Праздник именинника
Праздник именинника 27 октября, на базе Гезгаловского Дома культуры, творческим коллективом проведено детское мероприятиеПраздник именинника «Самый лучший праздник».
«Кірмаш гудзе — продаж ідзе!»
«Кірмаш гудзе — продаж ідзе!» Багаты на шматгадовы вопыт і народныя традыцыі раённы сельскагаспадарчы кірмаш “Кірмаш гудзе – продаж ідзе!” размясціўся на цэнтральным базары раённага цэнтра і запрасіў за пакупкамі дбайных гаспадароў. Ужо каторы год запар цэнтральны базар горада Дзятлава традыцыйна збірае кіраўнікоў і працаўнікоў раённых сельгасарганізацый, гаспадароў уласных аграсядзіб, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу, і пераўтвараецца ў гандлёвую пляцоўку, галоўным таварам якога з’яўляецца агародніна і садавіна. Становіцца відавочным, што з кожным прыездам раённыя сельгасарганізацыі аналізуюць, вывучаюць попыт пакупнікоў і тым самым штогод пашыраюць асартымент прадукцыі. Вось і сёлета сельскагаспадарчыя, перапрацоўчыя, вытворчыя прадпрыемствы, фермеры з Дзятлаўскага і суседніх раёнаў прадставілі шырокі выбар сельгаспрадукцыі і прадуктаў уласнай вытворчасці: мясных і малочных, кулінарных і кандытарскіх вырабаў, насення і саджанцаў, хімічных угнаенняў і сельгасінвентару. Пакупнікі ў сваю чаргу маглі набыць па даступных цэнах збожжа, бульбу, цыбулю, моркву, буракі, яблыкі, зерне, камбікорм, садова-агародны інвентар, пладова-ягадныя культуры, а таксама мясную і малочную прадукцыю. Cа зніжкай можна было набыць як сельскагаспадарчую прадукцыю, так і прадукцыю вытворчых прадпрыемстваў. Шырокі асартымент уласнай вытворчасці прапанаваў пакупнікам Дзятлаўскі сыраробны завод. У павільёнах райспажыўтаварыства і ААТ “Слонімскі мясакамбінат” жадаючыя набывалі мяса і мясапрадукты. Прадукт уласнай вытворчасці па даступнай цане рэалізаваў Рагозніцкі крухмальны завод. Выбіраць, як кажуць, было з чаго, таму кожны жадаючы мог зрабіць неабходныя запасы на зіму. Асаблівым попытам карысталіся бульба і капуста. У дастатковай колькасці было сталовых буракоў, морквы, цыбулі. Хутка разышліся пшаніца, ячмень, авёс. Акрамя таго, пакупнікоў цікавілі мёд, журавіны, арэхі, спецыі. Шмат у гэтым годзе было прадаўцоў пладовых саджанцаў, якія прапаноўвалі разнастайныя гатункі яблынь, груш, вішань, чарэшань, вінаграда і абрыкосаў. На цэнтральных пляцоўках размясціліся рамеснікі, падворкі раённых сельгасарганізацый, народных майстроў, выставы-продажы. На кірмашы можна было цікава правесці час, паслухаць добрую музыку, паглядзець на выступленні мясцовых артыстаў і калектываў з суседніх раёнаў. Работнікамі Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці была падрыхтавана святочная тэатралізаваная праграма, канцэрт з удзелам лепшых самадзейных калектываў і выканаўцаў. Яркае выступленне калектыву мастацкай самадзейнасці “Любчанка” з Навагрудскага раёна пераўтварыла гандлёвую пляцоўку культурна-масавага мерапрыемства ў песенны карагод. Тэатралізаваная канцэртная праграма, а таксама конкурсы на лепшае сельскагаспадарчае падвор’е, аўкцыёны і розыгрышы радавалі наведвальнікаў кірмашу ў гэты восеньскі дзень. Дзятлаўчане не толькі актыўна куплялі разнастайную прадукцыю сельскагаспадарчых, прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў, але і пабывалі на самабытна аформленых выставах-падворках, якія дапамаглі стварыць сапраўднае свята. Ветлівыя гаспадары запрашалі ўсіх у госці, частавалі смачнымі блінамі, сырам, духмянымі каўбасамі і іншымі прысмакамі. Да гучнай музыкі, жартоўных песень, вясёлых жартаў застацца абыякавым і прайсці міма было проста немагчыма. У час кірмашу праходзіў конкурс “Чым багаты, тым і рады” сярод гандлёвых арганізацый і КСУПаў раёна. Улічвалася крэатыўнае і арыгінальнае афармленне сельскагаспадарчых падворкаў, страваў і тэатралізаваных выступленняў. У намінацыі “Лепшае тэматычнае падвор’е” перамогу і дыплом першай ступені атрымалі калектыў работнікаў ААТ “Граніт-Агра”, дыпломам другой ступені ўзнагароджаны калектыў работнікаў КСУП “Слава працы”, дыплом трэцяй ступені ў работнікаў КСУП “Войневічы”. У намінацыі “Лепшая страва з яблыкаў” перамогу атрымала КСУП “Жукоўшчына”; у намінацыі “Лепшая гандлёвая кропка” – Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Віталі і ўзнагароджвалі пераможцаў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.
