День: 12.05.2018

«ColorFest»

Фестываль фарбаў «ColorFest». Святкуем «Зецельскі фэст» Каля танцпляцоўкі Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшла сапраўдная бітва… фарбамі! І нават невядома, хто пераможца: самы рознакаляровы ці той, каму дасталося менш каляровых плямаў. Але відавочна, што галоўнае — выдатны настрой!

Автор admin 12.05.2018 Выкл.

Узнагароды сем’ям-пераможцам “Зецельскага фэсту”

Уручаны ўзнагароды сем’ям-пераможцам “Зецельскага фэсту” Самым хвалюючым і ў той жа час прыемным момантам другога раённага фестывалю сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст» стала ўзнагароджванне пераможцаў творчых кокнкурсаў. Падарункі і ўзнагароды лепшым сем’ям уручыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Сем’ям, якія сустрэліся на творчай пляцоўцы “Скрыжаванне мастацтваў” давялося адгадваць мелодыі, спяваць караоке, танцаваць. Найлепш прайсці іспыты атрымалася ў сям’і Калодзіч, якой дасталіся лаўры пераможцы. На другім месцы – Шыкуці, трэція – Санцэвічы. Утульны дом сваёй мары з кардону і паперы будавалі ўдзельнікі творчай пляцоўкі “Майстар самаробкін”. Найбольш прафесійна гэта атрымалася ў сям’і Філатавых, якія занялі першае месца. Прыз за другое месца дастаўся Івашэвічам, за трэцяе – Яцукевічам. Канкурсантам давялося праявіць спрыт і вынаходлівасць ў напалову спартыўных, напалову забаўляльных конкурсах “Вясёлай эстафеты”. Лідарам гэтай пляцоўкі стала сям’я Сямёнавых. На другой пазіцыі – Белавусы, трэція – сям’я Аўхім. Сямейныя сэлфі для конкурсу рыхтавалі загадзя, а на “Зецельскім фэсце” іх ацаніла прафесійнае журы. Самай крэатыўнай яно палічыла сям’ю Шэўчук, якой дастаўся прыз за першае месца. На другім месцы – сям’я Авярчук, на трэцім – Палухіных. Удзельнікам квэст-гульні таксама давялося пераадольваць розныя іспыты: пераапрананацца, трапляць дроцікамі у паветраныя шары. Самай хуткай на этапах квэсту была сям’я Дзедавых, якая атрымала галоўны прыз. Узнагарода за другое месца дасталася Крупіцам, за трэцяе – Грыдзюшка.

Автор admin 12.05.2018 Выкл.

Творчыя пляцоўкі фестывалю

Пабудаваць дом мары і сустрэцца на “Скрыжаванні мастацтваў” – творчыя пляцоўкі фестывалю «Зецельскі фэст» не даў сем’ям-удзельніцам сумаваць. Для актыўных і крэатыўных дзяцей і дарослых працавалі творчыя пляцоўкі фестывалю: “Скрыжаванне мастацтваў”, “Майстар самадзелкін”, “Вясёлая эстафета”, “Сямейнае сэлфі”, “Квэст-гульня”, “Турыстычная”. Госці свята змаглі тут праявіць сябе і пазмагацца за прызавыя месцы і ўзнагароды. Але галоўнай ўзнагародай для кожнай сям’і стаў выдатны настрой.

Автор admin 12.05.2018 Выкл.

Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст»

Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Свята заклікае! У Дзятлаве праходзіць фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Гэты раённы праект стартаваў летась, а сёлета ў свята з’явіўся свой летапіс, у які арганізатары мяркуюць заносіць імёны сем’яў-пераможцаў. Вясна, сонца, усмешкі на тварах гледачоў – такая светлая атмасфера у сёняшняга свята. Адкрылі яго дзіцячыя танцавальныя калектывы. Усяго ў выступленні прынялі юдзел каля 60 юных таленавітых дзятлаўчан. З віншаваннямі да прысутных звярнуўся старшыня Дзтлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік і зазначыў, што сям’я – гэта самае дарагое, што у нас ёсць. Моцная сям’я – залог стабільнасці і працвітання, гарант таго, што чалавек ні пры якіх абставінах не акажацца адзін на адзін са складанасцямі і бядой. Сям’я была і застаецца захавальніцай духоўных, нацыянальных і культурных традыцый. У пацвярджэнне словаў кіраўніка раёна вядучыя свята Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык запрасілі на сцэну лепшыя сем’і раёна: сярэбраных юбіляраў – сям’ю Саламевічаў, Сёмухаў – сямейную пару, якая пражыла разам 60 гадоў, і шматдзетную сям’ю Белавусаў, дзе гадуюцца пяцёра дзяцей. На плошчы каля галоўнай сцэны і па вуліцы Міцкевіча размясціліся гандлёвыя кропкі, горад майстроў і тэматычныя пляцоўкі фестывалю. Тавары на любы густ, гульні і забавы, бяспройгрышныя латарэі удзельнікам свята прапаноўвалі рамеснікі і спецыялісты нашага раёна і госці з суседніх раёнаў. А надзіманыя горкі і атракцыёны падарылі шмат радасці малечы.

Автор admin 12.05.2018 Выкл.