День: 10.11.2017

Юбілейны дзень нараджэння

Юбілейны дзень нараджэння             10 лістапада свой 85-ці гадовы юбілей адзначыла жыхарка вёскі Ведравічы Бакей Соф’я Іванаўна. Нялёгкі,  але цікавы і выніковы яе жыццёвы шлях.  Усё жыццё працавала ў сельскай гаспадарцы, выхоўвала дзяцей. Пакуль дазваляла здароў’е прадаўжала працаваць і пасля пенсіі “…Звычка, любоў да працы, з людзьмі разам ды і капейка ніколі не была лішняй…” — успамінае Соф’я Іванаўна.  У свой юбілейны дзень нараджэння яна вельмі багата, хаця і няма ужо мужа, але разам яны выхавалі 10 дзяцей, за што ў свой час шматдзетная матуля была узнагароджана Ордэнам Маці. Цяпер у Соф’і Іванаўны 8 дзяцей ( нажаль 2 ужо няма ў жывых), 19 унукаў і 19 праўнукаў. Усе яны помняць, любяць і паважаюць яе.  Збіраюцца на святы ў бацькоўскай хаце, прыязджаюць проста наведаць, клапоцяцца аб маці і бабулі. Яна ж у сваю чаргу заўжды перажывае, радуецца і ганарыцца сваімі дзецьмі. Дом выглядае дагледжанным, пафарбаваны  ў ім чыста і утульна, у двары парадак, цвітуць кветкі.  І з днём нараджэння ніхто не забыўся павіншаваць Соф’ю Іванаўну. Хто прыехаў, хто патэлефанаваў ці паштоўку даслаў. З 85- ці гадовым юбілеем павіншаваць доўгажыхарку завітала  старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Жых Г.М. і работнікі аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”, суседзі. Сувенірам, кветкамі, цёпымі словамі і задушэўнай песняй віншавалі паважаную Соф’ю Іванаўну Бакей.

Автор admin 10.11.2017 Выкл.

Концертная программа «С праздником Вас!»

Концертная программа «С праздником Вас!» 10 ноября в Центре культуры г. Дятлово состоялась концертная программа «С праздником Вас!», посвящённая  Дню работников перерабатывающей промышленности, с участием артистов Гродненской областной филармонии.

Автор admin 10.11.2017 Выкл.

Музыкальный ринг «Осени песенки модные»

Музыкальный ринг «Осени песенки модные» 10 ноября в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошёл музыкальный ринг «Осени песенки модные» среди участников любительского творчества.

Автор admin 10.11.2017 Выкл.