«Падсадзіць Каляду на дуб»
«Падсадзіць Каляду на дуб» У Дзятлаўскім раёне стартаваў этнаграфічны праект «Народнаму скарбу — век векаваць». Этна-праект накіраваны на адраджэнне і захаванне народных традыцый у арганізацыі і правядзенні мясцовых святаў і абрадаў. 21 студзеня 2018 года распачаў праект — абрад «Падсадзіць Каляду на дуб» у вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна народным фальклорным калектывам мясцовага сельскага філіял-клуба ДУК “Дзятлаўскі ЦКіНТ”. Абрад адносіцца да сямейна-бытавых. У апошні дзень Каляд, збіраліся за сталом усёй сям’ёй, рыхтавалі стравы, якія прысутнічалі на стале на працягу Калядных свят: кісель, грыбны квас, студзянец, клёцкі, грыбы, квашаная капуста, сялядзец, каўбаса хатняя, сала, сыр і інш. Вялася гутарка пра святкі, гучалі песні калядна-абрадавага цыклу: “Прыехала Каляда з вечара”, “Добры вечар таму, хто у гэтым даму”, “Ой, рана-рана куры запелі”, “А учора звячора”, “Шчодры вечар, багаты вечар”, “Ой, добры вечар пане гаспадару”. «Падсадзіць Каляду на дуб» азначае заканчэнне Калядных святкаванняў да наступнага году.