Открытый фестиваль патриотической песни «Сердце земли моей»
27 февраля в Центре культуры г. Дятлово прошёл Открытый фестиваль патриотической песни «Сердце земли моей».
Сустрэча для сяброў
Сустрэча для сяброў У аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на чарговую сустрэчу запрасілі сяброў з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Канцэртную праграму і конкурсы для асаблівых людзей падрыхтавалі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтра культуры і народнай творчасці на чале з Ганнай Харлінскай. Атрымалася сапраўднае свята сяброўства, багатае на шчырыя словы, апладысменты, кампліменты, пажаданні. Вясёлымі песнямі яго ўдзельнікаў радавалі Марына Варган, Таццяна Дудкіна, Марына Міхалоўская, Аляксандр Баклушын, Ірына Бакшук. Наведвальнікі “Праменьчыка” таксама паказалі свае таленты. Сольныя песні выканалі Віталь Крэйдзіч, Алег Бяляк. Іх сябры па аддзяленні і госці не ўтрымаліся і выйшлі танцаваць. Удзельнікі сустрэчы адказвалі на пытанні віктарыны, гулялі ў гульні, праходзілі конкурсныя іспыты. Напрыканцы мерапрыемства спецыялісты “Праменьчыка” Алена Калюцік і Валянціна Саламевіч, скарыстаўшыся выпадкам, ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі з 25-годдзем сумеснага жыцця Анжэлу і Дзмітрыя Абярухціных. Сямейнай пары ўручылі сімвалічнае “двайное сэрца” і запрасілі на сумесны танец. Пасля яго наведвальнікі аддзялення і госці абмяняліся падарункамі ручной работы.
«Прымакі» у Луках
25 лютага народны тэатр-студыі гульні «Прымакі» прыняў удзел з канцэртна-гульнёвай праграмай «Зайграйце музыкі…» на свяце «Улассаў дзень» у аг. Лукі Карэліцкага раёну.
«С ПРАЗДНИКОМ ВАС,МУЖЧИНЫ!»
«С ПРАЗДНИКОМ ВАС,МУЖЧИНЫ!» Под таким названием в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» состоялся праздничный концерт,посвящённый Дню защитника Отечества. Зрители тепло приветствовали артистов из Вороново, которые с радостью дарили свои лучшие музыкальные номера всем собравшимся. Также все желающие могли ознакомиться с тематической выставкой книг, которую подготовила библиотекарь Е.М.Козлова. Много интересного из истории образования армии, о великих победах и достижениях нашей современной армии. Концерт прошёл в тёплой и дружеской атмосфере.
«Нашы хлопцы лепш за ўсіх»
«Нашы хлопцы лепш за ўсіх» Дзіцячы смех, радасныя ўсмешкі дарослых людзей, спартыўны напал барацьбы і нястрыманая весялосць — такім запомніцца жыхарам аграгарадка Круцілавічы спартыўнае свята, якое прайшло 24 лютага і было прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падрыхтаванае аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» сумесна з адміністрацыя ААТ «Граніт-Агра». Распачала свята старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, якая павіншавала ўсіх са святам і пажадала міру, дабрабыту, любові і сямейнага цяпла і запрасіла на спартыўныя спаборніцтвы. У спаборніцтвах паміж працоўнымі калектывамі ААТ «Граніт — Агра» прынялі ўдзел: каманда будаўнікоў, каманда адміністрацыі, каманда вадзіцеляў і каманда механізатараў аддзялення №1. Праграма спаборніцтваў была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы: эстафета «катанне на коле», бой падушкамі, распілоўка бервяна, кіданне венікаў, снайпер, гіра, хакей (замест клюшак мятла). Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. Гледачы сачылі за ходам падзей і вельмі перажывалі. Падлічыўшы ўсе ачкі, суддзі агучыгі вынікі. Першае месца заняла каманда будаўнікоў, другой стала каманда адміністрацыі, а на трэцяй пазіцыі — каманда механізатараў аддзялення №1. Удзел у свяце прынялі навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, яны са снега рабілі казачныя фігуры. Дзеці з задавальненнем каталіся на кані. На свяце ўсе жадаючыя маглі пачаставацца салдацкай кашай і гарачым чаем. Падарункам для усіх прысутных стаў канцэрт падрыхтаваны артыстамі Воранаўскага раёна.
