Месяц: Июль 2018

Праздник «Купалье» в Новоельне

06.07 июля творческие работники отдела культуры и досуга » Новоельнянский Дом культуры » провели праздник «Купалье». Программа праздника включала в себя : театрализованное представление, игровые программы , «Колор фэст», праздничная дискотека.

Автор admin 06.07.2018 Выкл.

Праздник «Купалье» в аг. Вензовец

06.07.2018г. в а\г Вензовец,  прошел праздник Купалье. В программе праздника были — театрализованное представление, праздник красок Color Fest, игры, шутки, песни, танцы, купальский костер, плетение венков, молодежная дискотека, на празднике работали аттракционы. Все ушли с хорошим настроением далеко за полночь, чтобы встретить ровно через год этот во истину всенародный праздник.

Автор admin 06.07.2018 Выкл.

Игровая программа «В поисках цветка папоротника»

Игровая программа «В поисках цветка папоротника» В Иванов день существовало много обычаев, связанных с водой. В этот день пели, плясали, водили хороводы, надевали на голову венки из цветов, прыгали через костры. Игровая программа «В поисках цветка папоротника» дала возможность детям поучаствовать во всех обрядовых действиях Купалья. Дети прыгали через воображаемый костер, собирали лекарственные травы, переносили воду, водили хороводы, украшали березку, отгоняли нечисть, участвовали в праздничном гадании, плели купальские венки, пели народные песни, собирали веник для бани, и самое главное — искали цветок папоротника. Игровая программа была подготовлена отделом культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры».

Автор admin 06.07.2018 Выкл.

Свята Купалле «На Купала сонца грала»

Свята Купалле «На Купала сонца грала» 6 ліпеня у аграгарадку Круцілавічы адбылося свята Купалле «На Купала сонца грала». Купалле — старажытнае свята падзякі сонца, сталасці лета і зялёнага пакосу. Свята Іван Купала належыць да ліку самых ушанаваных, самых важных, самых разгульных святаў у годзе, у ім прымала ўдзел усё насельніцтва, прычым, традыцыя патрабавала актыўнага ўключэння кожнага ва ўсе гульні, забавы.  Работнікамі аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» для жыхароў аграгарадка была падрыхтавана канцэртная праграма. Купалінка  павіншавала ўсіх са святам, нагадала традыцыі нашых продкаў і запрасіла ўсіх у купальскі карагод. Свята Івана Купала, гэта тая ноч, калі ўсё зло застаецца з другога боку вогнішча. Хай жа так і будзе ў жыцці кожнага з нас, хай папараць-кветку знойдзе кожны, каму трэба цуд. І хай наперадзе чакае толькі шчасце і радасць, а нягоды будуць спалены ў яркім полыме.

Автор admin 06.07.2018 Выкл.

“КУПАЛЬСКІЯ ЗАБАВЫ” у Белагурна

6 ЛІПЕНЯ  ПРАЦАЎНІКАМІ СКБ АГ.БЕЛАГУРНА ЛАДЗІЎСЯ ВЕЧАР  АДПАЧЫНКУ “КУПАЛЬСКІЯ ЗАБАВЫ” . АРГАНІЗАТАРЫ ПАВІНШАВАЛІ АДНАВЯСКОЎЦАЎ З КУПАЛЛЕМ,НАГАДАЛІ ТРАДЫЦЫІ НАШЫХ ПРОДКАЎ,ПРАПАНАВАЛІ ГЛЕДАЧАМ  КУПАЛЬСКІЯ ГУЛЬНІ,КОНКУРСЫ,ВІКТАРЫНУ.МЕРАПРЫЕМСТВА ПРАЙШЛО  ВЕСЕЛА І ЦІКАВА.

Автор admin 06.07.2018 Выкл.

Жыхары Раклевіч загадвалі жаданні ў купальскую ноч

Жыхары Раклевіч загадвалі жаданні ў купальскую ноч Ужо каторы год з 6 на 7 ліпеня аграгарадок Раклевічы збірае гасцей, каб правесці купальскую ноч разам, успомніць традыцыі і абрады нашых продкаў. Свята адкрывала Купалінка – Кацярына Каліноўская. Пачалося ўсё з нумара, які падрыхтавалі дзяўчынкі з танцавальнага гуртка «Крыжачок». Свята было напоўнена гульнямі і актыўнымі конкурсамі-эстафетамі, якія падрыхтавалі работнікі Раклевіцкага дома культуры. Купалінка сустракала гасцей, распавядала цікавыя факты пра купальскую ноч. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі прызы. А кааб спраўдзіліся абсалютна ўсе жаданні, трэба было знайсці жаданую папараць-кветку. Ужо бліжэй да поўначы распалілі вялікае вогнішча вакол якога і разгортваліся гулянні: вадзілі карагоды, спявалі песні, танцавалі.

Автор admin 06.07.2018 Выкл.

Паказальныя выступленні ратаўнікоў

Паказальныя выступленни супрацоўнікаў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ўстановы «Гродзенская абласная ўстанова МНС» і Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Автор admin 03.07.2018 Выкл.

