і Дзед Мароз са Снягуркай прыйшлі на ранішнік да асаблівых дзяцей з вялікім мяхом цукерак (іх прыслаў калектыў ДРБУ-119). Не абышлося без традыцыйных вершыкаў і калектыўнага фота на памяць.Напрыканцы юныя ўдзельнікі свята атрымалі навагоднія падарункі. Дарэчы, іх было два – набытыя за кошт сродкаў раённага бюджэту і ад раённага аддзялення “Беларускага фонду міру”.Але на гэтым прыемныя сюрпрызы не скончыліся. Шэфы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – валанцёры гімназіі, падрыхтавалі для сваіх сяброў невялікую конкурсную праграму і салодкія прызы. Дырэктар цэнтра Марына Гуговіч падзякавала гімназістам за шматгадовае плённае супрацоўніцтва і ў рамках акцыі “Нашы дзеці” ўручыла ім “Сертыфікат добрых спраў” – унікальны дакумент, які стаў вынікам работы творчай майстэрні пярвічкі ЦКРіР і раённай арганізацыі ГА “БСЖ”. Ім узнагароджваюцца людзі, шчодрыя на дабро.
Цукеркі для таго, каб не хварэць
У час навагодніх і калядных святаў чароўная казка павінна прыйсці да кожнага дзіцяці, пасяліць у юных сэрцах радасць і надзею. А як быць з тымі дзеткамі, каму не пашанцавала сустракаць сямейныя святы дома? На Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй у рамках акцый “Нашы дзеці” і “Грамадскія аб’яднанні – дзецям” наведваць пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сёлета дзеці і іх бацькі прымалі віншаванні ад аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама, пярвічкі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” у Дзятлаўскай ЦРБ, Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”, раённага Савета ветэранаў.Дзед Мароз і Снягурка правялі для дзетак забаўляльную праграму з гульнямі, малеча чытала вершы, а потым казачныя персанажы заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак, іх матуль у вясёлы карагод. Дзядуля Мароз быў шчодры на падарункі. Маленькія пацыенты атрымалі цэлыя пакеты цукерак.На развітанне госці пажадалі ім папраўляцца і больш не хварэць.
«Новый год идёт и подарки нам несёт»
В агрогородке Белогурно прошло театрализованное действие «Новый год идёт и подарки нам несёт».Мероприятие прошло интересно и весело. Сказочные герои предлагали детям и взрослым различные игры и конкурсы.В конце мероприятия Дед Мороз вручил ребятам сладкие подарки.
Танец для Снежнай Каралевы
У рамках акцыі “Нашы дзеці” 26 снежня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло раённае навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца ў прыёмных сям’ях ці пад апекай. Шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні для ўдзельнікаў ранішніка падрыхтавалі намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела, намеснік дырэктара Дзятлаўскага раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканама Святлана Залучан, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ала Жэгалік. – Выдатна, што сярод халоднай зімы святкуюцца Новы год і Каляды, – адзначыла Алена Жадзейка, – і ёсць магчымасць падзякаваць вам, паважаныя законныя прадстаўнікі і госці, за тое, што вы ёсць у нашых дзяцей, што несяце агеньчык радаснага светаадчування, усяляеце ў іх сэрцы надзею, веру, любоў. Няхай Бог благаслаўляе вас на далейшыя добрыя справы. Шчасця, радасці, дабрабыту і міру вашым сем’ям. Падарунак для прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава ад Беларускага дзіцячага фонду ўручыла Алена Чайкоўская.Аднак на гэтым прыемныя сюрпрызы не скончыліся. Навагодняя Ноч запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак у чароўнае падарожжа. Праўда, перашкодзіць вясёлай дзятве вырашыла халодная, а таму не вельмі добрая Снежная Каралева са сваёй світай. Яна замяла шляхі-дарогі, каб Дзядуля Мароз не прыехаў і не прывёз падарункі. Давялося ўдзельнікам свята разам са Снягурачкай ратаваць галоўнага навагодняга чараўніка. Дапамагчы ім у гэтым згадзілася нават Баба Яга. Умовай, пры якой Снежная Каралева магла злітавацца і не псаваць свята, быў завадны танец. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў танцавальным флэш-мобе з вясёлым клоўнам, апладысментамі падтрымлівалі іншых танцораў, вадзілі карагод. Ну і вядома, сустрэліся з Дзядулем Марозам, які запаліў агеньчыкі на ёлцы, запрасіў на танец сяброўства, раздаваў цукеркі і сюрпрызы за навагоднія вершы. На развітанне юныя ўдзельнікі свята атрымалі салодкія падарункі і сфатаграфаваліся на памяць аб урачыстасці.
