День: 27.12.2018

Концертная программа «Вот опять завьюжило»

27 декабря творческим коллективом сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» с участием участников любительского творчества проведена концертная программа «Вот опять завьюжило». В приподнятом новогоднем настроении пришли послушать своих деток родители, родственники и друзья. Артисты поздравили всех зрителей с наступающим Новым годом и Рождеством и подарили массу положительных эмоций.

Автор admin 27.12.2018 Выкл.

Поздравление Деда Мороза и Снегурочки в Крутиловичах

В аг. Крутиловичи Дед Мороз и Снегурочка поздравили маленьких детишек на дому. Со сказочными героями детки танцевали, пели песни, отгадывали загадки Бабушки Яги и конечно же читали стихотворения Дедушку Морозу, чтобы получить заветный подарок. А в свою очередь Дед Мороз и Снегурочка желали: Вашей семье мы желаем достатка, Пусть все вопросы решаются гладко. Пусть будет дружной и крепкой семья — С праздником вас! С Новым годом,  друзья!

Автор admin 27.12.2018 Выкл.

Колер настрою – навагодні

На Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прадаўжаецца чарада раённых ранішнікаў. 27 снежня ў гімназіі № 1 горада Дзятлава прымалі віншаванні дзеці-інваліды. У фае ўстановы ўдзельнікаў свята, іх педагогаў і бацькоў сустракалі валанцёры-гімназісты, дапамагалі ўсім, каму неабходна была падтрымка. Арганізатары пастараліся, каб сустрэча была максімальна камфортнай, таму запрасілі дзяцей за столікі з пачастункамі. Шчырыя віншаванні ад раённага выканаўчага камітэта з самым любімым святам дзяцей і дарослых – Новым годам прысутным адрасаваў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Дзецям і дарослым ён пажадаў моцнага задроўя, шчасця, поспеху, аптымізму, ажыццяўлення запаветных мараў і жаданняў. За цярпенне, клопат і вялікую любоў да дзяцей Ігар Станіслававіч падзякаваў бацькам і педагогам. Да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, галоўны спецыяліст аддзела, намеснік дырэктара Дзятлаўскага раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, старшыня праўлення Дзятлаўскага раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Марыя Жыдко. У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ад калектыву райваенкамата самыя мірныя ў свеце падарункі (дзіцячыя цацкі) Дзятлаўскаму раённаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі падарыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.На радасць дзятве пад вясёлую музыку ў залу завіталі роставыя лялькі Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Dolls4All” з праграмай “Навагоднія прыгоды з гарэзлівымі шчанючкамі”. Было шмат танцаў, усмешак, вяселля. Безумоўна, і Дзед Мароз са Снягуркай прыйшлі на ранішнік да асаблівых дзяцей з вялікім мяхом цукерак (іх прыслаў калектыў ДРБУ-119). Не абышлося без традыцыйных вершыкаў і калектыўнага фота на памяць.Напрыканцы юныя ўдзельнікі свята атрымалі навагоднія падарункі. Дарэчы, іх было два – набытыя за кошт сродкаў раённага бюджэту і ад раённага аддзялення “Беларускага фонду міру”.Але на гэтым прыемныя сюрпрызы не скончыліся. Шэфы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – валанцёры гімназіі, падрыхтавалі для сваіх сяброў невялікую конкурсную праграму і салодкія прызы. Дырэктар цэнтра Марына Гуговіч падзякавала гімназістам за шматгадовае плённае супрацоўніцтва і ў рамках акцыі “Нашы дзеці” ўручыла ім “Сертыфікат добрых спраў” – унікальны дакумент, які стаў вынікам работы творчай майстэрні пярвічкі ЦКРіР і раённай арганізацыі ГА “БСЖ”. Ім узнагароджваюцца людзі, шчодрыя на дабро.

Автор admin 27.12.2018 Выкл.

Цукеркі для таго, каб не хварэць

У час навагодніх і калядных святаў чароўная казка павінна прыйсці да кожнага дзіцяці, пасяліць у юных сэрцах радасць і надзею. А як быць з тымі дзеткамі, каму не пашанцавала сустракаць сямейныя святы дома? На Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй у рамках акцый “Нашы дзеці” і “Грамадскія аб’яднанні – дзецям” наведваць пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сёлета дзеці і іх бацькі прымалі віншаванні ад аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама, пярвічкі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” у Дзятлаўскай ЦРБ, Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”, раённага Савета ветэранаў.Дзед Мароз і Снягурка правялі для дзетак забаўляльную праграму з гульнямі, малеча чытала вершы, а потым казачныя персанажы заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак, іх матуль у вясёлы карагод. Дзядуля Мароз быў шчодры на падарункі. Маленькія пацыенты атрымалі цэлыя пакеты цукерак.На развітанне госці пажадалі ім папраўляцца і больш не хварэць.

Автор admin 27.12.2018 Выкл.

«Новый год идёт и подарки нам несёт»

В агрогородке Белогурно прошло театрализованное действие «Новый год идёт и подарки нам несёт».Мероприятие прошло интересно и весело. Сказочные герои предлагали детям и взрослым различные игры и конкурсы.В конце мероприятия Дед Мороз вручил ребятам сладкие подарки.

Автор admin 27.12.2018 Выкл.