День: 11.03.2018

Абрад «Гуканне вясны»

11.03.18 г. у вёсцы Горка Дзятлаўскага раёна ў рамках этна-праекта «Народнаму скарбу-век векаваць» пройшоў абрад «Гуканне вясны». Дзяўчынкі з дзiцячага фальклорнага  гуртка «Званочкі» Дома фальклора в. Студзераўшчына ДУК «Дзятлаўскi РЦКiНТ»  з прыгожымі саламянымі пташачкамі, вербнымі галінкамі ішлі па вёсцы і запрашалі людзей на ўзгорак-гукаць вясну. На ўзгорку ўпрыгожвалі дрэўца каляровымі стужкамі і печанымі пташкамі, прасілі дазволу і благаслаўлення ў людзей гукаць вясну. Але перш, чым вясну гукаць, трэба зямліцу-матухну пачаставаць. У зямлю закопвалі саганчык з кашаю і гаварылі абрадавыя словы. Затым клікалі вясну, усхвалялі сонейка, падкідалі ў неба жаваранкаў. Зялёныя галінкі вярбы раздавалі людзям, каб птушкі іх убачылі і хутчэй прыляцелі. Затым вясну затанцоўвалі ў карагодзе. Дзяўчаткі беглі скочвацца з гары, каб спіна цэлы год не балела, а затым гушкаліся на арэлях і выказвалі свае пажаданні.Чым вышэй арэлі ўзляталі, тым хутчэй здзейсніцца пажаданне.  

Автор admin 11.03.2018 Выкл.

«У будучыню – з надзеяй»

У Раклевіцкім доме культуры прайшоў канцэрт у рамках ХХХІI Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню – з надзеяй». Для прысутных выступалі артысты беларускай эстрады Стэла, Дзмітрый Шуканаў, Генадзь Санько, Вадзім Касенка, Настасся Купрыянцава. Таксама спявалі і юныя «зорачкі» Дзятлаўшчыны. Аўтарам і кіраўніком праекта з’яўляецца  Кацярына Копелева. Канцэртная праграма ладзілася пры падтрымцы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» і ГА «Беларускі фонд міру».

Автор admin 11.03.2018 Выкл.