«Радуга асенняга настрою»
«Радуга асенняга настрою» 21 лістапада 2018 года ў аг. Войневічы быў запланаваны і праведзены сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў суб’ектаў прафілактыкі раёна. Да пачатку мерапрыемства для дзяцей быў арганізаваны паказ пажарнай тэхнікі і абсталявання. Сход скончыўся канцэртам “Радуга асенняга настрою”, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва ГУК “Дятлаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці”. Душэўныя песні, гумар і цудоўны настрой дарылі: Ганна Харлінская, Марына Варган, сямейны дуэт Аляксандра і Людмілы Баклушыных, Іван Кашко і непаўторная вядучая Ірына Цяцерына Апладысменты і добрыя словы ад жыхароў аг. Войневічы сталі найлепшай падзякай артыстам.
Дзятлаўчане на абласных “Дажынках-2018” у Іўі
Дзятлаўчане на абласных “Дажынках-2018” у Іўі Дзятлаўскі падворак на абласных “Дажынках” у Іўі вабіць песнямі і выставамі. Наведаў дзятлаўскі падворак старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Яго і іншых гасцей сустрэлі хлебам-соллю, запрасілі на дэгустацыю дзятлаўскай прадукцыі. Госці агледзелі выставы. Кожны раён пастараўся паказаць на “Дажынках” самае адметнае і смачнае. Дзятлаўскі сырзавод прапанаваў пакаштаваць сваю прадукцыю. Мясцовыя жыхары і госці мелі магчымасць пачаставацца сырам і набыць яго побач у дзятлаўскіх прадаўцоў.
Благотворительная акция
Благотворительная акция 17.11.2018 г. В а\г Вензовец прошла благотворительная акция. Протоиерей Александр Шиш по благословению Правящего Архиерея доставил от епархии нуждающимся одежду – новые костюмы, зимние куртки, ткани, трикотаж. Для всех посетителей акции была подготовлена концертная программа.
Земной поклон труженикам земли
Земной поклон труженикам земли Праздничное шествие работников сельхозпредприятий прошло по главной улице города Ивье, среди которого была делегация Дятловского района. Чувство гордости за свой район переполняло каждого из участника. Это люди, которые достигли в работе высоких результатов благодаря своему профессионализму, работоспособности и целеустремлённости.
Хвала рукам, што пахнуць хлебам
Хвала рукам, што пахнуць хлебам 16 лістапада ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Праца цяжкая, але высакародная”, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. У фае Цэнтра ўдзельнікаў свята сустракала тэматычная выстава, пачэснае месца ў экспазіцыях занялі караваі, снапкі і кошыкі з ураджаем-2018. Харэаграфічнай кампазіцыяй “Жнейкі” людзей працы павіталі ўдзельнікі танцавальнага калектыву “Сунічкі”. Са святам рэкардсменаў хлебных ніў і перадавікоў прамысловасці павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік: Для вас сёння гучаць словы шчырай падзякі. Зямля патрабуе высокай самааддачы, цярпення, упартасці, гаспадарчых адносінаў. Не ведаючы выхадных, вы працуеце, каб на стале ў кожнай сям’і былі прадукты харчавання, каб забяспечыць харчовую бяспеку краіны. Сёлета вы таксама зрабілі ўсё, каб людзям хапіла зерня, бульбы, агародніны, займаліся вырошчваннем жывёлы, аднаўлялі ворыўныя землі, працавалі ў напружаным рэжыме. Кожны з вас дасягнуў значных вынікаў. Але вырасціць ураджай – яшчэ не ўсё, важна перапрацаваць яго ў запатрабаваную прадукцыю. З гэтай задачай плённа спраўляліся калектывы прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці раёна. Нізкі паклон вам за добрасумленную працу. Поспеху можа дасягнуць толькі той, хто любіць родную зямлю і адданы справе ўсёй душой. Мы высока цэнім ваш уклад у эканоміку раёна. Асаблівыя словы падзякі – ветэранам галіны. Жадаю ўсім прысутным моцнага здароўя, міра, дабрабыту і далейшых поспехаў. Да віншаванняў кіраўніка раёна далучыліся яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна, яго першы намеснік Юрый Бортнік, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Асобна былі ўшанаваны ветэраны галіны. Па добрай традыцыі за плённае супрацоўніцтва работнікам сельскай гаспадаркі падзякавалі і ўручылі падарункі кіраўнікі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці. Перадавікі вытворчасці і лепшыя ў прафесіі ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Святочны настрой удзельнікам свята дарылі артысты і творчыя калектывы раёна.
«Побытавая культура беларускага селяніна»
«Побытавая культура беларускага селяніна» «Побытавая культура беларускага селяніна», менавіта пад такой назвай 15 лістапада ў аддзеле культуры і дасуга «Дварэцкі Дом культуры» адбылася экскурсія для маленькіх выхаванцаў Дварэцкага дзіцячагу садку. Дзеткі вельмі ўважліва слухалі пра мінулае жыццё сваіх продкаў, задавалі пытанні, цікавіліся посудам і рознымі прыладамі працы сялянскага жыцця.
