Месяц: Октябрь 2017

Для тых, хто дорыць свята

Для тых, хто дорыць свята 5 кастрычніка ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці віншаванні з нагоды свята прымалі людзі, якія закліканы дарыць добры настрой, прывіваць культурныя каштоўнасці. З прафесійным святам работнікаў культуры павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён адзначыў, што кожны з іх уносіць уклад у развіццё культуры нашага раёна, папулярызуе ідэі дабра, маральнасці, патрыятызму. – Вы дорыце людзям свята, за якім стаіць вялікая карпатлівая праца. Дзякуем вам за любоў да прафесіі, няхай і ў далейшым ваша творчасць сагравае сэрцы людзей. Дзякуючы вашай працы культурная спадчына Дзятлаўшчыны не страціць свае каштоўнасці і застанецца крыніцай натхнення для многіх людзей, – сказаў Аляксандр Міхайлавіч. Старшыня ўручыў Падзячныя пісьмы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Ганне Абрамавай, загадчыцы сектара рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, Мікалаю Палюшэвічу, мастацкаму кіраўніку сектара па арганізацыі вольнага часу Хвінявіцкага дома культуры, Святлане Русак, загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу Гезгалаўскага дома культуры, Ірыне Цяцерынай, загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу Дварэцкага дома культуры. Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка. Яна расказала, што пастаянна папаўняецца фонд Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, нарошчваюць свае інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі, культурна-асветніцкія цэнтры. Наталля Яўгенаўна падзякавала за падтрымку кіраўніцтву раёна і спонсарам. Граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны Ніна Жэгала, намеснік галоўнага бухгалтара цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Галіна Хайко, бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Ганна Пашукевіч, машыністка цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Дануся Мішанкова, тэхработнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Ушанавалі таксама работнікаў культуры, якія 4 кастрычніка былі адзначаны на абласным свяце ў Гродне Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама: бібліятэкара аддзела абслугоўвання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Святлану Магера і загадчыцу сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганну Харлінскую. Этафету віншаванняў прадоўжыў старшыня раённага камітэта прафсаюзаў Андрэй Сатараў. Ён пажадаў работнікам культуры новых творчых перамог і ўзнагародзіў Граматай раённага галіновага аб’яднання прафсаюзаў старшыню Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марыну Бортка. Далей слова ўзяў Уладзімір Казак, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ён адзначыў цеснае супрацоўніцтва работнікаў культуры і аграрыяў, уручыў калектыву Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці дыплом за ажыццяўленне раённага праекта «Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім». Дыпломам РК прафсаюза адзначаны і сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці (загадчыца Ганна Харлінская) – за цыкл канцэртных праграм у аддаленых населеных пунктах раёна. Прафсаюзныя падарункі атрымалі начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка, яе намеснік Васіль Шыцько. Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык уручыла падарунак Але Чарняўскай. Тых, хто аддаў прафесіі 20 і 30 гадоў – Алену Вялічка, Жанну Кур’ян, Анжаліку Вабішчэвіч – ушанавала і павіншавала старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка. Дружныя апладысменты залы прагучалі на адрас ветэранаў раённай сферы культуры. Гэтыя мудрыя людзі, якія захавалі запас ведаў, жыццёвы вопыт, шчодра дзеляцца імі з маладым пакаленнем. Напрыканцы свята вядучыя адзначылі, што прафесія работніка культуры няпростая, але рамантычная, цікавая і займальная. Кожны год сям’я культработнікаў папаўняецца маладымі спецыялістамі. Тых, хто прыйшлі ў гэтым годзе, запрасілі на сцэну і ўручылі падарункі. Добры настрой і музычныя віншаванні прысутным дарылі С.Малышчык, А. Чарняўская, Т. Ступак, Т. Дудкіна, Ч. Свіб, А. Голуб. Канцэрт прадоўжылі госці свята – творчы калектыў Шчучынскага цэнтра культуры.

Автор admin 05.10.2017 Выкл.

Образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех»

Образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» 4 октября образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» (рук. Коско Иван) принял участие в облостном празднике, посвящённого Дню раьотников культуры.

Автор admin 04.10.2017 Выкл.

Дзень сталых людзей ў аг.Белагурна

Дзень сталых людзей ў аг.Белагурна 1 кастрычніка працаўнікі СКБ аг.Белагурна, сумесна з старшынёй сельсавета В.А.Добыш і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Белагурна” Драб С.І. ,правялі шэраг мерапрыемстваў,прысвечаных Дню сталых людзей.  Адбыліся   канцэрты-віншаванні  для сталых людзей у вёсках Агароднікі, Івязянка,Дукрава,Мяляхавічы,Харашкі. А для сталых жыхароў аграгарадка быў прапанаваны вечар адпачынку “Галава сівая,а душа маладая”. Для  сталых  людзей  гучалі  віншаванні,пажаданні  моцнага здароўя , дабрабыту і добрыя песні. Дарыліся восеньскія кветкі.

Автор admin 01.10.2017 Выкл.

Праздничный концерт » Нам года не беда»

Праздничный концерт » Нам года не беда» 01.10 2017 г. в рамках акции » Золотой возраст» работники Отдела культуры и досуга » Новоельнянский Дом культуры»провели праздничный концерт   » Нам года не беда». для  одиноких пожилых людей которые находятся на социальном обеспечении в гор.больнице г .п. Новоельня.

Автор admin 01.10.2017 Выкл.

«Залатая восень жыцця»

«Залатая восень жыцця»         1 кастрычніка ў аддзеле культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом Культуры» адбылося адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Нам года — не беда», дзе за кубачкам гарбаты жанчыны прыгадалі цікавыя моманты з жыцця. Сустрэча падарыла яе ўдзельніцам добры настрой.

Автор admin 01.10.2017 Выкл.

«Вам гады — не бяда!»

«Вам гады — не бяда!»          Пад такой назвай у аграгарадку Круцілавічы 1 кастрычніка прайшоў канцэрт прымеркаваны да Дня сталых людзей. Са словамі віншавання да жыхароў аграгарадка звярнулася старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Свае музычныя падарункі дарылі: ансамбль народнай песні «Суседачкі», Мілана Падліпская, Насця Бортнік, Алеся Адамчык, Ульяна Баброўская, Жэня Анушкевіч, Дарына Заваротная. На працягу канцэрта на адрас людзй сталага узросту гучалі віншаванні і пажаданні.

Автор admin 01.10.2017 Выкл.