«Мудрой осени счастливые мгновенья»
«Мудрой осени счастливые мгновенья» 27 октября в ОКиД «Раклевичский ДК» прошел концерт «Мудрой осени счастливые мгновенья», в нем принял участие Народный ансамбль народной музыки «Гудскі гармонік» из Лидского района.
«Королева осень»
«Королева осень» 27 октября в секторе по организации досуга «Жуковщинский ДК» прошел вечер отдыха. Своим творчеством, жителей агрогородка, радовал Народный ансамбль народной музыки «Гудскі гармонік» из Лидского района.
Слаўныя традыцыі – новаму пакаленню
Слаўныя традыцыі – новаму пакаленню У моладзевай палітыцы Рэспублікі Беларусь 2018 год адзначаны важным юбілеем – 100-годдзем з дня стварэння УЛКСМ. З гэтай нагоды ўжо некалькі месяцаў запар па ўсёй рэспубліцы праходзяць сустрэчы, форумы, вечары ўспамінаў, канцэрты, чытанні. Мінулы тыдзень таксама прайшоў пад знакам камсамола. У нашым раёне яго завяршыла ўрачыстае раённае мерапрыемства, якое праходзіла ў сярэдняй школе №1 горада Дзятлава. Тут сустрэліся прадстаўнікі новага пакалення і ветэраны моладзевага руху мінулых гадоў. Аб тым, што камсамол – частка жыцця тысяч савецкіх юнакоў і дзяўчат, жыцця актыўнага, напоўненая цікавымі і карыснымі справамі, удзельнікам свята нагадала тэматычная выстава ў фае каля актавай залы. Цяперашнім навучэнцам цікава было ўбачыць тут піянерскую форму ранейшых гадоў, значкі, плакаты, кнігі і іншую атрыбутыку моладзевага руху ХХ стагоддзя. Са словамі вітання і віншавання да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён зазначыў, што, святкуючы векавы юбілей слаўнай камсамольскай арганізацыі, мы не толькі азіраемся ў мінулае, але і глядзім у будучыню. Ветэраны камсамола, выкарыстоўваючы назапашаны вопыт, імкнуцца перадаць нам іскрынку таго гарачага запалу, які дапамагаў ім ваяваць супраць фашызму, будаваць БАМ, асвойваць цаліну, датэрмінова выконваць вытворчыя заданні. Іх яркі прыклад сёння служыць для ўмацавання сувязі пакаленняў, развіцця моладзевага руху. Эстафету камсамола ў нашай краіне “падхапіў” Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык расказала, чым сёння жыве моладзь Дзятлаўшчыны і чаму яна цікавіцца мінулым. Моладзевы лідар нашага раёна ўручыла Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама ветэрану камсамольскага руху Яўгеніі Савань. Прыемным момантам сустрэчы стала ўручэнне кветак ветэранам камсамольскага руху і гасцям свята. Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем паслухалі аповеды Яўгеніі Савань, Галіны Чура, якія падзяліліся ўспамінамі аб ідэалах і камсамольскіх буднях юнакоў і дзяўчат нашага раёна мінулых часоў. Цікавым было выступленне сакратара пярвічкі БРСМ ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Таццяны Макарчык – дэлегата моладзевага форума “Еўразія-2018”, які праходзіў у Арэнбургу. Коратка, арыгінальна, запамінальна аб сваіх планах і дасягеннях расказалі ўдзельнікі агітбрыгады Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У гонар юбілея камсамола гучалі песні, вершы, віншаванні. Сустрэча стала сапраўдным святам натхнення і маладосці.
