Дварэцкі дом культуры прапаноўвае падарожжа ў мінулае
Дварэцкі дом культуры прапаноўвае падарожжа ў мінулае Над аграгарадком Дварэц лунала песня. Так мясцовых жыхароў і гасцей паселішча ў Дом культуры заклікалі ўдзельнікі народнага тэатра-студыі гульні “Прымакі”. Тут 31 ліпеня праходзіла ўрачыстае адкрыццё этнаграфічнай экспазіцыі “Побытавая культура беларускага селяніна”. Артыстам не давялося доўга спяваць пад спякотным сонцам, госці ўрачыстасці сабраліся хутка. Сярод іх былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Дзінара Харошка, дырэктар Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Тамара Юранкова. – Цудоўную і багатую спадчыну маюць беларусы, – зазначыла, звяртаючыся да прысутных, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Янушкевіч, – Створана гэта спадчына нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Зразумела, што і мы – працяг мінулых пакаленняў і падмурак для будучых. Дык, няхай этнаграфічная экспазіцыя, якая адкрылася ў Дварцы, радуе і дарослых, і дзяцей. Яе значэнне ў захаванні гісторыі малой радзімы цяжка пераацаніць. – Сёння мы даём старт адкрыццю такіх музейных куткоў і экспазіцый ва ўстановах культуры, – расказала Наталля Калодка, – гэта першая музейная экспазіцыя, якую мы адкрываем. Знакава, што гэта адбываецца ў Год малой радзімы. Наперадзе ў нас яшчэ два такія гады, спадзяюся, што гэта работа прадоўжыцца. Кожны музей – гэта скарбонка памяці, у якой захоўваюцца лёсы людскія, гістарычныя падзеі. А наша экспазіцыя прысвечана этнаграфіі: быту простага народа, яна адлюстроўвае, як жылі нашы продкі, чым займаліся, якія песні спявалі. Таму я ўпэўнена, што сёняшняя наша сустрэча стане стартавай, і мы будзем усё часцей сустракацца ў дамах культуры, каб захоўваць нашы традыцыі і перадаваць іх моладзі. Таццяна Янушкевіч выступіла ў ролі экскурсавода і пазнаёміла гасцей з раздзеламі этнаграфічнай экспазіцыі, сярод якіх “Промыслы і рамёствы беларускага селяніна ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў”, “Беларуская хата – ад чырвонага кутка да бабінага закутка”, “Традыцыйнае аддзенне селяніна і яго выраб”, “Прылады ткацтва”. Затым экскурсавод расказала, што ідэя стварэння экспазіцыі ў свой час належала Алене Мішчук, якая з’яўлялася кіраўніком народнага фальклорнага гурта “Студзераўшчына”, які працуе з 1975 года, а ганаровае званне “Народны” атрымаў у 1997-ым. Усе гады гурт вядзе актыўную творчую дзейнасць. У 2015 годзе калектыў стаў лаўрэатам першай ступені абласнога рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. Песні гурта ўвайшлі ў кнігу Т. Варфаламеевай “Песні Беларускага Панямоння” і трохтомнік “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гродзенскае Панямонне”. І гасцей свята нашы самабытныя спявачкі народнага фальклорнага гурта “Студзераўшчына” таксама парадавалі сваім выступленнем.
Концерт в д. Жиборты и Разважье
29 июля в 15.00 участники фольклорного коллектива «Сузорье» сектора по организации досуга «Хвиневичский Дом культуры» провели концертную программу «Мой родны кут, як ты мне мілы» для пожилых людей отдаленных деревень Жиборты и Разважье. Немногочисленные зрители были очень рады артистам и с удовольствием слушали народные песни их молодости.Благодарили за то, что их не обделяют вниманием и приглашали приехать еще.
Раклевічы ў час Свята мёду гулі, як вулей.