Канцэрт «Мы Вас вітаем песняй «
24 лютага народны тэатр-студыі гульні «Прымакі» аддзела метадычнай работы ДУК «Дзятлаўскі РЦКіНТ» наведаў з канцэртамі Навагрудскі раён. Канцэрты адбыліся ў аграгарадку Валяўка і Ладзенікі.
Развлекательно-игровая программа «Мой папа –защитник»
23 февраля набазе отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» состоялась развлекательно-игровая программа «Мой папа –защитник», посвящённая дню защитника Отечества и 100- летию Вооружённых сил Республики Беларусь.
Сёння свята ваша, мужчыны!
Сёння свята ваша, мужчыны! Цёплыя словы, віншаванні, песні – усё гэта гучала ў гонар абаронцаў Айчыны ў час канцэртнай праграмы, якая 23 лютага прайшла ў Дятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці. Афіцыйную частку ўрачыстай праграмы распачаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік: – Абарона свайго дома, сваёй Айчыны – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару. Менавіта таму 23 лютага ўсё больш становіцца святам агульнанародным, днём усіх моцных і мужных, цвёрдых духам людзей. Сёння выказваю падзяку не толькі тым, хто прысвяціў жыццё вялікай справе – служэнню Айчыне, але і тым, хто мірнай працай умацоўвае нашу краіну. Жадаю міру, дабрабыту, павагі ў калектыве, любові і цеплыні ў доме.Старшыня райвыканкама ўзнагародзіў Падзячным лістом за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў спецыяліста па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Валянціна Абухава.Павіншаваў з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пажадаў поспехаў, шчасця, міру і дабра ваенны камісар Дзятлаўскага ваеннага камісарыята Генадзь Суравец. Юбілейныя медалі “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” ён уручыў падпалкоўніку Андрэю Волкаву, маёру Аляксандру Бурдуну, старшаму лейтэнанту Паўлу Бараноўскаму. Чарговае вайсковае званне маёра запасу было прысвоена Міхаілу Бельскаму, капітана запасу – Дзмітрыю Томчыку.Шмат цёплых словаў было выказана на адрас цяперашніх вайскоўцаў, а таксама іх бацькоў. Генадзь Суравец бацькам нашых землякоў, якія годна нясуць сваю службу, уручыў Падзячныя лісты ад камандавання тых часцей, дзе служаць іх сыны: Дзмітрый Якаўчык, Уладзіслаў Харлінскі, Андрэй Якабчук, Ілья Мацюкевіч.Ад імя ўсіх жанчын Дзятлаўшчыны са святам павіншавала мужчын старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка. Яна выказала словы ўдзячнасці за тое, што мы жывём у мірнай краіне, падзякавала мужчынам, што яны ёсць, што заўсёды падтрымліваюць жанчын, пажадала ім здароўя, энергіі. Раённаму камісару Алена Іванаўна ўручыла сімвал 100-гадовага юбілею – букет са ста ружаў, якія зрабілі жанчыны санаторнай школы “Баравічок”. Цудоўны настрой дарылі ўсім прысутным на свяце лепшыя самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны. Прагучалі прыгожыя, вясёлыя, а часам і кранальныя да слёз песні ў выкананні Сяргея Малышчыка, Ганны Харлінскай, Івана Кашко, Марыны Варган, Анастасіі Русак, Наталлі Бузук. Ігрой на скрыпках парадавалі прысутных удзельніцы ўзорнага ансамбля скрыпачоў “Зорачкі”, на баяне іграў Аляксандр Клімец, на саксафоне – Фёдар Маслакоў. Сваё майстэрства паказаў народны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня. Самыя бурныя апладысменты ад гледачоў былі адрасаваны дзецям за іх вясёлыя, рытмічныя танцы. Таксама ў Дзень абаронцаў Айчыны ваеннаслужачыя Дзятлаўшчыны ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся за нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўсклалі вянок да помніка Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.
«Празднуем вместе»
23 февраля в ресторане Липичанка состоялся огонёк для молодых специалистов Дятловщины «Празднуем вместе». Для молодых специалистов была предложена игровая программа, конкурсы и выступление лучшей молодёжи района на протяжении всего праздничного вечера.
Тематический концерт «Слава тебе Солдат!»
23 февраля отделом культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» совместно с Новоельнянской СШ был проведён тематический концерт «Слава тебе Солдат!». В концерте приняли участие участники танцевального коллектива «Калейдаскоп», сольного кружка пения «Ельничка» и драматического кружка «Мельпомена».