День: 16.06.2018

Свята вёскі Харашкі

16 ліпеня 2018 г. адбылося свята вёскі Харашкі Дзятлаўскага раёну. Свята ладзілася працаўнікамі СКБ аг. Белагурна ДУК “Дзятлаўскі РЦКіНТ”. Жыхарам вёскі канцэртную праграму прадставіў народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” (мастацкі кіраўнік — Таццяна Янушкевіч).“Прымакі” — візітная картка добрага настрою, з такім дэвізам калектыў крочыць па творчым жыцці ўжо каля 30 гадоў. Як заўсёды гледачоў зачаравала жывая музыка народных інструментаў, забойныя беларускія песні і жарты. Праграма была напоўнена гумарам, весялосцю, незабыўнасцю. Напрыканцы, традыцыйна, артысты затанцылі разам з гледачамі. З вялікім задавальненнем жадаючыя танчылі польку і кракавяк. Ад стараст і жыхароў вёсак гучалі словы падзякі артыстам за цудоўны настрой.

Автор admin 16.06.2018 Выкл.