Ветэраны з перадавой сельскагаспадарчай галіны
Ветэраны з перадавой сельскагаспадарчай галіны У свята мудрых людзей восень расшчодрылася і падарыла яшчэ адзін сонечны дзянёк. Такой жа светлай і цёплай была атмасфера сустрэчаў для ветэранаў працы, якія праходзілі ў гэты дзень на Дзятлаўшчыне. Адбылося і традыцыйнае ўшанаванне былых кіраўнікоў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Трэці год запар святочную сустрэчу для іх ладзяць раённы выканаўчы камітэт і райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У канферэнцзале шаноўных гасцей віталі старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, яго намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Бабіна, старшыня райкама галіновага прафсаюза Уладзімір Казак. Пасля прывітання і кароткай фотасесіі прысутных паклікалі ў аўтобус, бо пляцоўкай для сёлетняй сустрэчы было выбрана КСУП “Жукоўшчына”. Дырэктар гаспадаркі Іван Свіб прапанаваў гасцям невялікую экскурсію і расказаў аб працоўных дасягненнях сельгаспрадпрыемства. Затым Іван Свіб запрасіў ветэранаў-кіраўнікоў на святочны канцэрт, які для іх падрыхтавалі работнікі Газгалаўскага дома культуры. У адрас мудрых людзей гучалі шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў, ім дзякавалі за гады працы, за дасягненні на карысць Дзятлаўшчыны, за вопыт, якім шчодра дзяліліся з маладым пакаленнем. Не абышлося без забаўляльнай праграмы: госці паўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латэрэі і адказалі на пытанні з капелюша-гаваруна. У сваю чаргу ветэраны працы падзякавалі арганізатарам свята за цёплы прыём. Адзначылі, што з нецярпеннем чакаюць падобных сустрэчаў як магчымасці пабыць у коле людзей, з якімі раней вырашалі працоўныя пытанні. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць работнікаў галіны, якіх ужо няма ў жывых. На развітанне кожны ветэран працы атрымаў памятныя падарункі.
“З адкрытым сэрцам”
“З адкрытым сэрцам” Да Дня сталых людзей аг. Раклевічы прашла прайшоў рэйд віншаванне “З адкрытым сэрцам”. Работнікі Раклевіцкага дома культуры з бібліятэкарам і школьнікамі ДУА “ВПК Раклевіцкі дзіцячы — сад базавай школы” віншавалі з песнямі людзей сталага ўзроста.
Канцэрт-віншаванне
Канцэрт-віншаванне 1 кастрычніка працаўнікі СКБ аг. Белагурна,сумесна з старшынёй сельсавета В.А.Добыш,старшынёй прафкама КСУП “Белагурна” Драб С.І. здзейснілі канцэрты-віншаванні для сталых людзей па вёсках сельсавета. Бабуль і дзядуль віншавалі са святам добрымі словамі і песнямі, даравалі кветкі.
Рейд-поздравление
Рейд-поздравление Отделом культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» был организован и проведен рейд-поздравление на дому людей пожилого возраста в деревне Лопушно.