Святочная канцэртная праграма “Ветэраны ў страі”
9 мая на пл. 17 верасня адбылася святочная канцэртная праграма народнага калектыву ветэранау працы “Ветэраны ў страі”
Усім вам, хто вынес тую вайну…
Дзень Перамогі — вялікае, легендарнае і ўслаўленае подзвігамі людзей свята. На плошчы 17 Верасня пачалося ўрачыстае адкрыццё святкавання гэтага радаснага і значнага дня.
Марш памяці «Бессмяротны полк»
Сёння, у Дзень Перамогі, у Дзятлаве пройшоў марш памяці, прымеркаваны да вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі шэсця трымалі ў руках фотапартрэты сваякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час. Стартавалі ад Цэнтра культуры і народнай творчасці і прайшліся па вуліцы Міцкевіча да плошчы 17 Верасня. Марш падтрымалі дзятлаўчане рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба. «Бессмяротны полк» арганізаваў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” у рамках моладзевай акцыі “І ў памяці навекі імёны”.
“І няхай пакаленні памятаюць…”
Святочная канцэртная праграма выкладчыкаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў “І няхай пакаленні памятаюць…”
Дзіцячая святочная праграма “Мы праўнукі твае, Перамога!”
9 мая на Плошчы 17 верасня адбылася дзіцячая канцэртная праграма «Мы праўнукі, твае, Перамога!» і свята для ўсёй сям’і з выступленнем узорнага тэатра гульні роставых лялек «Лялькі для ўсіх».