«Навекі з мамай звязаны»
«Навекі з мамай звязаны» 12 кастрычніка для ўсіх жанчын ААТ “Граніт-Агра” была праведзена канцэртная праграма да Дня маці “Навекі з мамай звязаны” падрыхтаваная аддзелам культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”. У зале панавала незвычайна добрая, святочная атмасфера. У пачатку мерапрыемства дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станісаў Мазур павіншаваў ўсіх прысутных мам і бабуль са святам, пажадаў усім добрага настрою, настроіў на пазітыўны лад. У гонар свята ўсім прысутным жанчынам былі ўручаны кветкі. На працягу канцэрта віншавалі са святам: старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, начальнік свінагадоўчага комплексу Уладзімір Лошка. Усе песні, вершы, музычныя нумары і танцавальныя кампазіцыі былі прысвечаны толькі любімым мамам. Мамы даведваліся пра дзяцей штосьці новае, адкрывалі для сябе новыя таленты дзяцей. Для сваіх матуль выступалі: навучэнцы Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы і навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Многія мамы і бабулі, прысутныя ў зале не маглі стрымаць слёз радасці, гледзячы на сваіх дзяцей, ад усяго сэрца віншуя іх з такім важным для кожнай жанчыны святам – Днём Маці. Таксама свае музычныя нумары дарылі ўсім прысутным жанчынам: Вікторыя Ботвін і ансамбль народнай песні “Суседачкі”.
Канцэртная праграма “Дзякуй табе родная”
Канцэртная праграма “Дзякуй табе родная” 12 кастрычніка у аграгарадку Круцілавічы была праведзена канцэртная праграма “Дзякуй табе родная” падрыхтаваная аддзелам культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры” сумесна з Круцілавіцкім дзіцячым садам-сярэдняй школай прысвечаная цудоўнаму святу Дню маці. У гэты дзень мамы навучэнцаў школы сабраліся ў актавай зале, каб паглядзець на прыемныя творчыя сюрпрызы ад сваіх дзяцей. У самым пачатку канцэрта завуч школы Наталля Болтач сказала вельмі пранікнёнае ўступнае слова, што задало тон усяму вечару. Першымі на сцэну выйшла харэаграфічная група, якія «запалілі» усіх гледачоў танцам «Хорошее настроение». Падтрымалі іх і ўнеслі свой «агеньчык» у настрой публікі нашы вакалісты. Кожны падрыхтаваў свой святочны нумар. Адзін за адным на сцэну выходзілі юныя таленты. Удзельнікі канцэрту спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы і ўсё гэта прысвячалася любімым мамам. Мамы з захапленнем назіралі за выступленнямі сваіх дзяцей і ад душы радаваліся. Канцэрт, прысвечаны такому дню, атрымаўся асаблівым, сапраўды яркім і маштабным.
«Мир под названием мама»
«Мир под названием мама» 12 октября секторам внестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» (заведующий Харлинская Анна Валерьяновна) организован и проведён праздничный концерт для жителей агрогородка Войневичи «Мир под названием мама» ко Дню Матери. Артисты Дятловского района: Татьяна Загорцева, Людмилы и Александра Баклушины,Ирина Бакшук,Анна Харлинская, Ирина Тетерина дарили хорошее настроение и говорили тёплые слова поздравление всем мамам. Зрители стоя аплодировали артистам и благодарили за хороший концерт.