Iнфармацыйна-асветніцкая акцыя “Права на здароўе”
Чырвоная стужка – сімвал барацьбы са СНІДам і міжнароднай салідарнасці ў барацьбе з эпідэміяй, сімвал падтрымкі, спачування і надзеі на будучыню. Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам ужо традыцыйным стала правядзенне тэматычных сацыяльна значных мерапрыемстваў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. 30 лістапада ў рамках Сусветнай кампаніі барацьбы супраць СНІДу на базе Гезгалаўскага дома культуры прайшла інфармацыйна-асветніцкая акцыя пад дэвізам “Права на здароўе”. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы і педагогі агульнаадукацыйнай установы, вядучыя спецыялісты.Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы хворых СНІДам, носьбітаў ВІЧ-інфекцыі і да распаўсюджвання гэтага захворвання ў свеце. Арганізатары лічаць неабходным скіраваць увагу моладзі да існуючай пагрозы, павысіць узровень інфармаванасці маладых людзей па пытаннях ВІЧ-інфекцыі і заклікаюць да бяспечных і адказных паводзінаў.Праграму, якая ўключала музычныя выступленні агітбрыгады “Разам – супраць СНІДа”, конкурс малюнкаў і плакатаў “Бяспека – СНІД”, падрыхтавалі навучэнцы і педагогі Гезгалаўскай сярэдняй школы сумесна з Гезгалаўскім домам культуры. Акрамя гэтага, мерапрыемства ўключала і стасункі са спецыялістамі раённага цэнтра. Сваімі прафесійнымі ведамі, меркаваннямі і парадамі па захаванні здароўя з маладымі людзьмі падзяліліся галоўны доктар Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпітэміялогіі Мікалай Дзядовіч, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Кацярына Хілімончык. Са зваротам да моладзі звярнуўся святар Нагародавіцкага Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Дзякуючы актыўнай папярэдняй рабоце навучэнцаў мясцовай установы адукацыі, класных кіраўнікоў, настаўнікаў АБЖ, усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі чырвоныя стужкі і буклеты адпаведнай тэматыкі. У рамках акцыі былі разгорнуты інфармацыйныя стэнды, падрыхтаваны тэматычныя выставы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. У час гэтай сустрэчы, навучэнцы паглядзелі дакументальны фільм, абмяняліся меркаваннямі аб тым, як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад ВІЧ-інфекцыі, аб шляхах перадачы віруса, метадах абследавання, аб магчымасцях прадухілення і прафілактыкі распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі. Напрыканцы сустрэчы былі падведзены вынікі конкурсу малюнкаў і плакатаў. Першае месца атрымаў калектыўны малюнак “Мы – за жыццё” навучэнцаў 7 класа. Узнагароду ўручыў галоўны доктар Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалай Дзядовіч. На другім месцы, па меркаванні журы, стаў малюнак навучэнкі 6 класа Анастасіі Жэгала пад назвай “Будзь асцярожны”. Падарунак Анастасія атрымала ад першага сакратара раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Кацярыны Хілімончык. Трэцяе месца атрымаў малюнак навучэнкі 4 класа Паліны Кастусік “СНІДу – не, жыццю –так”. Падарунак уручыла старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Акрамя таго, Галіна Эдвардаўна адзначыла яскравае выступленне агітбрыгады “Разам – супраць СНІДа” і ўручыла салодкія і памятныя падарункі. Прыз сімпатыі журы атрымаў Багдан Маліноўскі. Напрыканцы сустрэчы навучэнцы Гезгалаўскай сярэдняй школы падзяліліся ўражаннямі і адзначылі: – Мы зразумелі і ўсвядомілі, якая страшная эпідэмія распаўсюджваецца па свеце, падвяргаючы небяспецы вялікую колькасць людзей. Сёння мы звяртаемся да сваіх аднагодкаў з надзеяй і перасцярогай: ведайце, адзіны шлях берагчы сябе, сваіх сяброў, родных ад страшнай хваробы – гэта здаровы лад жыцця. Добрымі памочнікамі на правільным шляху з’яўляецца спорт, добрыя і верныя сябры.
