Месяц: Декабрь 2017

Сельский сход в агрогородке Белогурно

Сельский сход в агрогородке Белогурно Не смотря на то, что зимние деньки  в этом году пока задались  достаточно дождливые, 20 декабря  было по зимнему красочно  и солнечно. Именно в это день в агрогородке  Белогурно прошёл сельский сход граждан с участием субъектов профилактики района. Сход закончился концертом, который был организован сектором нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловского районного центра культуры и народного творчества». Бурные аплодисменты от присутствующих стали выражением благодарности артистам за душевные песни.

Автор admin 20.12.2017 Выкл.

Театр ростовых кукол на пораде Дедов Морозов

Театр ростовых кукол на пораде Дедов Морозов 15 декабря образцовый театр ростовых кукол «Куклы для всех» под руководством Коско И.И. приняли участие в новогоднем параде Дедов Морозов в г.Гродно.

Автор admin 15.12.2017 Выкл.

«Мы славим вас, строители дорог и юбилей с любовью отмечаем»

«Мы славим вас, строители дорог и юбилей с любовью отмечаем»   14 декабря в Центре культуры г. Дятлово состоялась концертная программа «Мы славим вас, строители дорог и юбилей с любовью отмечаем», посвященный 60 – летию «ДРСУ -119».

Автор admin 14.12.2017 Выкл.

На Дзятлаўшчыне стартавала акцыя «Нашы дзеці»

На Дзятлаўшчыне стартавала акцыя «Нашы дзеці» 11 снежня 2017 года ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Юных дзятлаўчан з пачаткам акцыі, якая заклікана дарыць радасць навагодніх святаў кожнаму дзіцяці, павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Ігар Кухарэвіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Алена Жадзейка. Ігар Кухарэвіч расказаў, што на працягу 22 гадоў (столькі разоў праходзіць дабрачынная рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці») у Беларусі шмат увагі надаецца падрастаючаму пакаленню. Акцыя будзе доўжыцца цэлы месяц. Запланаваны шмат мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, раённых ранішнікаў. Ігар Станіслававіч пажадаў навучэнцам паспяхова закончыць чвэрць і прыняць актыўны ўдзел ва ўсіх святах. Алена Жадзейка зазначыла, што прызначэнне жаночай арганізацыі закладзена ў словах «Мы жанчыны, а значыць адказныя за смех дзяцей і слёзы пажылых». Каб было як мага менш слёз у пажылых людзей, каб смяяліся дзеці ім трэба надаваць як мага больш увагі. Скарбонку добрых справаў раённая жаночая арганізацыя пачала папаўняць з удзелу ў акцыі «Воздух жизни» (пералічылі сродкі на закупку абсталявання для Гродзенскага абласнога спецыялізаванага дома дзіцяці з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі», дзе будуецца палата для тых, хто мае патрэбу ў апаратах штучнага дыхання). На працягу акцыі «Нашы дзеці» ў цэнтры увагі дарослых — грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў — будуць дзеці, якія маюць патрэбу у асаблівым клопаце: інваліды, сіроты, дзеці з малазабяспечаных і няпоўных сем’яў. У час урачыстага адкрыцця акцыі музычныя віншаванні і добры настрой юным гледачам дарылі трыо гімназіі №1 горада Дзятлава і Аксана Кашляк. Вядучая мерапрыемства Наталля Маліноўская расказала, якія прыемныя сюрпрызы чакаюць дзятлаўчан у час зімовых святаў, што для іх падрыхтавалі работнікі культуры. Дзеці змаглі пабачыць урывак з навагодняга музычнага інтэрактыўнага шоу з Машай і Мядзведзем «Але-оп у Новы год», якое адбудзецца 30 снежня. Напрыканцы сустрэчы ўпершыню ў гэтым годзе на раённай сцэне з’явіліся добрыя чараўнікі Дзед Мароз і Снягурка. Яны паабяцалі юным жыхарам Дзятлаўшчыны шмат цікавых сустрэч і запрасілі прыняць актыўны ўдзел ва ўсіх навагодніх і калядных мерапрыемствах.

Автор admin 11.12.2017 Выкл.

