Месяц: Июль 2018

«ПОЗДРАВЛЯЕМ И ГОРДИМСЯ»

«ПОЗДРАВЛЯЕМ И ГОРДИМСЯ» 3 июля,в День Независимости Республики Беларусь,а также в связи с Годом малой родины,в отделе культуры и досуга состоялось открытое заседание ветеранов труда клуба «В кругу друзей»,который вот уже 8 лет существует при Доме культуры. Стало традицией также чествовать именинников и юбиляров,которые родились  в текущем месяце.Всем именинникам  были  вручены цветы и сувениры. Но одним из главных моментов заседания стало поздравление Сёмухи В.С. с занесением в Книгу славы Дятловского района.Было приятно высказать слова благодарности такому замечательному человеку за её неоценимый вклад в развитие и процветание нашего агрогородка.С поздравлениями и подарками также приехали председатель Дворецкого сельского Совета Винцукевич К.А.,заместитель председателя КСУП «Дворец-Агро» Сачик А.К. Звучали поздравления,пожелания,песни танцы.

Автор admin 03.07.2018 Выкл.

Святочная канцэртная праграма. Дзень Незалежнасці

Святочная канцэртная праграма. Дзень Незалежнасці Святочная канцэртная праграма народнага эстраднага аркестра «Акцэнт» аддзела культуры і дасуга «Новоельнянский Дом культуры»

Автор admin 03.07.2018 Выкл.

«Люблю цябе, Беларусь»

Канцэртная праграма «Люблю цябе, Беларусь» да 520-годдзя Дзятлава Дзятлаўчан вітала канцэртная праграма народнага ансамбля «Калейдаскоп» дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў», удзельнікі народнага хора ветэранаў працы «Ветераны ў страі», а таксама лепшыя артысты Дзятлаўшчыны.

Автор admin 02.07.2018 Выкл.

Урачыстае адкрыццё свята «Дзятлава ў сэрцы маім!»

Урачыстае адкрыццё свята «Дзятлава ў сэрцы маім!» (+3 відэа) На плошчы 17 Верасня пад акампанемент Наваельнянскага зводнага духавога аркестра пачалося ўрачыстае адкрыццё свята «Дзятлава ў сэрцы маім». Вядучыя ўрачыстага мерапрыемства ўзгадалі гістарычныя падзеі, звязаныя з нашым горадам, таксама агучылі імёны знакамітых дзятлаўчан. У горада-юбіляра шмат поспехаў, і гэта ўсё — дасягненні людзей, якія ўносілі і ўносяць уклад у развіццё сваёй Дзятлаўшчыны: і ветэраны, якія прайшлі суровыя ваенныя гады, і тыя, хто прымаў актыўны ўдзел у адраджэнні і развіцці сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, культуры, прамысловасці, будаўніцтва. Са словамі віншаванняў да жыхароў і гасцей раёна звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта была заснавана Кніга Славы Дзятлаўскага раёна. У яе заносяцца імёны лепшых прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё горада і раёна. Ганаровае права вынесці Кнігу Славы прадаставілі Яўгеніі Лявончык, пераможцы абласнога этапу Рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве і абласной даследчай канферэнцыі , і Аляксею Пацыновічу, пераможцы і прызёру абласных конкурсаў і фіналісту міжнароднага  конкурсу інавацыйна-даследчай дзейнасці.

Автор admin 02.07.2018 Выкл.

Табе, мой горад, прысвячаем!

Табе, мой горад, прысвячаем! Выстава-прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый Ужо з самай раніцы 2 ліпеня на вуліцах горада Дзятлава было шумна, весела, гаманліва. Так, на вуліцы Савецкай ладзілася выстава-прэзентацыя дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна “Табе, мой горад, прысвячаем!”, а таксама выстава-дэманстрацыя эксклюзіўнай спецтэхнікі. Больш за дваццаць установаў прадставілі сваю прадукцыю, расказалі пра свае дасягненні і поспехі. Сустракалі гасцей прывітальнай песняй работнікі культуры раёна, бібліятэкары ладзілі выставу беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Дзятлаўская школа мастацтваў і аддзел адукацыі паказалі ўзнагароды сваіх выхаванцаў, расказалі пра іх праекты.Гасцінна сустракаў караваем Белтэлекам, а раённае аддзяленне Таварыства Чырвонага Крыжа прапаноўвала гарачы чай, які быў вельмі дарэчы ў сённяшняе не вельмі спрыяльнае надвор’е. Будкомплекс і Дзятлаўская сельгастэхніка не толькі расказалі, але і паказалі свае вырабы. У палатку здароўя запрашала Дзятлаўская раённая бальніца, а Дзятлаўскі лясгас прапаноўваў паспрабаваць ляснога мядку. Вялікім дружным калектывам сустракала Дзятлаўскае РУП ЖКГ: песняй уласнага сачынення яны павіншавалі родны горад з юбілеем.

Автор admin 02.07.2018 Выкл.