Народжаныя, каб перамагаць
Народжаныя, каб перамагаць 28 лістапада ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшла сустрэча, прымеркаваная да Дня інвалідаў. Яна сабрала ў адной зале людзей розных узростаў – наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”, выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, удзельнікаў раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”. Нягледзячы на значныя перашкоды, гэтыя людзі даказалі грамадству і, перш за ўсё, самім сабе, што яны ў сілах пераадолець многае. Сапраўдную павагу выклікае іх актыўная жыццёвая пазіцыя, удзел у грамадскім жыцці раёна, уменне праявіць сябе ў творчасці, спорце і іншых сферах жыцця. Часта інваліды Дзятлаўшчыны, імкнучыся даказаць сваю паспяховасць, дамагаюцца большага, чым звычайныя людзі. Узгадаем, напрыклад, сёлетні іх удзел у “Славянскім базары” ў Віцебску і заслужаныя дыпломы за гэты фестываль. Са словамі падтрымкі і лепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуліся загадчыца аддзялення “Праменьчык” Алена Калюцік, старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Святлана Крэйдзіч, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Гады плённага супрацоўніцтва звязваюць гэтых спецыялістаў з асаблівымі людзьмі нашага раёна, яны імкнуцца зрабіць жыццё інвалідаў больш яркім, багатым на падзеі, цікавыя сустрэчы і знаёмствы. І на гэты раз з іх вуснаў прагучала шмат шчырых пажаданняў: здароўя, душэўных сілаў, жыццёвай мудрасці, вялікага цярпення, простага чалавечага шчасця, падтрымкі родных і блізкіх, натхнення на новыя карысныя справы і дасягненні. – Дзень інвалідаў – не нагода сумаваць і засмучацца, тым больш, што ўсе вы моцныя духам людзі, – з такімі словамі да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся артысты Наваельнянскага дома культуры Галіна Сушко, Наталля Нагорная, Аляксандр Саалятэ, Таццяна Загорцава. Яны прапанавалі здзейсніць цікавае падарожжа ў мінулае і запрасілі ўсіх на рэтравечарынку. Удзельнікам мерапрыемства давялося адгадваць назвы савецкіх кінастужак па крылатых выразах кінагерояў і тэкстах песень, таксама яны паўдзельнічалі ў конкурсе “Адгадай мелодыю” і розыгрышы скарбаў мадам Петуховай. Больш за ўсё музычных твораў і кінастужак удалося адгадаць Алегу Беляку, таму яго запрасілі на сцэну выканаць сваю песню “Валя-Валянцінка”. Алег не разгубіўся, пасля выступлення пажадаў сябрам моцнага здароўя і нагадаў: “Мы народжаныя, каб перамагаць”. Сапраўды, кожны дзень прыносіць асаблівым людзям маленькія і вялікія перамогі, у тым ліку над сабой і над сваёй хваробай. Цяжкасці не перашкаджаюць ім быць аптымістамі, усміхацца і зараджаць станоўчай энергіяй тых, хто знаходзіцца побач. І надалей быць актыўнымі і заставацца сябрамі, падтрымліваць адзін аднаго, верыць у лепшае ўдзельнікам сустрэчы пажадала старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІ” Валянціна Саламевіч, яна ж нагадала, што прыйшоў прыемны момант уручэння падарункаў, а таксама запрасіла асаблівых людзей сустрэцца за кубачкам чаю. Салодкія пачастункі да чаю падрыхтавалі наведвальнікі “Праменьчыка” і ўдзельнікі клуба “Нам гады не бяда”.
Турнир по бильярду
Турнир по бильярду 25 ноября в Раклевичском Доме культуры прошел турнир по бильярду среди жителей агрогородка.
«Обалденная тусовка»
«Обалденная тусовка» Привет, друзья! Ну и жара! Начнем тусовку, но не до утра! Мы с вами будем танцевать, Петь, веселиться и играть! Чтоб сразу стало веселее, В круги мы встанем все быстрее! 24 ноября в секторе по организации досуга «Жуковщинский ДК» прошла детская дискотека «Обалденная тусовка».
» ВСТРЕЧА В СТИЛЕ ДИСКО»
» ВСТРЕЧА В СТИЛЕ ДИСКО» 24 ноября в ОКиД «Дворецкий Дом культуры» состоялся вечер отдыха для жителей агрогородка Дворец. Все присутствующие с удовольствием провели время под весёлые ритмы в стиле диско, приняли активное участие в предложенных играх и спели любимые песни в караоке.
«На волне позитива»
«На волне позитива» 24.11.2018г. отделом культуры и досуга «Вензовецкий Дом культуры» был организован и проведен танцевальный вечер «На волне позитива».
