День: 23.02.2018

Развлекательно-игровая программа «Мой папа –защитник»

23 февраля  набазе отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» состоялась развлекательно-игровая программа «Мой папа –защитник», посвящённая дню защитника Отечества и 100- летию Вооружённых сил Республики Беларусь.

Автор admin 23.02.2018 Выкл.

Сёння свята ваша, мужчыны!

Сёння свята ваша, мужчыны! Цёплыя словы, віншаванні, песні – усё гэта гучала ў гонар абаронцаў Айчыны ў час канцэртнай праграмы, якая 23 лютага прайшла ў Дятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці. Афіцыйную частку ўрачыстай праграмы распачаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік: – Абарона свайго дома, сваёй Айчыны – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару. Менавіта таму 23 лютага ўсё больш становіцца святам агульнанародным, днём усіх моцных і мужных, цвёрдых духам людзей. Сёння выказваю падзяку не толькі тым, хто прысвяціў жыццё вялікай справе – служэнню Айчыне, але і тым, хто мірнай працай умацоўвае нашу краіну. Жадаю міру, дабрабыту, павагі ў калектыве, любові і цеплыні ў доме.Старшыня райвыканкама ўзнагародзіў Падзячным лістом за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў спецыяліста па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Валянціна Абухава.Павіншаваў з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пажадаў поспехаў, шчасця, міру і дабра ваенны камісар Дзятлаўскага ваеннага камісарыята Генадзь Суравец. Юбілейныя медалі “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” ён уручыў падпалкоўніку Андрэю Волкаву, маёру Аляксандру Бурдуну, старшаму лейтэнанту Паўлу Бараноўскаму. Чарговае вайсковае званне маёра запасу было прысвоена Міхаілу Бельскаму, капітана запасу – Дзмітрыю Томчыку.Шмат цёплых словаў было выказана на адрас цяперашніх вайскоўцаў, а таксама іх бацькоў. Генадзь Суравец бацькам нашых землякоў, якія годна нясуць сваю службу, уручыў Падзячныя лісты ад камандавання тых часцей, дзе служаць іх сыны: Дзмітрый Якаўчык, Уладзіслаў Харлінскі, Андрэй Якабчук, Ілья Мацюкевіч.Ад імя ўсіх жанчын Дзятлаўшчыны са святам павіншавала мужчын старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка. Яна выказала словы ўдзячнасці за тое, што мы жывём у мірнай краіне, падзякавала мужчынам, што яны ёсць, што заўсёды падтрымліваюць жанчын, пажадала ім здароўя, энергіі. Раённаму камісару Алена Іванаўна ўручыла сімвал 100-гадовага юбілею – букет са ста ружаў, якія зрабілі жанчыны санаторнай школы “Баравічок”. Цудоўны настрой дарылі ўсім прысутным на свяце лепшыя самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны. Прагучалі прыгожыя, вясёлыя, а часам і кранальныя да слёз песні ў выкананні Сяргея Малышчыка, Ганны Харлінскай, Івана Кашко, Марыны Варган, Анастасіі Русак, Наталлі Бузук. Ігрой на скрыпках парадавалі прысутных удзельніцы ўзорнага ансамбля скрыпачоў “Зорачкі”, на баяне іграў Аляксандр Клімец, на саксафоне – Фёдар Маслакоў. Сваё майстэрства паказаў народны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня. Самыя бурныя апладысменты ад гледачоў былі адрасаваны дзецям за іх вясёлыя, рытмічныя танцы. Таксама ў Дзень абаронцаў Айчыны ваеннаслужачыя Дзятлаўшчыны ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся за нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўсклалі вянок да помніка Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.

Автор admin 23.02.2018 Выкл.

«Празднуем вместе»

23 февраля в ресторане Липичанка состоялся огонёк для молодых специалистов Дятловщины «Празднуем вместе».  Для молодых специалистов была предложена игровая программа, конкурсы и выступление лучшей молодёжи района на протяжении всего праздничного вечера.

Автор admin 23.02.2018 Выкл.

Тематический концерт «Слава тебе Солдат!»

23 февраля отделом культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры»  совместно с Новоельнянской СШ был проведён тематический концерт «Слава тебе Солдат!». В концерте приняли участие  участники танцевального коллектива «Калейдаскоп», сольного кружка пения «Ельничка» и драматического кружка «Мельпомена».

Автор admin 23.02.2018 Выкл.

Канцэртная праграма “Абаронцам Айчыны,слава!”

23 лютага працаўнікамі СКБ аг.Белагурна и народным гуртом “Прымакі” была праведзена канцэртная праграма “Абаронцам Айчыны,слава!” Удзельнікі канцэрта віншавалі мужчын са святам,даравалі песні,вершы,шчырыя словы падзякі мужчынам за іх каханне,дапамогу і падтрымку.Жадалі моцнага здароўя,дабрабыту.І па традыцыіі ,напрыканцы праграмы ,гледачам быў прапанаваны танцавальны блок.

Автор admin 23.02.2018 Выкл.