Интеллектуально-развлекательная программа «Весёлые экзамены»
20 июня в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошла интеллектуально-развлекательная программа «Весёлые экзамены». Активное участие в конкурсах приняли ребята, посещающие лагерь труда и отдыха «Юные помощники «. На мероприятии была создана дружеская и доброжелательная атмосфера.
«Разам з намі гуляй і танцуй»
18.06.2018 у аздараўленчым лагеры «Весяльчак», які дзейнічае на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» была падрыхтавана і праведзена танцавальна-забаўляльная праграма «Разам з намі гуляй і танцуй». Рабяты з задавальненнем прымалі ўдзел у прапанаваных гульнях і конкурсах, яны актыўна ўдзельнічалі, з цікавасцю і жаданнем выконвалі ўсе заданні.
«Правілы нашай бяспекі»
«Правілы нашай бяспекі» 15 чэрвеня аддзел культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» прыняў ўдзел у сустрэчы з супрацоўнікамі МНС ў аздараўленчым лагеры «Весяльчак», які дзейнічае на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Сустрэча была карыснай, цікавай і пазнавальнай. Рабяты даведаліся аб асаблівасцях працы супрацоўніка МНС, пазнаёміліся з адзеннем і прыладамі працы работнікаў МНС, змаглі нават памераць на хуткасць адзенне і абутак. Выхаванцы лагера змаглі сваімі вачыма ўбачыць унутраную будову пажарнай машыны. Супрацоўнікі правялі з выхаванцамі лагера пазнавальную віктарыну, конкурсы, паказалі машыну ў дзеянні, адказалі на ўсе пытанні рабят.
Свята касцоў
Ужо некалькі гадоў запар Свята касцоў збірае працаўнікоў вёскі і гасцей з раёна. Свята традыцыйна праходзіць у рамках раённага праекта “Дбайных гаспароў славім – весела час бавім”. Святочнай пляцоўкай і нязменным месцам сустрэчы прыхільнікаў свята стаў аграгарадок Вензавец. Арганізатары мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, калектыў работнікаў Вензавецкага сельскага савета. Гасцей мерапрыемства парадавалі разнастайнасцю і каларытам гандлёвыя кропкі, якія размясціліся побач са святочнай пляцоўкай. Тавары на любы густ прадаставілі рамеснікі, райспажыўтаварыства і госці з суседніх абласцей і раёнаў. Для дзяцей была арганізавана гульнёвая пляцоўка і атракцыёны. Пачалі свята вядучыя Людміла і Ніна Баклушыны. Яны расказалі пра складаную працу касцоў, пра абрады, якія суправаджалі працэс касьбы яшчэ са старажытных часоў, падзяліліся сабранымі прыказкамі і прымаўкамі пра цяжкую працу касца. З асаблівай цікавасцю ўсе ўдзельнікі свята глядзелі выступленне навучэнцаў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Піянеры прадэманстравалі гледачам дынамічнае выступленне агітбрыгады ў фармаце флэш-моб, падарыўшы гледачам зарад бадзёрасці і добры настрой. Працягнуў святочную праграму калектыў народнага ансамбля песні “Зараначка” Казлоўшчынскага дома культуры і творчасці. Затым словы прывітання ўсім удзельнікам свята выказалі старшыня Вензавецкага сельсавета Алег Шымко і кіраўнік КСУП “Вензавец” Ігар Гульнік. Потым стартавала эстафета на лепшага касца. У ёй прынялі ўдзел пяць каманд калектываў сельгаспрадпрыемстваў раёна. За КСУП “Хвінявічы” выступілі Іван Кашчык і Станіслаў Муха, за КСУП “Войневічы” паспаборнічаў Аляксандр Саргавіцкі, за КСУП “Слава працы” – Віктар Хінько, за КСУП “Вензавец” – Дзмітрый Ліпскі. Эстафета стварыла на святочнай пляцоўцы спартыўны дух змаганняў, здаровы працоўны запал і жаданне перамогі, але разам з тым захавала сяброўскую атмасферу. Працягам свята стала выступленне сталічнага тэатра цыганскай песні “Жемчуга”. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў эстафеты на лепшага касца стала прыемным момантам свята. Па выніках журы лепшым касцом прызнаны Віктар Хінько з КСУП “Слава працы”. Узнагароду і каштоўныя падарункі ўручылі пераможцу старшыня Вензавецкага сельсавета Алег Шымко і кіраўнік КСУП “Вензавец” Ігар Гульнік. Завяршыла святочную праграму выступленне народнага ансамбля музыкі і песні “Ятранка”. Маленькіх удзельнікаў свята чакаў рознакаляровы коларфэст і дыскатэка.
