День: 03.07.2018

Паказальныя выступленні ратаўнікоў

Паказальныя выступленни супрацоўнікаў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ўстановы «Гродзенская абласная ўстанова МНС» і Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Автор admin 03.07.2018 Выкл.

“Мы — разам”

“Мы — разам”. Святочная канцэртная праграма да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Сёння ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці  адбылася святочная канцэртная праграма артыстаў у рамках народна-патрыятычнай акцыі “Мы — разам!” Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Некалькі гадоў запар каманда праекта выступае ў райцэнтрах і малых гарадах Беларусі. Галоўная ідэя гэтай акцыі — аб’яднанне беларускага народа, усіх, хто ганарыцца сваёй краінай. Мерапрыемствы акцыі ФПБ «Мы — разам» уключаліся ў праграмы розных святаў, і сёлета ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь менавіта Дзятлава сустрэла артыстаў праекта. Першым павіншаваў дзятлаўчан са святам заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, вакальна-інструментальны ансамбль «Шкляры». Артысты гэтага калектыва — работнікі шклозавода «Нёман» у Бярозаўцы. Не дарэмна на сцэне агучвалі асноўную дзейнасць артыстаў-аматараў. У акцыі «Мы — разам» задзейнічаны фіналісты конкурсу «Новыя імёны Беларусі», які таксама арганізоўвае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Такі конкурс садзейнічае папулярызацыі аматарскай мастацкай творчасці, актывізацыі культурна-масавай работы ў працоўных калектывах, фарміраванню пазітыўнага грамадскага меркавання аб прафсаюзным руху краіны, прыцягненню ўвагі грамадскасці да нацыянальнай культуры. Вось, напрыклад, спявачка Кацярына Стока прадстаўляе аграпрамысловы комплекс у Гродзенскім раёне, Мікалай Гамераў — Мінскае лакаматыўнае дэпо. Народна-патрыятычная акцыя — вялікая магчымасць для старшыняў пярвічных прафарганізацый, райкамаў і раённых аб’яднанняў праявіць сябе, бо большая частка арганізацыйнай працы кладзецца менавіта на іх плечы. Начальнік упраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета ФПБ і вядучы мерапрыемства Глеб Лапіцкі адзначыў: калі кожны будзе працаваць і праслаўляць нашу краіну, то яна будзе такой жа маладой и сувярэннай. Вядучы запрасіў на сцэну старшыню Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэя Сатарава, які падкрэсліў важнасць акцыі «Мы — разам» для нашага раёна і для ўсёй краіны. Далей Андрэй Сатараў уручыў узнагароды ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі тым, хто вылучыўся сваёй працавітасцю. Падзячныя лісты і прыемныя падарункі ад ФПБ атрымалі Вера Грачова, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава; Бернард Скрундзь, галоўны інжынер КСУП «Хвінявічы»; Аляксей Лашкоўскі, трактарыст-машыніст ААТ «Граніт-Агра»; Сяргей Пашукевіч, трактарыст-машыніст КСУП «Русь-Агра».Падзячнымі лістамі раённага аб’яднання прафсаюзаў былі ўзнагароджаны Наталля Афанасенкава, медсястра-анестэзіст Дзятлаўскай ЦРБ; Віталь Ясюлевіч, слесар па рамонце бензапілаў Дзятлаўскага лясгаса. Каштоўныя падарункі ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручылі Сяргею Бараноўскаму, трактарысту-машыністу КСУП «Слава працы», Вячаславу Лукшы, трактарысту-машыністу КСУП «Дварэц-Агра». Ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі падарункі атрымалі Алена Радомская, настаўніца гісторыі гімназіі №1 горада Дзятлава, і Дзіяна Радомская, настаўніца гісторыі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.Акрамя артыстаў-аматараў, на святочнай сцэне выступілі зоркі беларускай эстрады Вольга Плотнікава, Ірына Дарафеева, Эдуард Ханок.

Автор admin 03.07.2018 Выкл.

Урачыстае адкрыццё свята «Цвети, родная Беларусь!»

Урачыстае адкрыццё мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці (+5 відэа) Няхай жа вечна лунае над мірнай краінай  наш родны сцяг – сцяг годнасці і гонару, змаганняў і адкрыццяў, сцяг перамог” – пачалі сённяшняе свята вядучыя Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык. Са словамі прывітання і віншаваннямі з Днём Незалежнасці звярнуўся да прысутных старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік: — Гэты дзень з’яўляецца сімвалам суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні нашага беларускага народа. Нас аб’ядноўвае любоў да Беларусі, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць нашу краіну яшчэ больш моцнай і прыгожай. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі доблесці і гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызанаў і падпольшчыкаў, якія прынеслі свабоду беларускаму народу. Ад імя Дзятлаўскага райвыканкама прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай краіны. Затым Аляксандр Дубовік уручыў узнагароды пераможцам выставы раённых арганізацый і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якая ладзілася напярэдадні на юбілеі горада Дзятлава. Так, сярод арганізацый горада трэцяе месца заняло РУП ЖКГ, на другім месцы – Дзятлаўскі сыраробны завод, пераможца – аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна трэцяе месца дасталося КСУП “Хвінявічы”, на другім месцы – КСУП “Жукоўшчына”, першае месца – у КСУП “Вензавец”. Радзіма – гэта шчасце, Радзіма – гэта рай, Радзіма – гэта песні, што льюцца з краю ў край… Дык якая ж яна, наша родная зямля? Аб гэтым расказалі і паказалі ўдзельнікі агітбрыгады з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Музычнымі віншаваннямі з Днём Незалежнасці радавалі гледачоў Дзям’ян Жукоўскі, Аляксандра Маленчык, Ганна Губко, Яна Мармыш, Валерый Макарчык, Таццяна Дудкіна, Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык.

Автор admin 03.07.2018 Выкл.

«ПОЗДРАВЛЯЕМ И ГОРДИМСЯ»

«ПОЗДРАВЛЯЕМ И ГОРДИМСЯ» 3 июля,в День Независимости Республики Беларусь,а также в связи с Годом малой родины,в отделе культуры и досуга состоялось открытое заседание ветеранов труда клуба «В кругу друзей»,который вот уже 8 лет существует при Доме культуры. Стало традицией также чествовать именинников и юбиляров,которые родились  в текущем месяце.Всем именинникам  были  вручены цветы и сувениры. Но одним из главных моментов заседания стало поздравление Сёмухи В.С. с занесением в Книгу славы Дятловского района.Было приятно высказать слова благодарности такому замечательному человеку за её неоценимый вклад в развитие и процветание нашего агрогородка.С поздравлениями и подарками также приехали председатель Дворецкого сельского Совета Винцукевич К.А.,заместитель председателя КСУП «Дворец-Агро» Сачик А.К. Звучали поздравления,пожелания,песни танцы.

Автор admin 03.07.2018 Выкл.

Святочная канцэртная праграма. Дзень Незалежнасці

Святочная канцэртная праграма. Дзень Незалежнасці Святочная канцэртная праграма народнага эстраднага аркестра «Акцэнт» аддзела культуры і дасуга «Новоельнянский Дом культуры»

Автор admin 03.07.2018 Выкл.