Месяц: Июль 2018

Свята Блiноў

15 лiпеня ў аграгарадку Белагурна Дзятлаўскага раёна прайшло свята Блiноў, у рамках раённага сельскагаспадарчага праекту «Дбайных людзей славiм — весела час бавiм».

Автор admin 15.07.2018 Выкл.

Концерт для жителей д. Накрышки

15 июля 2018 года  для жителей д.Накрышки, которая входит в зону обслуживания сектора по организации досуга «Хвиневичский Дом культуры» состоялся концерт артистов Лидского района.Присутствующие тепло встречали артистов, подпевали известные белорусские народные песни.В заключении жители поблагодарили заведующую сектора Елену Сивко за организацию концерта и за то, что не обделяют вниманием пожилых людей в отдаленных деревнях.

Автор admin 15.07.2018 Выкл.

Праздник посёлка Козловщина

15 июля в г.п. Козловщина состоялся праздник посёлка «Чтобы помнили», посвящённый Дню освобождения г.п. Козловщины от немецко-фашистских захватчиков. На протяжении праздника работали торговые точки, выставка – продажа изделий мастеров народного творчества, детские аттракционы.Приятным сюрпризом для жителей и гостей поселка концерт поп — фольк группы «Лялькі Корпорейшн».

Автор admin 15.07.2018 Выкл.

День весёлых затей «Здравствуй, солнце золотое!»

«Здравствуй, солнце золотое!» 12 июля творческий коллектив сектора внестационарного  обслуживания населения  организовал для детей и их родителей  в деревне Мировщина  развлекательную программу «Здравствуй, солнце золотое!», где дети с радостью участвовали в игровой программе, веселились  и прыгали на батуте, а родители и бабушки поддерживали команды своих внуков и помогали преодолеть препятствия.

Автор admin 12.07.2018 Выкл.

Развлекательно-игровая программа «На Купалье солнце встало»

7 июля 2018 года работники сектора по организации досуга «Хвиневичский Дом культуры» провели развлекательно-игровую программу «На Купалье солнце встало». В гости к ребятам пришли сказочные герои, которые принесли  для них много интересных игр и конкурсов. Присутствующие отгадывали загадки, украшали венки, прыгали через крапивный костер, искали «папарать -кветку». По итогам участия все получили призы от Водяного.По окончании программы состоялась детская дискотека.

Автор admin 07.07.2018 Выкл.

Свята Зажынкі ў ААТ «Граніт-Агра»

Свята Зажынкі У суботу, 07 ліпеня, у ААТ «Граніт-Агра» зладзілі ўрачыстыя праводзіны збожжаўборачнага атрада прадпрыемства на жніво. На пачатку ўрачыстасці са словамі прывітання да ўдзельнікаў уборачнай кампаніі звярнулася старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых. Дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Станіслававіч Мазур пажадаў усім плённай працы, каб тэхніка не ламалася і каб усе з вялікімі намалотамі завяршылі жніво. У Беларусі з даўніх часоў ведалі, што з пачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй-матухнай і падзякаваць яе за дадзены ўраджай. Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў залогам гэтай дамовы. Першы зажыначны сноп быў уручаны дырэктару ААТ “Граніт-Агра” удзельніцамі ансамбля народнай песні “Суседачкі”. Вядучыя ўрачыстасці прадставілі камбайнавыя экіпажы, якія будуць працаваць на сёлетнім жніве. Іх у гаспадарцы 12, а таксама вадзіцеляў ГАЗ і МАЗ, якія будуць адвозіць зерне ад камбайнаў і працаўнікоў сушыльных агрэгатаў. Галоўны інжынер Андрэй Пятровіч Падліпскі рапартаваў аб гатоўнасці тэхнікі да жніва. Галоўны аграном гаспадаркі Антон Аляксандравіч Тарасевіч паднёс дырэктару сімвалічны хлебны каравай, а ўдзельнікі будучага жніва прадэгуставалі булачкі-каравайчыкі . Перад вялікай і значнай падзеяй беларусы прасілі благаславення божага. На ўмалотную працу ўдзельнікаў жніва ААТ “Граніт-Агра” благаславілі айцец Валерый і ксёндз Віктар. Музычныя віншаванні для ўдзельнікаў жніва былі падрыхтаваны творчым калектывам адзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”.

Автор admin 07.07.2018 Выкл.

Дзень вызвалення вёскi Зарой

Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыла вёска Зарой Павіншаваць жыхароў і гасцей вёскі Зарой, а іх з нагоды важнай даты сабралася нямала, прыехаў калектыў работнікаў Наваельнянскага дома культуры. Напачатку мерапрыемства ўсіх прысутных павітала вядучая святочнай праграмы Наталля Нагорная, якая адзначыла важнасць вялікага і значнага для беларускага народа свята – Дня Незалежнасці, павіншавала жыхароў вёскі і гасцей са святам вызвалення Зарою ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пажадала ўсім моцнага здароўя, вясёлага настрою і ўсмешак. Са словамі віншаванняў звярнуўся да аднавяскоўцаў стараста вёскі Станіслаў Сас, галоўны арганізатар свята. Ён пажадаў усім міра, шчасця, дабрыні і здароўя, прапанаваў часцей збірацца па святочных нагодах, а беларускім вёскам – пашырацца і расці. Таксама Станіслаў Паўлавіч падзякаваў артыстам за іх падтрымку ў правядзенні святочнай праграмы, за цудоўны настрой, за талент.Да гасцей і жыхароў вёскі звярнулася старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна адзначыла, што ўжо больш за 70 гадоў прайшло з той пары, як беларусы жывуць у міры. Свята Дня Незалежнасці Беларусь святкуе як трыумф і веліч тых герояў, што аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Праходзяць часы, змяняюцца пакаленні, але ж памяць аб вялікім подзвігу застаецца ў сэрцах нашчадкаў на многія гады. Дзякуючы гэтаму святому подзвігу, сучаснасць ганарыцца і радуецца поспехам вучоных, медыкаў, настаўнікаў, спартсменаў, хлебаробаў. Таксама Ганна Мікалаеўна адзначыла, што абавязак кожнага беларуса – захаваць мір на роднай зямлі і памятаць аб сваіх каранях, малой радзіме.Ганна Жых пажадала ўсім моцнага здароўя, цеплыні і дабрабыту ў сем’ях. Ганна Мікалаеўна таксама пажадала, каб над усёй беларускай зямлёй і вёскай Зарой, у прыватнасці, заўсёды было мірнае неба.Хвілінай маўчання аднавяскоўцы і госці вёскі Зарой ушанавалі памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за яе вызваленне. 