«Милой сторонке счастья желаю»
17 июня состоялся праздник деревни Апалино-Басино «Милой сторонке счастья желаю». День деревни – праздник, который объединяет местных жителей, дарит людям радостные моменты. Как правило, праздники деревень отмечают каждый год. Деревенские жители с удовольствием готовились к празднику и ждали с нетерпением. Жителям села концертную программу представил народный театр-студия игры “Прымакі”.
Свята вёскі Харашкі
16 ліпеня 2018 г. адбылося свята вёскі Харашкі Дзятлаўскага раёну. Свята ладзілася працаўнікамі СКБ аг. Белагурна ДУК “Дзятлаўскі РЦКіНТ”. Жыхарам вёскі канцэртную праграму прадставіў народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” (мастацкі кіраўнік — Таццяна Янушкевіч).“Прымакі” — візітная картка добрага настрою, з такім дэвізам калектыў крочыць па творчым жыцці ўжо каля 30 гадоў. Як заўсёды гледачоў зачаравала жывая музыка народных інструментаў, забойныя беларускія песні і жарты. Праграма была напоўнена гумарам, весялосцю, незабыўнасцю. Напрыканцы, традыцыйна, артысты затанцылі разам з гледачамі. З вялікім задавальненнем жадаючыя танчылі польку і кракавяк. Ад стараст і жыхароў вёсак гучалі словы падзякі артыстам за цудоўны настрой.
Концерт в д. Долбневичи
15 июня творческим коллективом отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» в рамках Года малой Родины,провел концертную программу для жителей д. Долбневичи. Много добрых,важных и нужных пожилым людям слов было сказано ведущими концерта, был сделал акцент на то, что люди данной категории нуждаются в нашей поддержке и помощи.
З прафесійным святам, медыкі!
З прафесійным святам, медыкі! Сёння ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло святкаванне Дня медыка. Дактары, медыцынскія сёстры раёна, санітары сабраліся ў святочнай зале, каб раздзяліць добры настрой і павіншаваць адзін аднаго. Таксама віншаванні і словы ўдзячнасці медыкі Дзятлаўшчыны прынялі ад намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча. Лепшым работнікам медыцыны ён уручыў узнагароды.Для віноўнікаў урачыстасці выступалі раённыя артысты.Падзякавала сваім калегам за адданасць прафесіі і адказнасць у абавязках галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч.Фінальным акордам свята стала эмацыйнае выступленне артыста беларускай эстрады Сашы Нэма.
«Творчество юных талантов»
15 июня творческим коллективом сектора по организации досуга «Жуковщинский Дом культуры» совместно с детским оздоровительным лагерем «Солнышко» в памках проекта «ЛЕТО 2018» организовано мероприятие «Творчество юных талантов». Свое умение продемонстрировали участники детского кружка сольного пения «Капелька».
Викторина для студотряда в аг. Белогурно
15 ИЮНЯ ЗАВЕДУЮЩАЯ СКБ АГ.БЕЛОГУРНО ВЕНСКАЯ С.Г. ПРОВЕЛА РЯД МЕРОПРИЯТИЙ С ЧЛЕНАМИ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННОГО СТУДЕНЧЕСКОГО ОТРЯДА.РЕБЯТАМ БЫЛА ПРЕДЛОЖЕНА ВИКТОРИНА «ВСЕЗНАЙКА»,ПОЗНАВАТЕЛЬНАЯ ПРОГРАММА «ПРАВИЛА ПОВЕДЕНИЯ В ЛЕСУ» И БЫЛА ПРОВЕДЕНА БЕСЕДА «ПРАВИЛА ПОВЕДЕНИЯ НА ВОДОЁМАХ».