День: 25.08.2018

Свята пасёлка » Цябе мы віншуем са святам, пасёлак наш дарагі»

Свята пасёлка «Цябе мы віншуем са святам, пасёлак наш дарагі» 25 жніўня у аграгарадку Гезгалы адбылося свята пасёлка » Цябе мы віншуем са святам, пасёлак наш дарагі». Нават  дрэннае надвор’е не сапсавала свята. Многа цёплых слоў было пажадана ў гэты дзень . Падзячныя словы на адрас жыхароў пасёлка выказаў старшыня Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Валерый Пятровіч Верамейчык. Усе прысутныя прымалі музычныя падарункі.Асоба цёпла жыхары пасёлка сустракалі мясцовую паэтку Веру Ігнатаўну Хрышчановіч , якая прыехала ў Гезгалы у1964 годзе. Шмат вершаў яна прысвяціла роднаму пасёлку і яго жыхарам. Усе прысутныя мелі магчымасць пагуляць у бяспройгрышную латэрэю, пагядзець выставу работ дэкаратыўна -прыкладной творчасці, паскакаць на батуце.

Автор admin 25.08.2018 Выкл.

Яму — пашана і паклон. Свята хлеба адзначылі ў Дварцы

Яму — пашана і паклон. Свята хлеба адзначылі ў Дварцы Свята хлеба сабрала ў Дварцы жыхароў і гасцей аграгарадка ў рамках праекта «Дбайных людзей славім — весела час бавім». Мерапрыемства пачалося з урачыстага шэсця ў суправаджэнні Наваельнянскага духавога аркестра. Калона жыхароў Дварца гучна прайшлася па вуліцах аграгарадка, быццам склікаючы ўсіх астатніх на свята. А на святочнай пляцоўцы ўжо чакалі вядучыя свята, якія пачалі сваю праграму і запрасілі павітаць прысутных  старшыню Дварэцкага сельвыканкама Канстанціна Венцукевіча. Па даўняй традыцыі, Канстанцін Вінцукевіч сустрэў паважаных гасцей з хлебам-соллю. Як адзначылі на свяце, самае галоўнае багацце ўсіх людзей — менавіта хлеб, таму яму — пашана, яму — паклон. З конкурсу на лепшы каравай пачалі ўсю конкурсна-забаўляльную праграму. А далей — яшчэ шмат іншых конкурсаў, гульняў, танцаў, пачастункаў і, бузумоўна, усмешак.

Автор admin 25.08.2018 Выкл.