«Краса Дзятлаўшчыны — 2017»

«Краса Дзятлаўшчыны — 2017» Жаночая прыгажосць такая ж непаўторная, як прыгажосць стыхіі. Гэта пацвердзілі ўдзельніцы конкурсу грацыі і прыгажосці “Краса Дзятлаўшчыны-2017”, які сёлета ў шосты раз прайшоў у нашым раёне з ініцыятывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. За званне пераможцы змагаліся шэсць дзяўчын – Кацярына Нагорная (Наваельнянская сярэдняя школа), Юлія Каско (КСУП Жукоўшчына), Таццяна Санцэвіч (Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа), Надзея Герасіменка (Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа), Юлія Ванчук (ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”), Ангеліна Дулебянец (сярэдняя школа №3 горада Дзятлава). Удзельніцам былі прапанаваны заданні: дэфіле “Прыгажосць Беларускай зямлі”, відэазнаёмства-візітоўка (прэзентацыі рыхтавалі загадзя), творчы конкурс-хатняе заданне “Галасы крыніц Беларусі”, кулінарны конкурс “Беларуская кухня”, інтэлектуальны конкурс (пытанні ад вядучых Генадзя Сураўца і Ніны Грыб), дэфіле ў вячэрніх сукенках, а за тытул “Міс сімпатый гледачоў” аддавалі свае галасы прысутныя ў зале. Майстэрства канкурсантак ацэньвала журы, узначаліў якое намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Вызначыць лепшую сярод прыгажунь было няпростай задачай. Па выніках іспытаў званне “Краса Дзятлаўшчыны-2017” і карону пераможцы атрымала Ангеліна Дулебянец. Астатнія ўдзельніцы атрымалі тытулы: «I Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2017” — Кацярына Нагорная, “II Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2017” яна ж “Міс фота” — Юлія Каско, “Міс чароўнасць Дзятлаўшчыны-2017” – Надзея Герасіменка, “Міс індывідуальнасць Дзятлаўшчыны-2017” – Таццяна Санцэвіч, “Міс сімпатый гледачоў-2017” – Юлія Ванчук. Усе канкурсанткі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі ад спонсараў і прадпрыемстваў, дзе працуюць. Кветкі дзяўчынам дарылі родныя і сябры, якія прыйшлі падтрымаць. Развітваючыся, удзельніцы конкурсу віншавалі адна адну, фатаграфаваліся на памяць, дзякавалі Але Чарняўскай, якая дапамагала рыхтавацца. Спонсарамі раённага конкурсу “Краса Дзятлаўшчыны-2017” выступілі раённы камітэт ГА “БРСМ”, раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”, фотасалон “А-2” (Алена Тухто), цырульня “Славянка” (Алена Гузавец), адзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.

Автор admin 09.12.2017 Выкл.

