День: 23.07.2018

Разам – супраць шкодных звычак

23 ліпеня ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці была арганізавана сустрэча на тэму шкоды наркотыкаў, якая ўвайшла ў цыкл мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду антынаркатычнага ладу жыцця сярод дзяцей і  моладзі.  Галоўная мэта сустрэчы – прапанаваць падлеткам альтэрнатыву шкодным звычкам шляхам прапаганды здаровага ладу жыцця. Арганізатары – работнікі Цэнтра культуры – запрасілі дзяцей, якія адпачываюць у школьных аздараўленчых летніках, а таксама ўсіх жадаючых на мерапрыемства пад назвай  “Скажы “стоп” наркотыкам”. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні: што такое наркотыкі і як яны ўплываюць на здароўе чалавека, механізм узнікнення наркатычнай залежнасці, партрэт наркамана, фарміраванне навыкаў адмаўлення ад наркотыкаў. З прапановай вясёлага адпачынку без шкодных звычак выступілі юныя артысты тэатра мыльных бурбалак  “Bright bubles” і  прапанавалі паўдзельнічаць у дзіцяча-забаўляльнай праграме “Забаўны кавардак”. У напамін аб сустрэчы  ўдзельнікі атрымалі памяткі і інфармацыйныя буклеты з серыі “Скажы “стоп” наркотыкам”.

Автор admin 23.07.2018 Выкл.