“Мы — разам”

“Мы — разам”. Святочная канцэртная праграма да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Сёння ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці  адбылася святочная канцэртная праграма артыстаў у рамках народна-патрыятычнай акцыі “Мы — разам!” Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Некалькі гадоў запар каманда праекта выступае ў райцэнтрах і малых гарадах Беларусі. Галоўная ідэя гэтай акцыі — аб’яднанне беларускага народа, усіх, хто ганарыцца сваёй краінай. Мерапрыемствы акцыі ФПБ «Мы — разам» уключаліся ў праграмы розных святаў, і сёлета ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь менавіта Дзятлава сустрэла артыстаў праекта. Першым павіншаваў дзятлаўчан са святам заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, вакальна-інструментальны ансамбль «Шкляры». Артысты гэтага калектыва — работнікі шклозавода «Нёман» у Бярозаўцы. Не дарэмна на сцэне агучвалі асноўную дзейнасць артыстаў-аматараў. У акцыі «Мы — разам» задзейнічаны фіналісты конкурсу «Новыя імёны Беларусі», які таксама арганізоўвае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Такі конкурс садзейнічае папулярызацыі аматарскай мастацкай творчасці, актывізацыі культурна-масавай работы ў працоўных калектывах, фарміраванню пазітыўнага грамадскага меркавання аб прафсаюзным руху краіны, прыцягненню ўвагі грамадскасці да нацыянальнай культуры. Вось, напрыклад, спявачка Кацярына Стока прадстаўляе аграпрамысловы комплекс у Гродзенскім раёне, Мікалай Гамераў — Мінскае лакаматыўнае дэпо. Народна-патрыятычная акцыя — вялікая магчымасць для старшыняў пярвічных прафарганізацый, райкамаў і раённых аб’яднанняў праявіць сябе, бо большая частка арганізацыйнай працы кладзецца менавіта на іх плечы. Начальнік упраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета ФПБ і вядучы мерапрыемства Глеб Лапіцкі адзначыў: калі кожны будзе працаваць і праслаўляць нашу краіну, то яна будзе такой жа маладой и сувярэннай. Вядучы запрасіў на сцэну старшыню Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэя Сатарава, які падкрэсліў важнасць акцыі «Мы — разам» для нашага раёна і для ўсёй краіны. Далей Андрэй Сатараў уручыў узнагароды ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі тым, хто вылучыўся сваёй працавітасцю. Падзячныя лісты і прыемныя падарункі ад ФПБ атрымалі Вера Грачова, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава; Бернард Скрундзь, галоўны інжынер КСУП «Хвінявічы»; Аляксей Лашкоўскі, трактарыст-машыніст ААТ «Граніт-Агра»; Сяргей Пашукевіч, трактарыст-машыніст КСУП «Русь-Агра».Падзячнымі лістамі раённага аб’яднання прафсаюзаў былі ўзнагароджаны Наталля Афанасенкава, медсястра-анестэзіст Дзятлаўскай ЦРБ; Віталь Ясюлевіч, слесар па рамонце бензапілаў Дзятлаўскага лясгаса. Каштоўныя падарункі ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручылі Сяргею Бараноўскаму, трактарысту-машыністу КСУП «Слава працы», Вячаславу Лукшы, трактарысту-машыністу КСУП «Дварэц-Агра». Ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі падарункі атрымалі Алена Радомская, настаўніца гісторыі гімназіі №1 горада Дзятлава, і Дзіяна Радомская, настаўніца гісторыі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.Акрамя артыстаў-аматараў, на святочнай сцэне выступілі зоркі беларускай эстрады Вольга Плотнікава, Ірына Дарафеева, Эдуард Ханок.

Автор admin 03.07.2018 Выкл.

Урачыстае адкрыццё свята «Цвети, родная Беларусь!»

Урачыстае адкрыццё мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці (+5 відэа) Няхай жа вечна лунае над мірнай краінай  наш родны сцяг – сцяг годнасці і гонару, змаганняў і адкрыццяў, сцяг перамог” – пачалі сённяшняе свята вядучыя Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык. Са словамі прывітання і віншаваннямі з Днём Незалежнасці звярнуўся да прысутных старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік: — Гэты дзень з’яўляецца сімвалам суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні нашага беларускага народа. Нас аб’ядноўвае любоў да Беларусі, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць нашу краіну яшчэ больш моцнай і прыгожай. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі доблесці і гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызанаў і падпольшчыкаў, якія прынеслі свабоду беларускаму народу. Ад імя Дзятлаўскага райвыканкама прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай краіны. Затым Аляксандр Дубовік уручыў узнагароды пераможцам выставы раённых арганізацый і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якая ладзілася напярэдадні на юбілеі горада Дзятлава. Так, сярод арганізацый горада трэцяе месца заняло РУП ЖКГ, на другім месцы – Дзятлаўскі сыраробны завод, пераможца – аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна трэцяе месца дасталося КСУП “Хвінявічы”, на другім месцы – КСУП “Жукоўшчына”, першае месца – у КСУП “Вензавец”. Радзіма – гэта шчасце, Радзіма – гэта рай, Радзіма – гэта песні, што льюцца з краю ў край… Дык якая ж яна, наша родная зямля? Аб гэтым расказалі і паказалі ўдзельнікі агітбрыгады з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Музычнымі віншаваннямі з Днём Незалежнасці радавалі гледачоў Дзям’ян Жукоўскі, Аляксандра Маленчык, Ганна Губко, Яна Мармыш, Валерый Макарчык, Таццяна Дудкіна, Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык.

Автор admin 03.07.2018 Выкл.