“Слава табе, працаўнік сяла!”
“Слава табе, працаўнік сяла!” 15 лістапада ў ААТ “Граніт-Агра” адбылася канцэртная праграма “Слава табе, працаўнік сяла!”, прысвечаная дню сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Самыя шчырыя віншаванні і пажаданні адрасаваў усім прысутным дырэктар ААТ “Граніт-Агра” С.С.Мазур. Павіншавала са святам, падзякавала работнікам гаспадаркі за штодзённую добрасумленную працу, за дасягнутыя поспехі старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Г.М.Жых. Працаваць у сельскай гаспадарцы – значыць, аддаваць зямлі цеплыню сваіх рук, свой клопат, укладваць душу і талент у любімую справу. І, трэба сказаць, такіх людзей у нас нямала. Яны — наш гонар! — павітала ўсіх вядучая і запрасіла на сцэну для атрымання ўзнагарод самых лепшых работнікаў гаспадаркі, якія перамаглі ў намінацыі «Лепшы па прафесіі-2018». Прыемным падарункам для прысутных стаў выдатны канцэрт, у якім прынялі ўдзел артысты з горада Гродна. Сваёй невычэрпнай энергіяй здзіўляў гледачоў вядомы ў нашай краіне і за яе межамі віртуоз ігры на балалайцы Аляксандр Варанішча і спявак Артур Якушаў.
«Хозяевам земли»
«Хозяевам земли» 15 ноября работники Отдела культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» совместно с методическим отделом Центра культуры г. Дятлово и сектором по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» провели праздничный концерт «Хозяевам земли» для КСУП «МАЛЮШИЧИ» Кореличского района.
«На двоих»
«На двоих» 9 ноября в Центре культуры г. Дятлово состоялась концертная программа «На двоих» в исполнении Алексея Рома и Игоря Аксюта. Концерт был удивительный, большое спасибо за концерт. Зрители не жалели своих аплодисментов талантливым исполненителям и слушали с восторгом. Спасибо!!!
Паміж юнацтвам і дарослым жыццём
Паміж юнацтвам і дарослым жыццём Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве прайшлі 8 лістапада ў актавай зале Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Маладыя дзятлаўчане будуць спасцігаць асновы ваеннай справы, прывыкаць да армейскай дысцыпліны ў войсках сілаў спецыяльных аперацый, Міністэрства ўнутраных спраў, мабільных сіл, супрацьпаветранай абароны і іншых. Тут яны не толькі атрымаюць ваенную спецыяльнасць, але даведаюцца, што такое сапраўднае мужчынскае армейскае сяброўства. У адрас заўтрашніх салдат у іх урачысты дзень гучалі добрыя словы, пажаданні і настаўленні годна служыць. — Хутка вы ўвальецеся ў воінскія калектывы і са зброяй у руках будзеце выконваць свой канстытуцыйны і грамадзянскі абавязак. Жадаю вам добрай службы, верных сяброў. Бацькам выказваю падзяку за тое, што выхавалі дастойных сыноў, — звярнуўся да прызыўнікоў і іх бацькоў ваенны камісар Генадзь Суравец і ўручыў будучым салдатам павесткі аб прызыве на службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пажадала добрай службы юнакам першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Аўтарытэтным для будучых салдат з’яўляецца меркаванне менавіта тых, хто аддаў свае гады вайсковай справе і не па чутках ведае, што значыць быць адказным за бяспеку дзяржавы. Падбадзёрыў прызыўнікоў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” падпалкоўнік запасу Аляксандр Камароў: — Не трэба баяцца невядомасці і пераменаў. У вайсковай часці вы набудзеце пэўны жыццёвы вопыт, у вас з’явяцца новыя сябры. З некаторымі з іх вы пранесяце сяброўства ўсё жыццё. Авалодвайце вайсковай спецыяльнасцю так, каб ад вашых камандзіраў прыходзілі станоўчыя водгукі і падзякі. Вядучая ўрачыстасці Наталля Маліноўская адзначыла, што больш за ўсіх чакаць дадому салдат будуць іх бацькі, якія хвалююцца за сыноў і адначасова імі ганарацца. Ад імя бацькоў слова ўзяў Іван Каско, які падкрэсліў, што нашу Радзіму абараняюць мужныя, моцныя людзі. Ён пажадаў заўтрашнім салдатам лёгкай і цікавай службы, а таксама імкнуцца заслугоўваць як мага больш звальненняў. У адказ ад усіх прызыўнікоў Арцём Семянік паабяцаў годна выконваць воінскі абавязак, каб землякам было не сорамна за сваіх абаронцаў. На працягу мерапрымства для віноўнікаў свята выступалі артысты Дзятлаўшчыны.