День активного отдыха в аг. Раклевичи
День активного отдыха в аг. Раклевичи 4 ноября творческими работниками отдела культуры и досуга «Раклевичский Дом культуры» для жителей агрогородка был проведен день активного отдыха «Музыкальный листопад».
Канцэртная праграма «Негаснущий свет октября»
Да 100-годдзя Вялікага Кастрычніка 4 лістапада ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт прымеркаваны да 100-годдзя Вялікага Кастрычніка. Вядучыя мерапрыемства Наталля Маліноўская і Мікіта Чубрык зазначылі, што ў сучаснікаў не адназначныя адносіны да падзей далёкіх кастрычніцкіх дзён, аднак гэта быў асэнсаваны выбар пакаленняў. Гісторыя мае нямала светлых і цёмных старонак, і яе варта ведаць усю. Пра мінулае прысутным нагадала чорна-белая відэастужка.Хіты розных гадоў, песеннае папуры, танцы для гледачоў падрыхтавалі артысты Іван Кашко, Тамара Ступак, Ала Чарняўская, Марына Варган, Аляксандр Баклушын, Аляксандр Раеўскі, Сяргей Малышчык, Дар’я Ёдчык, цыркавая студыя «Марсі».
Погляд скрозь гады
Погляд скрозь гады Каля помніка Леніну ў Дзятлаве прайшоў урачысты мітынг “Погляд скрозь гады” да 100-годдзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мітынг памяці – гэта, у першую чаргу, гістарычны ўрок для моладзі, якой належыць ведаць гісторыю сваёй краіны, імкнуцца зразумець матывы ўчынкаў людзей, якія імкнуліся памяняць жыццё да лепшага не толькі для сябе, але і для нашчадкаў, і пастарацца зрабіць правільныя высновы з рэвалюцыйных і паслярэвалюцыйных падзей.На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Н. Калодка, В. Шыцько, старшыня раённага савета ветэранаў Л. Кашко, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў А. Сатараў, першы сакратар ГА “БРСМ” К. Хілімончык, работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, вучні дзятлаўскіх школ. Пачаўся мітынг з гімна Рэспублікі Беларусь. Затым выступілі вучні сярэдняй школы №1, якія ўзгадалі падзеі тых далёкіх часоў: — Мінула ўжо 100 гадоў з таго дня, калі адбылася Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя. Яна стала адной з самых значных падзеяў 20 стагоддзя і моцна паўплывала на ход далейшай гісторыі. На жаль, у свеце і сёння неспакойна. Хочацца, каб драматычныя падзеі тых гадоў паслужылі ўрокам для людзей 21 стагоддзя. І ніколі больш брат не пайшоў на брата, а сын на бацьку. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць пра ўсіх удзельнікаў Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, усклалі кветкі да помніка Леніну. Святочныя мерапрыемствы да стагоддзя з Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі прадоўжыліся ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.