Святочны канцэрт да Дня работнікаў Дэпартамента аховы
Святочны канцэрт да Дня работнікаў Дэпартамента аховы У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт для супрацоўнікаў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да іх прафесійнага свята. У гэты дзень прымалі віншаванні людзі, нераўнадушныя да свайго грамадства і сваёй краіны, якія аддаюць усе свае сілы на барацьбу за спакой і парадак. Першым павіншаваў сваіх калег са святам начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Дзмітрый Харошка, які падзякаваў ім за нялёгкую працу, пажадаў моцнага здароўя, удачы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, каб у іх сем’ях панавалі мір, дабрабыт, узаемаразуменне. Ганаровую грамату за добрасумленнае выкананне абавязкаў ён уручыў Віктару Жынко. Падзякаваў супрацоўнікам аддзела Дэпартамента аховы за штодзённую прафесійную работу, за вернасць выбранай прафесіі, за разуменне чалавечых праблем кіраўнік спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч, пажадаў ім і надалей з гонарам несці службу. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама ён узнагародзіў Андрэя Жыгаліка, Падзячнымі лістамі – Дзмітрыя Абрамчыка і Ларысу Макарчык. Памяць тых работнікаў, якіх сёння ўжо няма побач, усе прысутныя ў зале ўшанавалі хвілінай маўчання. Свята – гэта, вядома, віншаванні і падарункі. Вельмі важна і прыемна, калі віншуюць сапраўдныя сябры. Не з пустымі рукамі прыйшлі сёння павіншаваць работнікаў аддзела Дэпартамента аховы начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Біль, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Бародзіч, ваенны камісар Генадзь Суравец. Для смелых, моцных і адважных свае музычныя віншаванні адрасавалі Ганна Харлінская, Ала Чарняўская, Анастасія Максіменка, Уладзіслаў Ракуць, Таццяна Дудкіна, цыркавая студыя “Марсі” і дзіцячая танцавальная студыя “Сунічкі”.
ДОСААФ отпраздновал новоселье
ДОСААФ отпраздновал новоселье Торжественная церемония открытия нового объекта Дятловской организационной структуры ДОСААФсостоялась сегодня в городе Дятлово по улице Новогрудской. В ней приняли участие заместитель Государственного секретаря Совета Безопасности Республики Беларусь генерал-майор Михаил Пузиков, председатель центрального совета ДОСААФ Республики Беларусь генерал-майор Иван Дырман, заместитель председателя Дятловского райисполкома Юрий Залевский, председатель Гродненской областной организационной структуры ДОСААФ Виктор Лях, председатель Дятловской районной организационной структуры ДОСААФ Валентин Воробей, руководители иных организационных структур ДОСААФ Гродненской области и представители областной и районной исполнительной власти. Начало торжественного открытия проходило под звуки гимна. Первым с государственным флагом Беларуси в небе появился вертолет «Ми-2» Минского аэроклуба. Хлебом-солью – символом добра и богатства встретили почётных гостей районного центра артисты народного ансамбля музыки и песни “Ятранка” и ведущие мероприятия. С приветственными словами к гостям мероприятия обратились почётные гости районного центра. Во время своих выступлений они отметили, что добровольное общество содействия армии, авиации и флота – это старейшее общественное объединение и неотъемлемая часть системы обеспечения безопасности страны. Оборонное общество традиционно формирует у подрастающего поколения лучшие качества гражданина и патриота, является прочным связующим звеном между старшими поколениями и современной молодёжью. Данное добровольное общество с высоким качеством решает государственно значимые задачи по патриотическому воспитанию