“Місіс Дзятлаўшчыны-2018”
“Місіс Дзятлаўшчыны-2018” Месяц трэніровак, рэпетыцый, фотасесій, падрыхтоўка касцюмаў – кругласутачная работа над сабой. Праз усё гэта прайшлі ўдзельніцы конкурсу “Місіс Дзятлаўшчыны-2018”, які адбыўся 24 лістапада ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. За званне “Місіс Дзятлаўшчыны-2018” змагаліся пяць жанчын: Анастасія Голуб, Аксана Ярмаловіч, Наталля Новікава, Надзея Чэнтук, Людміла Адамчык. Кожная з іх, без перабольшання, заслугоўвае самых высокіх узнагародаў, кожная ўжо пераможца, бо перамагла сваю сарамлівасць, сціпласць, хваляванне, каб пакарыць і гледачоў, і журы. У першым конкурсным заданні – дэфіле ў вобразах – канкурсанткі паказалі, наколькі яны прыгожыя, абаяльныя і па-свойму непаўторныя. Сваё майстэрства ў якасці гаспадыняў яны прадэманстравалі ў кулінарным конкурсе “Гасцей сустракаем караваем”, на які прадставілі караваі, спечаныя дома. На выдатна справіліся канкурсанткі і з дамашнім заданнем пры падрыхтоўцы прэзентацыі пра сябе. Анастасія Голуб паказала часцінку свайго жыцця – дружную сям’ю, траіх любімых дзетак, Аксана Ярмаловіч расказала пра сям’ю, работу і захапленні. Наталля Новікава паведала, што ў жыцці прытрымліваецц прынцыпаў Канфуцыя, для Надзеі Чэнтук у жыцці галоўнае – сямейныя каштоўнасці, а Людміла Адамчык расказала, як любіць марыць, казкі і марожанае. У творчым конкурсе членам журы таксама няпроста было вызначыцца з пераможцай. Удзельніцы прыгожа танцавалі і спявалі, а таксама паказвалі артыстызм у гумарыстычных сцэнках. Даказалі, што яны не толькі прыгожыя, але і разумныя, удзельніцы ў інтэлектуальным конкурсе. Што для жанчыны галоўнае ў жыцці, што можа зрабіць яе па-сапраўднаму шчаслівай, якімі ўнутранымі дадзенымі павінна валодаць, у які момант жыцця хацела б вярнуцца і якія тры жаданні загадаць – вось пытанні, на якія адказвалі канкурсанткі. Усім гасцям мерапрыемства ў гэты дзень прадаставілася магчымасць вярнуцца ў сваё дзяцінства і ўбачыць любімых герояў казак, а заадно даведацца, якія казкі любяць дзеці канкурсантак, бо яны ўдзельнічалі разам з мамамі ў фінальным дэфіле. Анастасія Голуб са сваімі дзецьмі Каралінай і Дэвідам палюбілі казку “Прыгоды Бураціна, або Залаты ключык”, Аксана Ярмаловіч са сваёй дачушкай былі гераінямі казкі “Прынцэса Анастасія”, Наталля Новікава і яе ўжо дарослая дачка здзейснілі падарожжа ў казку “Папялушка”, Надзея Чэнтук з хроснай дачушкай пабылі пад чарамі Снежнай Каралевы, а Людміла Адамчык з дочкамі – героі казкі “Царэўна-Лягушка”. Варта адзначыць, што на працягу ўсяго мерапрыемства, у перапынках паміж конкурсамі, свае вясёлыя песні і выступленні дарылі гледачам тленавітыя артысты Дзятлаўшчыны – Максім Юганаў, Анастасія Максіменка, Валерый Макарчык, Наталля Бузук, цыркавая студыя “Марсі”, Ала Чарняўская, якая, дарэчы, з’яўлялася галоўным рэжысёрам-пастаноўшчыкам конкурсу. Нарэшце, члены журы падвялі вынікі і выйшлі на сцэну, каб павіншаваць пераможцаў і ўручыць прыемныя падарункі. Так, Місіс глядацкіх сімпатый стала Анастасія Голуб, Місіс індывідуальнасць і Місіс фота – Аксана Ярмаловіч, Місіс абаянне – Наталля Новікава. У тройку пераможцаў увайшлі: другая віцэ-місіс – Надзея Чэнтук, першая віцэ-місіс – Людміла Адамчык, уладальніцай тытула Місіс Дзятлаўшчыны-2018 стала Анастасія Голуб. Самы галоўна для яе прыз – карону ўручыла Краса Дзятлаўшчыны-2017 Ангеліна Дулебянец. Таксама ад аднаго са спонсараў конкурсу – індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Князева – пераможца атрымала падарункавы сертыфікат на набыццё брэндавага абутку, ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” на чале з Ігарам Кухарэвічам – сертыфікат на наведванне аквапарка “Лебяжий”.
«Спешите делать добро»
«Спешите делать добро» 24 ноября работники Отдела культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» провели огонёк «Спешите делать добро», приуроченный ко Дню инвалида. Мероприятие прошло в форме ретро-вечеринки с песнями, играми, танцами.
«Дела их золотом горят»
«Дела их золотом горят» 23 ноября в секторе по организации досуга «Хвиневичский Дом культуры» состоялась концертная программа, посвященная Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности и 110-летнему юбилею Поречского спиртзавода, под названием «Дела их золотом горят». Перед собравшимися выступили молодые таланты Лидского музыкального колледжа. Поздравить юбиляров приехали гости не только из района и области, но даже из самой столицы.
«Музыкальный листопад»
«Музыкальный листопад» 23 ноября в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошёл вечер отдыха «Музыкальный листопад». Песни и танцы, игровая программа, собрали в этот ноябрьский вечер друзей в стенах Дома культуры аг. Гезгалы.