«Разам з намі гуляй і танцуй»
18.06.2018 у аздараўленчым лагеры «Весяльчак», які дзейнічае на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» была падрыхтавана і праведзена танцавальна-забаўляльная праграма «Разам з намі гуляй і танцуй». Рабяты з задавальненнем прымалі ўдзел у прапанаваных гульнях і конкурсах, яны актыўна ўдзельнічалі, з цікавасцю і жаданнем выконвалі ўсе заданні.
«Правілы нашай бяспекі»
«Правілы нашай бяспекі» 15 чэрвеня аддзел культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» прыняў ўдзел у сустрэчы з супрацоўнікамі МНС ў аздараўленчым лагеры «Весяльчак», які дзейнічае на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Сустрэча была карыснай, цікавай і пазнавальнай. Рабяты даведаліся аб асаблівасцях працы супрацоўніка МНС, пазнаёміліся з адзеннем і прыладамі працы работнікаў МНС, змаглі нават памераць на хуткасць адзенне і абутак. Выхаванцы лагера змаглі сваімі вачыма ўбачыць унутраную будову пажарнай машыны. Супрацоўнікі правялі з выхаванцамі лагера пазнавальную віктарыну, конкурсы, паказалі машыну ў дзеянні, адказалі на ўсе пытанні рабят.