День: 23.12.2018

Іграй гармонь, Каляды ідуць!

Вечарам 23 снежня каля галоўнай ёлкі ў Дзятлаве аматараў песень, танцаў і вясёлых конкурсаў сабрала танцавальна-забаўляльная праграма “Новы год крочыць па планеце”, якую ладзілі артысты Раклевіцкага дома культуры. Яны прапанавалі моладзі паўдзельнічаць у абрадавых гульнях з куццёй і чыгункамі, рушнікамі, а затым станцаваць польку і кракавяк. Гэта былі не ўсе сюрпрызы, якія вечарам у нядзелю чакалі дзятлаўчан пад ёлачкай. З канцэртам у Дзятлава завітаў народны ансамбль народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі” з Карэліцкага раёна. Артысты пераадолелі ў гэты вечар некалькі дзясяткаў кіламетраў, каб жыхары нашага горада пачулі беларускія песні, якія любілі спяваць нашы бабулі.

Автор admin 23.12.2018 Выкл.

Зіма паклікала ў карагод

Новы год не загарамі, і малеча чакае новых сюрпрызаў і гульняў. Таму 23 снежня ў 12 гадзін артысты Гезгалаўскага дома культуры каля галоўнай ёлкі ў Дзятлаве арганізавалі гульнёвую праграму для дзяцей “Прыгоды каля навагодняй ёлкі”. Спачатку з ініцыятывы Лешага і Кікімары тут разгарнуліся снежныя баталіі, але Зіма і Снегавік вырашылі прапанаваць маленькім удзельнікам сустрэчы больш мірныя конкурсы. Усе разам адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды, пакаталіся на вясёлым цягнічку і машыне, шмат танцавалі, гулялі ў мышалоўку паўдзельнічалі ў конкурсах на трапнасць і спрыт. Выдатным дапаўненнем да цікавых гульняў былі прызы і цукеркі.

Автор admin 23.12.2018 Выкл.

Щенячий патруль спешит на помощь

23 декабря состоялся новогодний утренник с озорными щенками и шоу мыльных пузырей в Гродненском облисполкоме.  Щенячий патруль и маленькие помощники спешат на помощь Деду Морозу и спасают Новый год по пути попадая на разные станции. 

Автор admin 23.12.2018 Выкл.