Культурна-грамадскай дзейнасці ў вольны час як сродак прафілактыкі

Культурна-грамадскай дзейнасці ў вольны час як сродка прафілактыкі негатыўных з’яваў У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла метадычная вучоба старшыняў сельвыканкамаў, намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце арганізацый раёна, работнікаў установаў культуры і адукацыі па тэме культурна-грамадскай дзейнасці ў вольны час як сродка прафілактыкі негатыўных з’яваў сярод моладзі і насельніцтва. У фае Цэнтра была прадстаўлена тэматычная выстава. Ініцыятарам метадычнай сустрэчы выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама.Начальнік аддзела Наталля Калодка зазначыла, што пытанні арганізацыі вольнага часу непаўналетніх і прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх нядаўна разглядаліся на пасяджэнні Дзятлаўскага райвыканкама. Удзельнікі метадычнай вучобы з’яўляюцца суб’ектамі прафілактыкі, а паняцці «вольны час» і «прафілактыка» ўзаемазвязаны, таму пасяджэнне праходзіць у пашыраным складзе. Аб арганізацыі культурна-грамадскай дзейнасці ў вольны час ва ўстановах культуры расказала загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец. Яна зазначыла, што вядзецца работа, скіраваная на арганізацыю эфектыўнага баўлення вольнага часу непаўналетнімі. У раёне працуюць 14 клубных установаў, у тым ліку сектар пазастацыянарнага абслугоўвання, у арганізацыях культуры сёлета функцыянуюць 85 клубных фарміраванняў для 642 дзяцей (на 2% больш, чым летась). Працуюць 10 платных клубных фарміраванняў, якія наведваюць 67 непаўналетніх. Традыцыйнай стала раённая акцыя «Знайдзі сабе справу па душы», практыкуецца правядзенне вусных апытанняў для вывучэння пажаданняў людзей. Наведвальнікі дзіцячых аб’яднанняў прымаюць удзел у конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню, напрыклад, узорны ансамбль скрыпачоў «Зорачкі» Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў сёлета стаў прызёрам «Славянскага базара» ў Віцебску. У рамках раённага праекта «Дбайных людзей славім — весела час бавім» былі праведзены 12 святаў. У кастрычніку ў Дзятлаве ладзіўся раённы фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Актыўна працавалі калектывы пад кіраўніцтвам Івана Каско. У час летніх канікулаў установы культуры ўзаемадзейнічалі са школьнымі лагерамі, арганізавалі больш за 60 мерапрыемстваў. Для дзіцячай аўдыторыі за справаздачны перыяд праведзена 1040 мерапрыемстваў. Работа ўстановаў культуры скіравана не толькі на выяўленне і развіццё творчых здольнасцяў, але і садзейнічанне паспяховай самарэалізацыі непаўналетніх, прадастаўленне культурных паслугаў, садзейнічанне прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы асацыяльных праяўленняў сярод непаўналетніх. Грамадска-культурнай дзейнасцю ахоплены 67 дзяцей, якія знаходзяцца на розных відах уліку. Такім чынам, установы культуры праводзяць работу, скіраваную на эфектыўную занятасць непаўналетніх з удзелам зацікаўленых структур соцыуму, і гэта работа мае плён. Загадчыца Данілавіцкага дома культуры Святлана Грос расказала аб прыярытэтных накірунках прафілактычнай работы, іх практычнай рэалізацыі работнікамі ўстановы. У зону абслугоўвання клуба ўваходзяць 19 вёсак і аграгарадок Круцілавічы. Пры Данілавіцкім ДК працуюць 11 фарміраванняў (тэатральныя гурткі, гурткі сольных спеваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, клубы выхаднога дня). Работа ўстановы дзеліцца на цыклы, звязаныя з каляндарнымі святамі, канікуламі, сезоннымі работамі ў гаспадарцы. Асабліва актыўна працуюць у час канікулаў, шмат увагі надаюць дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для ўсіх іх знайшлі заняткі па інтарэсах. Арганізацыя вольнага часу — складнік прафілактыкі, таксама для гурткоўцаў праводзяцца мерапрыемствы, скіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця (конкурсы плакатаў, сустрэчы са спецыялістамі, канцэртна-інфармацыйныя праграмы). Цяпер клуб працуе над укараненнем актыўных формаў работы (нядаўна падрыхтавалі выступленне агітбрыгады па тэме «Горад-СНІД»). Методыку стараюцца пераймаць у Івана Каско.Іван Каско расказаў, што такія формы работы актыўна ўкараняе: тры гады таму паставілі мюзікл «Я выбіраю жыццё» на тэму прафілактыкі СНІДу, сёлета — «Без месца», у якім узнімаецца праблема сіроцтва. Яго ў час раённай акцыі «Галасуем за жыццё разам» паказалі жыхарам сельскіх саветаў раёна. Удзельнікам пасяджэння таксама прадэманстравалі ўрывак з мюзікла «Без месца» ўзорнай тэатральнай студыі «Мелодыі душы». Свае меркаванні наконт асноўных праблемаў і шляхоў міжведамаснага ўзаемадзеяння суб’ектаў прафілактыкі ў арганізацыі прафілактычнай дзейнасці выказалі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама С. Залучан, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Чайкоўская. У прыватнасці зазначылі, што на паводзіны непаўналетніх уплывае асяроддзе, у якім яны гадуюцца, а таму прафілактычная работа павінна быць скіравана як на дзяцей, так і на дарослых. Пра негатыўныя з’явы, з якімі могуць сутыкнуцца непаўналетнія ў сацыяльных сетках Інтэрнэту, расказаў педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава А. Гінэль. Доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ М. Дзядовіч пазнаёміў удзельнікаў семінара з эпідсітуацыяй па ВІЧ і шаленстве жывёлаў ў раёне, спыніўся на пытаннях прафілактыкі. Падводзячы вынікі пасяджэння, Н. Калодка зазначыла, што карысная занятасць насельніцтва, у тым ліку культурна-грамадская дзейнасць, дапамагае пазбегнуць многіх негатыўных з’яваў. Суб’екты прафілактыкі і надалей будуць плённа працаваць у гэтым накірунку, па выніках сустрэчы распрацаваны шэраг рэкамендацый.

Автор admin 06.12.2017 Выкл.

Информационно – просветительская акция «Мы против СПИДа»

Информационно – просветительская акция «Мы против СПИДа»                   1.12.2017 в учреждении образования Крутиловичский детский сад -средняя школа прошло мероприятие в рамках акции «Я За!#профилактика ВИЧ». Мероприятие было подготовлено совместно с отделом культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» и ГУ «Дятловский РЦГиЭ». На мероприятие были приглашены гости: врач -эпидемиолог Дедович Н.Н., специалист — Беляк И.К., первый секретарь районного комитета ОО «БРСМ» Хилимончик Е.В., фельдшер Крутиловичского ФАПа — Кот А.А. Усилиями детей подготовлена и проведена агитбригада, а также организована выставка рисунков и плакатов «Опасность-СПИД». Компетентное жюри  определили победителей конкурса, которым были вручены памятные призы от гостей.

Автор admin 01.12.2017 Выкл.

«Наша жизнь,наш мир — помогите друг другу»

«Наша жизнь,наш мир — помогите друг другу» 1 декабря в отделе культуры и досуга»Гезгаловский Дом культуры» состоялся вечер вопросов и ответов «Наша жизнь,наш мир — помогите друг другу», посвященный Всемирному дню борьбы со СПИДом.

Автор admin 01.12.2017 Выкл.