У нядзелю 29 ліпеня сапраўдныя пчаляры і проста аматары салодкага сабраліся ў аграгарадку Раклевічы на Свята мёду, якое другі год запар праходзіць тут у рамках раённага праекту “Дбайных людзей славім – весела час бавім”. Для гасцей мерапрыемства працавала выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, маленькія наведвальнікі свята ацанілі надзіманыя горкі і батут, паласаваліся папкорнам і салодкай ватай.У час адкрыцця Свята мёду прысутных павітаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі:– Варта зазначыць, што “салодкае свята” ладзіцца ў Раклевічах нездарма: КСУП “Русь-Агра” шмат гадоў займаецца пчалярствам, у гаспадарцы – каля 70 пчоласем’яў, якія штогод прыносяць звыш 700 кілаграмаў мёду. Што тычыцца Дзятлаўскага сельсавета, то тут жывуць 12 пчаляроў, якія трымаюць 89 пчоласем’яў. На гэтым свяце вы зможаце даведацца больш пра мёд і пчолаў. Спадзяюся, гэта паспрыяе далейшаму развіццю пчалярства на Дзятлаўшчыне.Аповед пра ўнікальныя ўласцівасці мёду прадоўжыла вядучая мерапрыемства Наталля Нагорная. Яна расказала, што на тэрыторыі КСУП “Русь-Агра” ў вёсцы Сілівонкі ёсць свая пасека. Там жывуць 52 пчаліныя сям’і, за якімі сочыць пчаляр Уладзімір Санюкевіч. Гаспадарка выкатвае мёд розных відаў – ліпавы, малінавы, грэчкавы, рознатраўны.Скарыстаўшыся ўрачыстай абстандўкай свята, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Русь-Агра” Вадзім Царык уручыў Падзячныя пісьмы і падарункі лепшым работнікам гаспадаркі.Пасля выступлення самадзейных артыстаў, Ірына Цяцерына запрасіла на сцэну каманды КСУПаў. На гэты раз іх чакала не традыцыйная вясёлая эстафета, а музычны конкурс “Угадай мелодзію”. Удзел у музычных баталіях прымалі пяць каманд – КСУП “Русь-Агра”, КСУП “Белагурна”, КСУП “Дварэц-Агра”, ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”. Яны годна справіліся з прапанаванымі выпрабаваннямі – адгадвалі мелодыі і самі спявалі песні, тэксты якіх выцягнулі ў час жараб’ёўкі. На працягу ўсёй гульні самыя высокія здольнасці да адгадвання мелодый дэманстравала каманда КСУП “Белагурна”, “на ўра” ў яе ўдзельнікаў атрымаўся і музычны нумар, таму журы прысудзіла белагурнаўцам галоўную ўзнагароду свята. Другое месца заняла каманда КСУП “Жукоўшчына”. Замкнулі тройку лідараў гаспадары пляцоўкі – каманда КСУП “Русь-Агра”. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу атрымалі салодкія прызы – скрыначкі з духмяным мёдам.Радасць, бадзёрасць і выдатны настрой ўдзельнікам свята дарылі артысты Гродзенскай абласной філармоніі. Сваёй невычэрпнай энергіяй здзіўляў гледачоў вядомы ў нашай краіне і за яе межамі віртуоз ігры на балалайцы Аляксандр Варанішча. Пры падтрымцы самых адважных удзельнікаў свята Аляксандр наладзіў цэлае танцавальнае шоу. Асабліва стараліся маленькія танцоры. Раклевічы ў час Свята мёду гулі, як вулей.
«Звонкое дыхание лета»
29 июля в аг. Вензовец прошел день активного отдыха «Звонкое дыхание лета». Для детей и взрослых на протяжении дня работали различные аттракционы, прошли соревнование по настольному теннису, веселая эстафета. Также каждый участник мог полюбоваться выставкой народных мастеров и попробовать свои вокальные данные. Завершился праздник танцевальной программой. БЫЛО ВЕСЕЛО.
Першыя тысячнікі на жніве-2018 у Дзятлаўскім раёне
Жніво ў раёне хуткімі тэмпамі набірае абароты. Як і прагназавалася, яшчэ да канца тыдня на Дзятлаўшчыне з’явіліся першыя “тысячнікі”. Імі ганарацца, іх ставяць іншым у прыклад і адзначаюць за руплівую працу. Лідарамі раённага жніва-2018 па намалоце збожжа з’яўляецца ААТ “Граніт-Агра”. Ужо каторы год запар камбайнёры гаспадаркі “трымаюць марку”. На 28 ліпеня хлебаробы сельгаспрадпрыемства намалацілі 6071 тону зерня. Раённым лідарам “Граніт-Агра” з’яўляецца і па ўраджайнасці зерня з гектара – 38,3 центнера. Асабліва ўдалася гранітаўцам азімая пшаніца – на круг збіраюць па 53,7 центнера. Першыя тысячнікі раённага жніва-2018 з’явіліся таксама ў “Граніт-Агра”. 26 ліпеня свой чарговы ўборачны дзень экіпаж Уладзіміра і Андрэя Гукішаў на камбайне “Lexion-580” завяршыў з дзённым намалотам у 110 тон і тым самым размяняў першую жніўную тысячу, а з пачатку сёлетняга жніва па стану на 28 ліпеня на ўласны працоўны рахунак яны запісалі 1179 тон намалочанага зерня (з улікам рапсу). Першыя раённыя тысячнікі па адвозцы алейнага насення і каласавых культур – таксама гранітаўцы. Лідарства ўтрымліваюць: Андрэй Гулецкі (МАЗ-551605), на рахунку якога 1255 тон перавезенага збожжа, Казімр Рысюк (на МАЗ -555142 перавёз 1233 тоны зерня) і Аляксандар Бакей (МАЗ-555102) – 1197 тон перавезенага ад камбайнаў зерня. 28 ліпеня першыя тысячнікі раёна прымалі шматлікія віншаванні з працоўнымі дасягненнямі з уручэннем грашовых прэмій, падарункаў, букетаў, разнастайнай жніўнай атрыбутыкі ад старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка, старшыні раённнай аргантзацыі ГА “Белая Русь” Ігара Кухарэвіча, старшыні РК прафсаўза работнікаў АПК Уладзіміра Казака, дырэктара ААТ “Граніт-Агра” Станіслава Мазура, фальклорнага гурта Данілавіцкага дома культуры “Суседачкі”.
