Месяц: Сентябрь 2018

“Супрацьпажарная  бяспека”

“Супрацьпажарная  бяспека” 06.09 працаўнікамі СКБ аг.Белагурна быў арганізаваны прэс-рэліз “Супрацьпажарная  бяспека”. Працаўнікі СКБ наведалі  сталых жыхароў сельсавета. Людзям былі нагады правілы супрацьпажарнай бяспекі у жылых дамах і уручаны памяткі.

Автор admin 06.09.2018 Выкл.

«Мы Вас вітаем!»

6 сентября в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошёл День открытых дверей «Мы Вас вітаем!» в рамках акции «Найди себе дело по душе», для учащихся Гезгаловской средней школы.

Автор admin 06.09.2018 Выкл.

«Мой родны кут!»

06 сентября состоялись праздники отдаленных деревень Нагорники, Жадейки, Лагуны, Вензовецкого с\с. «Мой родны кут!». Перед жителями с приветственным словом выступил председатель Вензовецкого с\с Шимко О.И.  Артисты, в свою очередь дарили песни и хорошее настроение. Слова благодарности звучали из уст каждого зрителя в адрес артистов,  и конечно цветы.  

Автор admin 06.09.2018 Выкл.

«В гостях у Красной Шапочки»

В чудесный, тёплый осенний день 7 сентября творческий коллектив сектора внестоционарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» провёл развлекательно-игровую программу «В гостях у Красной Шапочки» для детей Торкачевского детского сада-начальной школы». Ребятишки окунулись в сказочную страну героев. Вместе с Красной Шапочкой, Бабой Ягой и добрым Серым Волком ребята увлечённо играли , танцевали, отгадывали загадки. По завершению программы детей ждал батут.

Автор admin 06.09.2018 Выкл.

Свята Бульбы

  Бульбачка-беларусачка завітала ў Хвінявічы У рамках раённага праекта Дзятлаўшчыны “Дбайных людзей славім – весела час бавім” у аграгарадку Хвінявічы прайшло Свята бульбы.                                                                                           Свята, прысвечанае “другому хлебу” беларусаў, зладзілі работнікі мясцовага сельскага клуба і раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Пачалася праграма з харэаграфічнай пастаноўкі. Пад вясёлую музыку на сцэну завіталі гаспадыні-суседачкі ў нацыянальным убранстве. Яны павіталі гасцей свята, пажадалі дабрыні, бадзёрага настрою, ветлівых усмешак. Са шчырымі словамі прывітанняў і віншаванняў звярнуўся да землякоў і гасцей свята старшыня Парэцкага сельвыканкама. Ён пажадаў вяскоўцам мець штогод багатыя ўраджаі “другога беларускага хлеба”, а ў час святочнага мерапрыемства – добра адпачыць ад штодзённых клопатаў, таксама пажадаў добрага настрою, актыўнага адпачынку, удзельнікам спартыўных спаборніцтваў – удачы, спрыту, хуткасці і доўгачаканых перамог. Павіталі жыхароў аграгарадка Хвінявічы і гасцей свята старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і першы сакратар Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Кацярына Хілімончык. Яны пажадалі ўсім прысутным вясёлага адпачыну, пазітыўных эмоцый, удзельнікам  спаборніцтваў – адвагі, спрыту, правесці час актыўна, весела і з карысцю, мацнейшым – перамогі. Пекная паненачка, шэрая сукеначка, зялёная хустачка – на святочную пляцоўку з нізкім паклонам хутка завітала віноўніца свята – Бульбачка-беларусачка. Яна павіншавала гасцей святочнага мерапрыемста, падзякавала за пашану і запрасіла ўдзельнікаў свята весяліцца, спяваць, танцаваць. Дзятве гераіня святочнай праграмы прапанавала прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на асфальце пад назвай “Чароўная бульбачка”. Выклікала шчырае захапленне і ў дзятвы, і ў дарослых прадстаўленне ў выкананні ўзорнага тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх” Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пад назвай “Гасцёўня БульбаЁсціка”.  Сюжэтна-гульнёвую праграму «Як мы бульбачку капалі», для жыхароў і гасцей аграгарадка прапанаваў народны тэатр-студыя гульні «Прымакі». У час свята ладзілася дэгустацыя бліноў і іншых традыцыйных страваў, выстава творчых работ навучэнцаў, супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі арганізавалі ваставу часопісаў з рэцэптамі страваў з бульбы. Пастараліся арганізатары свята і для самых маленькіх удзельнікаў мерапрыемства: працавалі надзіманыя горкі, батуты, цір, карусель, рознакаляровы “Color Fest”. Хутка на старт паклікаў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла – 2018”, які штогод ладзіцца пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Удзел у спартыўных спаборніцтвах прынялі чатыры сям’і. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла – 2018” стала прыемным і заключным момантам святочнай праграмы. Яны атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.

Автор admin 02.09.2018 Выкл.

Наваельнянскі дом культуры сустрэў гасцей

Першага верасня ў гарадскім пасёлку Наваельня прайшло адкрыццё Дома культуры. Першымі прывіталі жыхароў і гасцей пасёлка вядучыя ў нацыянальным беларускім убранстве. Яны адзначылі, што ўстанова культуры – гэта асаблівая ўстанова, гэта храм мастацтва, а яшчэ – цудоўная пляцоўка, дзе можна сустрэць новых сяброў і знайсці сабе занятак па душы. Хлебам-соллю сустрэлі жыхары пасёлка паважаных гасцей свята. Са словамі віншаванняў для прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік: – Першага верасня, у гэты асаблівы для ўсёй краіны дзень, Дзень ведаў, мы святкуем яшчэ адно свята – адкрыццё Наваельнянскага дома культуры. Сёння ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына мы адкрылі адноўленую школу, зараз адкрываем Наваельнянскі дом культуры. Усё гэта ўстановы сацыяльнай сферы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці людзей. Усім добра вядомы словы: “Мастацтва і навука – вечныя”. Упэўнены, адкрыццё Наваельнянскага дома культуры будзе пачаткам самых добрых справаў і новых творчых пачынанняў. Работнікам дома культуры Аляксандр Міхайлавіч пажадаў творчых поспехаў, невычэрпнай энергіі і не пераставаць здзіўляць сваіх наведвальнікаў творчымі ідэямі і мілагучнымі галасамі, а ўсім прысутным – моцнага здароўя, вясёлага настрою і сямейнага дабрабыту. Са словамі віншаванняў звярнулася да землякоў старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яна адзначыла важнасць падзеі – адкрыццё Дома культуры, які пасля рэканструкцыі набыў другое дыханне. Прыемна, што на тэрыторыі пасёлка з’явіўся яшчэ адзін добраўпарадкаваны аб’ект. Ірына Іванаўна пажадала, каб Дом культуры заўсёды меў свайго гледача, рабіў жыццё аднасяльчан яскравым і цікавым, каб штогод нараджаліся новыя таленты, успыхвалі маленькія зорачкі і пашыраліся знакамітыя імёны. Словы падзякі Ірына Кунахавец выказала ўсім тым, хто ўнёс свой уклад у аднаўленне Дома культуры. Павітала жыхароў гарадскога пасёлка і гасцей свята начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі Наталля Калодка: – 1 верасня – дзень, які насычаны вельмі значнымі, яркімі і добрымі падзеямі. Вельмі прыемна, што сёння на свята сабралася шмат ўдзельнікаў. Магчыма ў працэсе работы па рэканструкцыі Дома культуры не ўсё атрымлівалася так хутка, як хацелася б, але мы ўсе былі з’яднаны адной задачай – стварьць добрыя камфортныя ўмовы ў гэтай установе культуры, і ў нас усё атрымалася. Словы шчырай падзякі Наталля Яўгенаўна выказала Дзятлаўскаму райвыканкаму на чале з Аляксандрам Дубовікам за фінансавую падтрымку. Наталля Калодка павіншавала жыхароў пасёлка і гасцей свята, пажадала калектыву работнікаў культуры творчых поспехаў, энергіі, крэатыўных ідэй у новых пачынаннях, каб канцэртная зала заўсёды поўнілася галасамі таленавітых артыстаў, мясцовых жыхароў і гасцей з раённага цэнтра.Пасля ўрачыстай цэрымоніі адкрыцця Наваельнянскага дома культуры жыхароў пасёлка і  гасцей свята чакалі сольныя выступленні мясцовых і раённых артыстаў, дзіцячых калектываў, дуэтных выканаўцаў.

Автор admin 01.09.2018 Выкл.

Игровая программа для детей «Здравствуй,школа!

1 сентября к Дню знаний работниками отдела культуры и досуга была проведена игровая программа для детей «Здравствуй,школа!».Весело и интересно дети развлекались после первого звонка:поздравляли друг друга с началом учебного года,читали стихи,играли в игры.

Автор admin 01.09.2018 Выкл.

Экскурсия для младших школьников по этнографической экспозиции

1 сентября в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» состоялась экскурсия для младших школьников по этнографической экспозиции «Побытавая культура беларусскага селяніна». Дети с интересом слушали о том,как раньше жили наши предки,из чего делали свои  орудия труда и как ими пользовались,чем украшали свои дома,из чего шили одежду,послушали народные песни в исполнении народного фольклорного коллектива д.Студеровщина,поиграли в народные игры. Экскурсия оказалась очень познавательной для детей,они узнали много нового и интересного.

Автор admin 01.09.2018 Выкл.

“Вітаем восень залатую”

“Вітаем восень залатую” 1 верасня  работнікамі СКБ аг. Белагурна для дзяцей і бацькоў ладзіўся дзень актыўнага адпачынку “Вітаем восень залатую”. У рамках мерапрыемства былі запрошаны бацькі дзетак,якія пайшлі ў школу. Пасля віншавання і пажадання поспехаў дзецям на свежым паветры былі прапанаваны віктарына пра восень, гульні, конкурсы, дыскатэка .

Автор admin 01.09.2018 Выкл.