Месяц: Март 2018

Попел жорсткіх падзей 

Прайшло 75 гадоў з дня трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Падобныя страшныя падзеі ў час вайны не абышлі і наш раён. У вёсцы Вялікая Воля загінулі 364 чалавекі, у Трафімавічах жорстка знішчылі 142 чалавекі, у вёсцы Гарадкі 367 чалавек не змаглі выжыць. 22 сакавіка мітынг-рэквіем прайшоў каля мемарыялаў у гэтых вёсках. Ушанаваць памяць тых, хто загінуў ад фашысцкіх нападаў, сабраліся работнікі сельсаветаў, навучэнцы і настаўнікі школ, работнікі культуры, актывісты раёна. Гітлераўцы спалілі сотні падобных населеных пунктаў за гады акупацыі на беларускай зямлі. У адрозненне ад многіх знішчаных месцаў, вёскі Вялікая Воля, Трафімавічы і Гарадкі «жывуць» і цяпер, нагадваючы пра мужнасць ахвяраў вайны і пра тое, як каштоўна жыць у мірны час.  

Автор admin 22.03.2018 Выкл.

Тематический час «Пепел Хатыни»

«Пепел Хатыни» 22 марта работники отдела культуры и досуга «Дворецкий дом культуры » совместно с преподавателями Дворецкой СШ провели тематический час,посвященный 75-летию трагедии в Хатыни. Учащиеся с интересом слушали историю о сожженной фашистами деревне. Была проведена видеоэкскурссия по мемориальному комплексу,зажжена свеча памяти ,минута молчания.

Автор admin 22.03.2018 Выкл.

Поэтическая минута памяти «Хатынь: говорящая тишина»

22 марта в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошла поэтическая минута памяти «Хатынь: говорящая тишина»,посвященная памяти жителей Хатыни,сожженной нацистами 75 лет назад.

Автор admin 22.03.2018 Выкл.

“Музыка для сэрца і душы”

“Музыка для сэрца і душы” Для жыхароў аграгарадка Круцілавічы 21 сакавіка сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці арганізаваў і правёў сумесна з творчым калектывам Дварэцкага дома культуры канцэртную праграму “Музыка для сэрца і душы”. Яна была прымеркавана да шырокамаштабнага сельскага сходу. Да пачатку мерапрыемства жыхары сельсавета маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншую прадукцыю, якую прапаноўвалі прадстаўнікі Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага камбіната супраць пажарных работ. На сходзе выступілі прадстаўнікі раённых арганізацый з пытаннямі бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей, стварэння належных умоваў для пражывання непаўналетніх, расказалі аб правілах карыстання газавым абсталяваннем, бяспецы эксплуатацыі электрычнага абсталявання. Вынікі мерапрыемства падвёў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Завяршыўся сход канцэртнай праграмай. Усмешкамі і апладысментамі сустракалі гледачы артыстаў –  Аляксандра і Людмілу Баклушыных, Марыну Варган, Ірыну Бакшук і Ганну Харлінскую, якія рабілі ўсё, каб сагрэць душы гледачоў песняй у гэты вясновы, але яшчэ халодны дзень.

Автор admin 21.03.2018 Выкл.

«Ветераны в строю» на Ивьевщине

17 марта в г. Ивье прошёл областной фестиваль народного творчества ветеранских коллективов «Не стареют душой ветераны», в котором принял активное участие народный хор ветеранов труда «Ветараны в строю» Центра культуры г. Дятлово.

Автор admin 17.03.2018 Выкл.

«Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь»

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 29 юных жыхароў раёна, якія дасягнулі 14-ці гадоў. Мерапрыемства ладзілася ў актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Павіншаваць юных грамадзян з атрыманнем пашпартоў прыйшлі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Кашко, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Святлана Юргель. Пашпарты, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і падарачныя выданні «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» навучэнцам уручылі Аляксандр Бараноўскі, Аляксандр Біль, Кацярына Хілімончык, Святлана Юргель. Вокладкі на галоўны дакумент юным грамадзянам падарыў старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Кашко. Так супала, што ў Карыны Дораш і Златы Маркавай дзень нараджэння прыпаў на дзень свята. Іх павіншавалі ў час цырымоніі і ўручылі памятныя падарункі ад раённага камітэта ГА “БРСМ”.Ганна Дудкіна, навучэнка сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, ад імя равеснікаў падзякавала за віншаванні і падарункі, паабяцала, што моладзь вучобай, дасягненнямі, творчымі справамі будзе апраўдваць званне годных грамадзян сваёй Айчыны.З атрыманнем пашпартоў маладых дзятлаўчан павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык. Вядучыя свята Ала Чарняўская і Анастасія Голуб запрасілі прысутных на святочны канцэрт да Дня Канстытуцыі. Песні і добры настрой гледачам дарылі Аляксандр Баклушын, Галіна Сушко, Арыяна Кузьміч, Ганна Губко, Анастасія Цяцерына, Марына Варган.

Автор admin 15.03.2018 Выкл.

«С добром, с любовью и весной!»

«С добром, с любовью и весной!» 14 марта сектор внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» организовал и провел рейд-поздравление «С добром, с любовью и весной!» для жителей деревень Яблонька и Красный Бор. Артистов встречали жители со старостами Галиной Гончар (староста деревни Яблонька) и Евгенией Филидович (староста деревни Красный Бор). Вместе с артистами жителей деревень посетила медсестра Поречской амбулатории врача общей практики Марина Ефимчик. Она измеряла давление, привезла медикаменты, ответила на вопросы людей. Жителей радовали веселыми песнями Марина Варган, Анна Харлинская, Марина Михаловская, Иван Венский, Николай Полюшевич, Ирина Бакшук. Под веселый аккордеон, исполняя песни, ноги зрителей пошли в пляс, забыв про давление и недуг.  

Автор admin 14.03.2018 Выкл.

Абрад «Гуканне вясны»

11.03.18 г. у вёсцы Горка Дзятлаўскага раёна ў рамках этна-праекта «Народнаму скарбу-век векаваць» пройшоў абрад «Гуканне вясны». Дзяўчынкі з дзiцячага фальклорнага  гуртка «Званочкі» Дома фальклора в. Студзераўшчына ДУК «Дзятлаўскi РЦКiНТ»  з прыгожымі саламянымі пташачкамі, вербнымі галінкамі ішлі па вёсцы і запрашалі людзей на ўзгорак-гукаць вясну. На ўзгорку ўпрыгожвалі дрэўца каляровымі стужкамі і печанымі пташкамі, прасілі дазволу і благаслаўлення ў людзей гукаць вясну. Але перш, чым вясну гукаць, трэба зямліцу-матухну пачаставаць. У зямлю закопвалі саганчык з кашаю і гаварылі абрадавыя словы. Затым клікалі вясну, усхвалялі сонейка, падкідалі ў неба жаваранкаў. Зялёныя галінкі вярбы раздавалі людзям, каб птушкі іх убачылі і хутчэй прыляцелі. Затым вясну затанцоўвалі ў карагодзе. Дзяўчаткі беглі скочвацца з гары, каб спіна цэлы год не балела, а затым гушкаліся на арэлях і выказвалі свае пажаданні.Чым вышэй арэлі ўзляталі, тым хутчэй здзейсніцца пажаданне.  

Автор admin 11.03.2018 Выкл.