Автор admin 07.07.2018 Выкл.

Купалле ў Жукоўшчыне

Вянок — да мужа, бусел — да дзяцей. Купалле ў Жукоўшчыне Каля возера ў  Жукоўшчыне сабрала жыхароў і гасцей аграгарадка свята Купалле. Увечары атмасфера напаўнялася чараўніцтвам.  Павітаць усіх прысутных прыйшлі Купаліш з Купалінкай, пажадалі добрага настрою і самага галоўнага ў гэтае свята — знайсці папараць-кветку.Невядома адкуль на забаўляльнай пляцоўцы з’явіліся чэрці, якія спрабавалі напалохаць гасцей свята і сапсаваць канцэртную праграму. Але ў іх нічога не атрымалася: як вядома, дабро перамагае зло. Тым часам завітала на свята і гаспадыня-Купаліца, паклікала дзяўчат наплесці купальскіх вянкоў і пусціць іх па вадзе. Конкурс на лепшы вянок аб’яднаў удзельніц, нягледзячы на тое, што паміж сабой яны былі саперніцамі.Самую маленькую прыгажуню гледачы гучнымі апладысментамі вызначылі пераможцай, а арганізатары конкурсу ўручылі ёй прыемны падарунак. Потым дзяўчынкі разам пайшлі да возера, каб пусціць свае вяночкі па вадзе: чый вянок хутчэй паплыве, тую і замуж хутчэй возьмуць. Так і не разабраліся, у каго хутка вяселле адбудзецца, а каму ў дзеўках прыйдзецца сядзець, бо вяночкі плавалі то сінхронна, то кожны ў сваім напрамку.Для тых, хто хацеў даведацца пра свайго будучага мужа, варажбітка правяла прадказані. У мяшочак са збожжам апускалі залатое і срэбнае пярсцёнкі: калі дзяўчына даставала залатое, то чакаць ёй мужа багатага, калі срэбранае — простага і добрага.Пакуль дзяўчаты на жаніхоў гадалі, над возерам пралятаў бусел. Гавораць, што гэта да з’яўлення дзіцяці. Хто ведае, магчыма, у кагосьці з тых, хто вырашыў зазірнуць у будучыню, хутка сапраўды з’явіцца свая сям’я.Яшчэ адна з галоўных традыцый купальскага свята – пошукі папараці-кветкі, якая абавязкова прынясе каханне і шчасце. Часцей за ўсё чароўную кветку шукаюць жанчыны, але ў Жукоўшчыне папараць-кветку ўдалося знайсці маладому мужчыне. Кветка «спрацавала» адразу, бо мужчыне пашанцавала атрымаць прыз ад арганізатараў свята.Са сцэны на працягу вечара гучалі купальскія песні ад раённых артыстаў, а фальклорны калектыў вёскі Погіры вучыў прысутных танцаваць кракавяк, польку і іншыя народныя танцы.Адным з доўгачаканых момантаў свята было запальванне вогнішча. Купаліца распарадзілася запаліць яго, калі стала цямнець, і ад яркіх колераў з’явілася ўражанне, што сонца ўвогуле не садзілася за гарызонт.Шчаслівыя твары людзей былі доказам таго, што свята адбылося выдатнае. На беразе возера народ кружыў у карагодзе, падпяваў песні і праводзіў прыгожы чырвоны закат.

Автор admin 07.07.2018 Выкл.

  Свята «Купалле» ў аграгарадку Дварэц

 Свята «Купалле» ў аграгарадку Дварэц 7 ліпеня ў аг.Дварэц адбылося свята «Купалле»,якое ладзілі работнікі аддзела культуры і дасуга «Дварэцкі Дом культуры». Свята пачалося з тэатралізаванага абраду «Янаў дзень» у рамках этна-праекту «Народнаму скарбу — век векаваць». Прысутным вельмі спадабалася назіраць  за тым,як раней дзяўчаты праводзілі гэты дзень — спявалі купальскія песні, плялі вяночкі,варажылі на лёс,вадзілі карагоды. Пасля запальвання купальскага вогнішча ўсе прысутныя вадзілі карагод,дзетвара з задавальненнем скакала на батуце,дарослым прапанавалі танцавальна-забаўляльную праграму.

Автор admin 07.07.2018 Выкл.

«Купалье» в Козловщине

06.07 июля творческим коллективом отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» проведен праздник «Купалье».Праздник  Купалье – один из самых ярких и зрелищных в славянских традициях. Программа праздника включала в себя: театрализованное представление, игровые программы, конкурс на «Лучший венок», праздничную дискотека.

Автор admin 06.07.2018 Выкл.