Станавіся ў карагод, рэпетыруй Новы год!
Прадаўжаецца чарада святочных мерапрыемстваў на плошчы 17 Верасня, якія праводзіць Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Вечар суботы 15 снежня не стаў выключэннем. Артысты Жукоўшчынскага дома культуры паклікалі дзятлаўчан на моладзевую танцавальную праграму “Навагодні калейдаскоп”. Нават лёгкі вечаровы прымаразак не перашкодзіў вясёлым танцам і віктарынам.
Вясёлыя конкурсы і майстар-клас па сняжынках
15 снежня на плошчы ў Дзятлаве, каля галоўнай ёлкі раёна, артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва правялі дзіцячую гульнявую праграму “В снежном царстве, морозном государстве”. Дзятва ад душы павесялілася з казачнымі героямі – Зімой і Ведзьмачкай. Кідалі і збіралі снежкі, для ўдзелу ў спаборніцтвах ператвараліся ў маленькіх кацянятак і зайчанятак, танцавалі, жартавалі, вадзілі карагоды і арганізавалі сапраўдную завею, навучыўшыся ад Зімы самастойна рабіць сняжынкі з папяровых сурвэтак. Майстар-клас зацікавіў нават дарослых – татаў, мамаў, бабуляў. Настрой малечы падымалі цукеркі-ўзнагароды і прызы за перамогу ў вясёлых спаборніцтвах.Каб памяць аб сустрэчы засталася надоўга, напрыканцы сябры разам сфатаграфаваліся каля ёлкі.
День отдыха «Субботний серпантин»
15 декабря на базе сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» состоялся день отдыха»Субботний серпантин».Ребятам были предложены развлечения: шашки, танцы, песни и хорошее настроение.
Конкурсная программа «А ну – ка, бабушки»
15 декабря в отделе культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» состоялась конкурсная программа «А ну – ка , бабушки». Бабушки, красивые и полные оптимизма женщины, вместе со своими внучками участвовали в конкурсах: «Сделай причёску внучке», художественный конкурс, танцевальный конкурс. Внучки задавали вопросы и загадки бабушкам. Мероприятие прошло весело и задорно.