Сказочная феерия от ростовых кукол
Окунуться в сказочную феерию от Белорусского игрового театра ростовых кукол ребят пригласила Гродненская областная организация ОО «Белорусский союз женщин». Баба Яга и ее завсегдатая спутница Избушка, озорной бельчонок и проворная мартышка, неповоротливый снеговик и добрый Доктор Айболит, а в кульминации, конечно, Дед Мороз и красавица-Снегурочка – в кинозале Молодежного центра рассыпалась целая игровая феерия. Дети вместе с еще десятком сказочных персонажей водили хороводы, пели и танцевали, «на раз, два, три» зажигали новогоднюю елку и получали сладкие подарки от краснощекого хозяина праздника. К слову, радовали маленьких участников предновогоднего события не только спектаклем ростовых кукол и вкусными сюрпризами. Ребят ожидал просмотр настоящей 3D-сказки.
Канцэртна-юмарыстычная праграма
Сёння, 25 снежня, у кожны дом вернікаў-каталікоў увайшло вялікае свята — Нараджэнне Хрыстовае. У канцы такога светлага дня дзятлаўчане сабраліся ў актавай зале Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе ладзілася канцэртная праграма з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Душэўнымі песнямі «разагравалі» зал артысты нашага раёна — Ганна Харлінская, вакальная група сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.Замілаванне на тварах прысутных выклікалі маленькія ўдзельнікі дзіцячай танцавальнай студыі «Сунічкі». Дзяўчаты ў касцюмах кацянятаў паказалі, здаецца, увесь спектр эмоцый: ад суму да шчырай радасці.Вядома ж, і незвычайным танцам пад падзёрую музыку здзівілі. Як узгадвалася, свое таленты да нас прыехалі прадэманстраваць знакамітыя беларускія артысты. Пасля вясёлага і трохі забіяцкага дзіцячага нумару на сцэну выйшаў саліст дзяржаўнага моладзевага тэатра эстрады Яўген Ермалковіч з лірычнай кампазіцыяй. Артыст павіншаваў дзятлаўчан з вялікім святам і адзначыў, што такой цеплыні і шчырых вачэй, як у прысутных, ён не бачыў у іншых гарадах. На сцэне выступалі таксама Уладзімір Аўчук і Мікіта Ісаеў. Артысты прывезлі разнажанравыя праграму. Гучалі і класічныя песні, і папулярныя шлягеры. Не абыйшлося і без гумару. Такі святочны канцэрт — гэта добры пачатак тых мерапрыемстваў, якія будуць радаваць жыхароў Дзятлаўшчыны ў калядныя і навагоднія дні.
«На Рождество мы рады встрече»
25 декабря в аг. Крутиловичи прошла концертная программа «На Рождество мы рады встрече». Участие в концерте приняли участники любительского творчества отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры». На протяжении концертной программы артисты дарили всем присутствующим хорошее настроение, желали добра, мира и здоровья. Мы в этот день, все души очищая, на Рождество вам пожелать хотим: Прощать людей, как свыше завещают, И, дай вам Бог, любовь нести другим.
Обряд «Калядачкі, бліны ды аладачкі»
25 декабря жители д. Апалино-Басино и г. Дятлово встречали творческий коллектив сектора внестационарного обслуживания населения ГУК “Дятловский центр культуры и народного творчества” совместно с детским клубом белорусского народного творчества “Святліца” обряд колядки. С улыбками и с праздничным настроением встречали жители героев обряда девчат, козу и главного символа года –розовую свинку. Все жители благодарили коллектив и щедро одаривали, слушая песенки-колядки, которые прославляют хозяев за щедрость, доброту, гостеприимство, несут пожелание здоровья, счастья и хорошего настроения на весь новый год.
“Ішла каляда калядуючы”
25 снежня для жыхароў аг. Раклевічы адбыўся традыцыйны тэатралізаваны абрад “Ішла каляда калядуючы”. Каляды – любiмае народнае зімовае свята, з песнямі, гульнямі, пераапрананнем. Колькі добрых водгукаў прыйшлося пачуць ад людзей! І ўсё-такі, захаванне народных традыцый — справа патрэбная і цікавая. Усіх яшчэ раз са Святамі, дабра і муру ў кожную хату.
Концерты-поздравления «С наступающим Новым годом!»
25 декабря творческие работники СКБ аг. Белогурно совместно с профсоюзом КСУП «Белогурно» провели концерты-поздравления «С наступающим Новым годом!» на производственных точках КСУП. Для труженников звучали песни и поздравления, вручались новогодние подарки.