граждан, подготовке молодёжи к военной службе и трудовой деятельности. Оно готовит специалистов для всех силовых структур, активно развивает технические и авиационные, военно-прикладные виды спорта. Также почётные гости районного центра отметили, что на ряду с патриотическим воспитанием молодёжи очень важным является развитие технических и авиационных, военно-прикладных видов спорта и технического творчества молодёжи. Отдельно было обозначено, что в организационных структурах ДОСААФ культивируются и развиваются 11 видов спорта: мотобол, мотоспорт, автоспорт, стрелковый спорт, автомодельный спорт, картинг, ракетомодельный спорт, судомодельный, радиоспорт. Развиваются и набирают масштаб новые направления – пейнтбол, страйкбол, лазертаг. Также в выступлениях прозвучали слова благодарности за безупречно проведённую работу по реконструкции объекта, прозвучали слова поздравлений и пожеланий в адрес руководителя и работников Дятловской районной организационной структуры ДОСААФ, были вручены подарки и денежные сертификаты. Символический ключ от нового здания Дятловской организационной структуры ДОСААФ его руководителю Валентину Воробью торжественно вручил председатель центрального совета ДОСААФ Республики Беларусь генерал-майор Иван Дырман. Перерезали ленту и открыли новый объект Дятловской организационной структуры ДОСААФ Михаил Пузиков, Иван Дырман и Юрий Залевский. Всем гостям и жителям районного центра была предоставлена возможность принять участие в обзорной экскурсии по новому объекту учреждения, кототую провёл заместитель председателя ЦС ДОСААФ Александр Драгун. На импровизированной трассе прошли показательные выстуления заездов на спортивных мотоциклах. Программу показали ведущие спортсмены ДОСААФ по мотокроссу. Порадовали выступлениями спортсмены авиамодельной секции и запуск ракет спортсменов ракетомодельной секции. Для ценителей модельного творчества и мастерства действовала выставка экспонатов работы спортивных секций. Любители экстремальных впечатлений были приглашены на взлётно-посадочную площадку вертолёта «Ми-2» . Все желающие имели возможность совершить взлёт и посмотреть на достопримечательности города с высоты полёта.
Камсамольская праўда: слаўнае мінулае арганізацыі
Камсамольская праўда: слаўнае мінулае арганізацыі 23 кастрычніка ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя камсамола. Яго падрыхтавалі педагогі і навучэнцы ўстановы пры падтрымцы работнікаў Данілавіцкага дома культуры і Дварэцкай сярэдняй школы. Свята было арганізавана ў фармаце тэлечасопіса, які запрасіў прысутных здзейсніць віртуальнае падарожжа ў мінулае і пазнаёміцца са слаўнымі старонкамі гісторыі самай буйной моладзевай арганізацыі – УЛКСМ. Успамінамі з жыцця моладзі мінулых часоў з удзельнікамі свята таксама падзяліліся госці сустрэчы – ветэраны камсамольскага руху Дзятлаўскага раёна Яўгенія Савань і Галіна Чура. Яркімі момантамі, якія надоўга застануцца ў памяці, былі запуск паветраных шароў з віншавальным надпісам і пасадка на школьным двары туі.
«Хорошее настроение»
«Хорошее настроение» 21 октября артисты Дятловского района посетили АГ Куриловичи Мостовского района с концертной программой «Хорошее настроение». Свои самые лучшие песни им дарили: Анастасия Максименко, Наталья Бузук, Татьяна Загорцева, Александр Баклушин, Иван Кашко, Владислав Ракуть и ведущая Ирина Тетерина.
«Дарыце маме кропельку цяпла»
«Дарыце маме кропельку цяпла» 18 кастрычніка ў аграгарадку Круцілавічы адбылася канцэртная праграма «Дарыце маме кропельку цяпла» падрыхтавана аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры».