Наваельнянскі дом культуры сустрэў гасцей
Першага верасня ў гарадскім пасёлку Наваельня прайшло адкрыццё Дома культуры. Першымі прывіталі жыхароў і гасцей пасёлка вядучыя ў нацыянальным беларускім убранстве. Яны адзначылі, што ўстанова культуры – гэта асаблівая ўстанова, гэта храм мастацтва, а яшчэ – цудоўная пляцоўка, дзе можна сустрэць новых сяброў і знайсці сабе занятак па душы. Хлебам-соллю сустрэлі жыхары пасёлка паважаных гасцей свята. Са словамі віншаванняў для прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік: – Першага верасня, у гэты асаблівы для ўсёй краіны дзень, Дзень ведаў, мы святкуем яшчэ адно свята – адкрыццё Наваельнянскага дома культуры. Сёння ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына мы адкрылі адноўленую школу, зараз адкрываем Наваельнянскі дом культуры. Усё гэта ўстановы сацыяльнай сферы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці людзей. Усім добра вядомы словы: “Мастацтва і навука – вечныя”. Упэўнены, адкрыццё Наваельнянскага дома культуры будзе пачаткам самых добрых справаў і новых творчых пачынанняў. Работнікам дома культуры Аляксандр Міхайлавіч пажадаў творчых поспехаў, невычэрпнай энергіі і не пераставаць здзіўляць сваіх наведвальнікаў творчымі ідэямі і мілагучнымі галасамі, а ўсім прысутным – моцнага здароўя, вясёлага настрою і сямейнага дабрабыту. Са словамі віншаванняў звярнулася да землякоў старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яна адзначыла важнасць падзеі – адкрыццё Дома культуры, які пасля рэканструкцыі набыў другое дыханне. Прыемна, што на тэрыторыі пасёлка з’явіўся яшчэ адзін добраўпарадкаваны аб’ект. Ірына Іванаўна пажадала, каб Дом культуры заўсёды меў свайго гледача, рабіў жыццё аднасяльчан яскравым і цікавым, каб штогод нараджаліся новыя таленты, успыхвалі маленькія зорачкі і пашыраліся знакамітыя імёны. Словы падзякі Ірына Кунахавец выказала ўсім тым, хто ўнёс свой уклад у аднаўленне Дома культуры. Павітала жыхароў гарадскога пасёлка і гасцей свята начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка: – 1 верасня – дзень, які насычаны вельмі значнымі, яркімі і добрымі падзеямі. Вельмі прыемна, што сёння на свята сабралася шмат ўдзельнікаў. Магчыма ў працэсе работы па рэканструкцыі Дома культуры не ўсё атрымлівалася так хутка, як хацелася б, але мы ўсе былі з’яднаны адной задачай – стварьць добрыя камфортныя ўмовы ў гэтай установе культуры, і ў нас усё атрымалася. Словы шчырай падзякі Наталля Яўгенаўна выказала Дзятлаўскаму райвыканкаму на чале з Аляксандрам Дубовікам за фінансавую падтрымку. Наталля Калодка павіншавала жыхароў пасёлка і гасцей свята, пажадала калектыву работнікаў культуры творчых поспехаў, энергіі, крэатыўных ідэй у новых пачынаннях, каб канцэртная зала заўсёды поўнілася галасамі таленавітых артыстаў, мясцовых жыхароў і гасцей з раённага цэнтра.Пасля ўрачыстай цэрымоніі адкрыцця Наваельнянскага дома культуры жыхароў пасёлка і гасцей свята чакалі сольныя выступленні мясцовых і раённых артыстаў, дзіцячых калектываў, дуэтных выканаўцаў.
Игровая программа для детей «Здравствуй,школа!
1 сентября к Дню знаний работниками отдела культуры и досуга была проведена игровая программа для детей «Здравствуй,школа!».Весело и интересно дети развлекались после первого звонка:поздравляли друг друга с началом учебного года,читали стихи,играли в игры.
Экскурсия для младших школьников по этнографической экспозиции
1 сентября в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» состоялась экскурсия для младших школьников по этнографической экспозиции «Побытавая культура беларусскага селяніна». Дети с интересом слушали о том,как раньше жили наши предки,из чего делали свои орудия труда и как ими пользовались,чем украшали свои дома,из чего шили одежду,послушали народные песни в исполнении народного фольклорного коллектива д.Студеровщина,поиграли в народные игры. Экскурсия оказалась очень познавательной для детей,они узнали много нового и интересного.
“Вітаем восень залатую”
“Вітаем восень залатую” 1 верасня работнікамі СКБ аг. Белагурна для дзяцей і бацькоў ладзіўся дзень актыўнага адпачынку “Вітаем восень залатую”. У рамках мерапрыемства былі запрошаны бацькі дзетак,якія пайшлі ў школу. Пасля віншавання і пажадання поспехаў дзецям на свежым паветры былі прапанаваны віктарына пра восень, гульні, конкурсы, дыскатэка .