День: 09.12.2018

Крыху непасрэднасці для вясёлага настрою

Вячэрнюю забаўляльную праграму для жыхароў і гасцей горада ладзілі 9 снежня работнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.  На плошчы 17 Верасня гучала музыка, і куды ж без танцаў?Дарослыя дазволілі сабе праявіць крыху непасрэднасці, каб быць на «адной хвалі» з дзецьмі і забыцца пра штодзённыя клопаты.Вакол зялёнай навагодняй прыгажуні-ёлкі, на якой ззялі агеньчыкі, дзятлаўчане вадзілі карагод. Нават дождж не стаў перашкодай для вясёлага настрою.

Автор admin 09.12.2018 Выкл.

Дзеці выявілі сакрэты невядомага

Сёння днём на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве была незвычайная абстаноўка: недалёка ад галоўнай ёлкі раёна раз-пораз з’яўляўся цікавы яркі персанаж, трымаючы ў руках нейкую скрынку. Хто ж гэта такі і што ён хаваў, высвятлялі дзеці, якія гулялі па горадзе разам з бацькамі. Нічога таемнага! З добрымі намерамі  вясёлы клоўн запрашаў малечу паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць падарункі. Хлопчыкам і дзяўчынкам трэба было па падказках клоўна здагадацца, што ляжала ў сакрэтнай скрынцы. Хто адгадваў — той і атрымліваў падарунак у выглядзе цацкі.Чамусьці многія дзеці лічылі, што ў скрынцы абавязкова будзе захоўвацца кубік Рубіка, але шчыра радаваліся таму, што сюрпрызы былі нечаканымі.Пасля цікавай гульні ўсе ўдзельнікі вадзілі карагод і спявалі навагоднія песні. Да таго ж, арганізатары мерапрыемства, работнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці,  частавалі маленькіх актывістаў цукеркамі.

Автор admin 09.12.2018 Выкл.