«Мама-мамочка»
«Мама-мамочка» 12 октября в секторе по организации досуга «Жуковщинский ДК» состоялась концертная программа «Мама-мамочка», посвященная международному Дню матери для жителей аг. Жуковщина.
Дзень маці – свята пяшчоты і любові
Дзень маці – свята пяшчоты і любові Шанаваць мамаў можна ў любы дзень года, але ёсць цудоўнае, цёплае свята – Дзень маці – свята дабра і прыгажосці, мудрасці і жыццялюбства, пяшчоты і любові. Усіх жанчын, якім выпаў шчаслівы лёс быць мамай, напярэдадні Дня маці віншавалі на ўрачыстым канцэрце ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці 12 кастрычніка. У гэты святочны дзень першае слова для віншавання ўсіх жанчын прадаставілі старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Бараноўскаму: – Мацярынства – гэта адказная праца, без выхадных і адпачынкаў, праца, дастойная самай глыбокай павагі. Дзякуючы клопату і падтрымцы жанчын-маці, гарыць агонь сямейнага ачага. Сёння я хачу выказаць словы шчырай падзякі вам за тое, што добрасумленна выконваеце свае нялёгкія мацярынскія абавязкі, не шкадуеце сябе ў бясконцым клопаце пра дзяцей, унукаў. Нізкі вам паклон, дзякуй за працу, дабрыню і мудрасць, за сардэчную цеплыню, за любоў і цярпенне, за падтрымку і ўменне дараваць. Жадаю вам і вашым сем’ям шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту. Быць бацькам у вялікай сям’і складана, але ўклад мамы не параўнальны ні з чым. Быць шматдзетнай маці – гэта не проста вялікая праца, гэта сапраўдны душэўны подзвіг. І яны як ніхто дастойныя стаяць у гэты дзень на святочнай сцэне. Адзінаццаць шматдзетных матуляў атрымалі сёння віншаванні і падарункі ад кіраўнікоў арганізацый, у якіх яны працуюць. Усіх матуляў са святам павіншавала намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Таццяна Нікіпорчык. Яна пажадала ўсім здароўя, цярпення, любові, а таксама падтрымкі і дапамогі Маці Божай. Асаблівыя словы ўдзячнасці і глыбокай павагі гучалі ў гэты дзень для мамаў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама жанчын з самымі добрымі сэрцамі і ласкавымі рукамі – прыёмных мамаў. У нашым горадзе склалася добрая традыцыя ўшаноўваць на святочнай сцэне мам, якія сёлета сталі шматдзетнымі. Усе яны таксама атрымалі падарункі і гучныя апладысменты. А якое ж свята без музыкі, песняў і танцаў! Музычныя падарункі ўсім мамам падрыхтавалі Ала Чарняўская, народны ансамбль песні і танца “Ятранка”, трыа гімназіі №1, квартэт “Вдохновение”, а таксама госці Дзятлаўшчыны – заслужаны акадэмічны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.
«Нежной, ласковой самой»
«Нежной, ласковой самой» 12 октября в ОКиД «Дворецкий ДК» состоялась концертная программа «Нежной, ласковой самой», посвященная международному Дню матери для жителей аг. Дворец.
«Святло матулінай душы»
«Святло матулінай душы» У вёсцы Лапушна 12 кастрычніка прайшла канцэртная прагрма да дня Маці «Святло матулінай душы». Усіх жанчын ААТ «Граніт-Агра» павіншавалі са святам: намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Граніт-Агра» Кацярына Дубешка, кіраўнік справамі Данілавіцкага сельвыканкама Галіна Дворык, старшыня прафсаюзнага камітэта Алена Зенчык, дарэчы Алена ўручына дыпломы і каштоўныя падарункі шматдзетным матулям. Павіншавалі сваіх матуль і падарылі ім свае музычныя нумары навучэнцы Таркачоўскага д/с-пачатковай школы і навучэнцы Круцілавіцкага д/с- СШ, а таксама перад прысутнымі выступіў ансамбль народнай песні «Суседачкі», Іна Анушкевіч і госця з Белагурна Святлана Венская. Напрыканцы праграмы ўсе жанчыны атрымалі кветкі ад мужчын-спецыялістаў ААТ «Граніт-Агра». Канцэртная праграма была падрыхтавана аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры».
«Хорошо сидим»
«Хорошо сидим» 12.11.18 в отделе культуры и досуга «Козловщинский ДК» прошло мероприятие, под названием «Хорошо сидим» ( по работе с пожилыми людьми). Участницы мероприятия делились своими воспоминаниями, занятными случаями из жизни своих семей. Далее участницы активно отдохнули на концерте, посвящённом Дню матери.