Месяц: Май 2018

Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст»

Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Свята заклікае! У Дзятлаве праходзіць фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Гэты раённы праект стартаваў летась, а сёлета ў свята з’явіўся свой летапіс, у які арганізатары мяркуюць заносіць імёны сем’яў-пераможцаў. Вясна, сонца, усмешкі на тварах гледачоў – такая светлая атмасфера у сёняшняга свята. Адкрылі яго дзіцячыя танцавальныя калектывы. Усяго ў выступленні прынялі юдзел каля 60 юных таленавітых дзятлаўчан. З віншаваннямі да прысутных звярнуўся старшыня Дзтлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік і зазначыў, што сям’я – гэта самае дарагое, што у нас ёсць. Моцная сям’я – залог стабільнасці і працвітання, гарант таго, што чалавек ні пры якіх абставінах не акажацца адзін на адзін са складанасцямі і бядой. Сям’я была і застаецца захавальніцай духоўных, нацыянальных і культурных традыцый. У пацвярджэнне словаў кіраўніка раёна вядучыя свята Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык запрасілі на сцэну лепшыя сем’і раёна: сярэбраных юбіляраў – сям’ю Саламевічаў, Сёмухаў – сямейную пару, якая пражыла разам 60 гадоў, і шматдзетную сям’ю Белавусаў, дзе гадуюцца пяцёра дзяцей. На плошчы каля галоўнай сцэны і па вуліцы Міцкевіча размясціліся гандлёвыя кропкі, горад майстроў і тэматычныя пляцоўкі фестывалю. Тавары на любы густ, гульні і забавы, бяспройгрышныя латарэі удзельнікам свята прапаноўвалі рамеснікі і спецыялісты нашага раёна і госці з суседніх раёнаў. А надзіманыя горкі і атракцыёны падарылі шмат радасці малечы.

Автор admin 12.05.2018 Выкл.

«Ради счастья, ради мира, ради жизни на земле»

Рейд – поздравление «Ради счастья, ради мира, ради жизни на земле» 4 и 10 мая сектор внестационарного обслуживания населения совместно с творческим коллективом отдела культуры и досуга «Дворецкий дом культуры» поздравили жителей деревни Гута ,Капти, Медвиновичи и Сверплевичи с праздником -Днём Победы. Военные песни давних лет грели душу нашим зрителям. Артисты смогли создать тёплую, праздничную атмосферу. Благодарные жители дарили цветы и провожали нас милыми добрыми улыбками.

Автор admin 10.05.2018 Выкл.

Марш памяці «Бессмяротны полк»

Сёння, у Дзень Перамогі,  у Дзятлаве пройшоў марш памяці, прымеркаваны да вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Удзельнікі шэсця трымалі ў руках фотапартрэты сваякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час.  Стартавалі ад Цэнтра культуры і народнай творчасці і прайшліся па вуліцы Міцкевіча да плошчы 17 Верасня. Марш падтрымалі дзятлаўчане рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба. «Бессмяротны полк» арганізаваў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” у рамках моладзевай акцыі “І ў памяці навекі імёны”.

Автор admin 09.05.2018 Выкл.

Дзіцячая святочная праграма “Мы праўнукі твае, Перамога!”

9 мая на Плошчы 17 верасня адбылася дзіцячая канцэртная праграма «Мы праўнукі, твае, Перамога!» і свята для ўсёй сям’і з выступленнем узорнага тэатра гульні роставых лялек «Лялькі для ўсіх».

Автор admin 09.05.2018 Выкл.

Мітынг-рэквіем каля абеліска Славы ў Дзятлаве

8 мая ў Дзятлаве каля абеліска Славы адбыуся мітынг-рэквіем У Дзятлаве да абеліска Cлавы прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, навучальных і выхаваўчых установаў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працы і Узброеных Сіл, воіны-афганцы, жыхары і госці горада.Удзельнікі мітынга хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у вайне, усклалі вянкі, гірлянды, кветкі да абеліска.

Автор admin 08.05.2018 Выкл.

«Ад помніка да помніка»: урачысты мітынг у Наваельні

«Ад помніка да помніка»: урачысты мітынг у Наваельні У гарадскім пасёлку Наваельня прайшоў урачысты мітынг да Дня Перамогі. Цяжкая падзея навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны, таму каля помніка тым, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, сабраліся жыхары Дзятлаўшчыны. Пра тое, як важна памятаць гераізм нашых продкаў, як добра жыць у мірны час нагадала старшыня Наваельнянскага сельскага выканаўчага камітэта Ірына Кунахавец. Са святам Вялікай Перамогі павіншаваў прысутных старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён адзначыў, што дзеці вайны добра ведаюць, як ім дасталася перамога. А іх нашчадкі павінны памятаць пра подзвігі, якія адбыліся ў тыя жорсткія гады.Пасля слова ўзяў настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы гарадскога пасёлка Наваельня протаіерэй Валерый Мануйла, пажадаў усім дабра і Божай дапамогі.Памяць загінулым ушанавалі хвілінай маўчання.Важны дзень сёння быў для дзяцей малодшых класаў Наваельнянскай сярэдняй школы: іх прынялі ў піянеры.Права павязаць гальштукі далі ганаровым гасцям, актывістам БРСМ, добраахвотніцкаму атраду «Надзея», вучням 11 класа Наваельнянскай сярэдняй школы.Мітынг скончыўся ўскладаннем вянкоў і кветак да помніка воінам-абаронцам Айчыны.

Автор admin 08.05.2018 Выкл.