Творчая сустрэча «Тут уся мая душа”
Менавіта пад такой прыгожай назвай 10 красавіка ў 14 гадзін у аддзеле культуры і дасуга “Дварэцкі Дом культуры” прайшла творчая сустрэча з паэтэсай Верай Ігнатаўнай Хрышчановіч. Мерапрыемства прайшло ў рамках Года малой Радзімы. Ініцыятарамі гэтай сустрэчы сталі ўдзельніцы клуба пажылых людзей “У крузе сяброў”, які вось ужо 8 год дзейнічае пры Доме культуры.На мерапрыемства прысутнічалі не толькі ўдзельніцы клуба, але і вучні і настаўнікі Дварэцкай сярэдняй школы. Паэтэса дала інтэрв’ю вучням Дварэцкай школы. Усе прысутныя з задавальненнем паслухалі пра творчы шлях В.І.Хрышчановіч, пачулі яе цудоўныя вершы, даведаліся пра яе імкненні, погляды і думкі.