Канцэрт для студатрада
28 ліпеня творчы калектыў аматарскай творчасці аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» правеў канцэртную праграму «Мы Вам жадаем» для ўдзельнікаў студатрада, якія працуюць у ААТ «Граніт-Агра».
Канцэрт у вёсцы Ведравічы
28 ліпеня творчы калектыў аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» выехаў у вёску Ведравічы Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта, дзе іх, з нецярпеннем чакалі гледачы, а артысты не расчаравалі. Канцэртная праграма «Добры дзень, суседзі!» была прысвечана Году малой радзімы. Канцэртная праграма была вельмі разнастайная. Дзякуючы майстэрству выканаўцаў, спагадлівасці і зацікаўленасці саміх жыхароў, канцэрт стаў сапраўдным святам, як для гледачоў, так і для саміх артыстаў. Цёплая сяброўская атмасфера ўсталявалася з першых хвілін сустрэчы. А як інакш, бо артысты шчыра дзяліліся не толькі сваім майстэрствам, але і душэўным цяплом. Пасля выканання некалькіх песень, слухачы не змаглі ўседзець на месцы і пусціліся ў скокі. Настрой прысутным падымалі любімыя песні і жарты. Гледачы з удзячнасцю прымалі цёплыя словы, пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту, а кожнае выступленне сустракалі гучнымі апладысментамі. Канцэртная праграма нагадвала хутчэй сяброўскую сустрэчу старых і добрых сяброў. На хвалюючыя пытанні жыхароў вескі Ведравічы адказала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых. Душэўна, з гумарам і па-сямейнаму непрыкметна праляцеў час. Задаволеныя гледачы доўга не адпускалі дарагіх гасцей, дзякавалі за добры настрой і жадалі творчых поспехаў. А самі артысты з прыўзнятым настроем вярталіся дадому, будучы ўпэўненыя, што наперадзе новыя сустрэчы з гледачом.
Канцэрт у в. Рабкі
«Добры дзень, суседзі!» 28 ліпеня жыхары вёскі Рабкі Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта прымалі незвычайных гасцей – артыстаў аматарскай творчасці аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры». Аб іх прыездзе вяскоўцаў апавясцілі загадзя, таму ўсе сабраліся дакладна ў прызначаны час і ў пэўным месцы. Як і належыць, прыйшлі з кветкамі. Канцэртная праграма «Добры дзень, суседзі!» была прысвечана Году малой радзімы. У ёй прынялі удзел: ансамбль народнай песні «Суседачкі», Падліпская Мілана, Ліза Бурэц, Ксенія Шутава. Калі зайграла музыка, бабулі ўміг забыліся аб сваіх праблемах, і іх вочы засвяціліся. Артысты выконвалі такія песні, якія былі добра вядомыя і вяскоўцам. Таму некаторыя жанчыны з задавальненнем падпявалі знаёмыя хіты. Апладзіравалі артыстам не шкадуючы далоняў. Дарылі ім кветкі, казалі словы падзякі і вельмі прасілі прыехаць яшчэ раз. Ніхто з гледачоў не сышоў без выдатнага настрою. А гучныя апладысменты ад душы — былі лепшай падзякай для артыстаў.
«Вас, пожарные, сегодня поздравляем!»
27 июля на базе Центра культуры г. Дятлово состоялся праздничный концерт «Вас, пожарные, сегодня поздравляем!», посвящённый 165 – летию пожарной службы Республики Беларусь. В этот праздничный день руководители пожарной службы выразили глубокое уважение ветеранам пожарной службы, всем спасателям-пожарным за самоотверженный труд на благо Отечества!
Канцэртная праграма “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”
27.07 працаўнікі СКБ аг.Белагурна, сумесна з прафкамам КСУП “Белагурна” і Мяляхавіцкім сельскім Саветам здзейснілі аб’езд палёў КСУП з канцэртнай праграмай “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”. Удзельнікі вакальнага гурта “Аднавяскоўцы” спявалі песні для камбайнераў, вадзіцеляў і працаўнікоў складоў. Артысты жадалі удзельнікам Жніва 2018 года моцнага здароўя, бадзёрасці духу, вытрымкі і добрага надвор’я.