«Наши песни для Вас»
«Наши песни для Вас» 29 октября творческий коллектив отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» с концертной программой «Наши песни для Вас» выступили в Сеньковщинском центре культуры, Слонимского р-на.
«Кірмаш гудзе – продаж ідзе!»
Шумеў-гудзеў дзятлаўскі сельгаскірмаш Дождж суботнім кірмашовым ранкам накрапваў, але разысціся не адважыўся. І дзякуй яму. І, безумоўна, велізарны дзякуй нашым сельгаспрадпрыемствам. Гаспадарчых клопатаў у іх на працягу большай часткі года шмат, а восенню – дык не абтрэсціся! Але на традыцыйны кірмаш прыехалі ўсе. І прадукцыю прывезлі, і свае дэкаратыўныя падворкі. А найбольш “уклаўся” у кірмашовую дзею КСУП “Хвінявічы”. Што вырасцілі на палетках, на продаж прывезлі, і гадаванае на фермах дадалі: трусоў, авечак, бараніну, ялавічыну. Трусовае мяса, сказалі, лічыце дыетычным – дзецям з шасці месяцаў даваць можна. Іншае яшчэ нельга, а трусовае – ужо не зашкодзіць. І на жывых свойскіх зайчыкаў, кажуць, попыт ёсць: людзі купляюць, гадуюць. Чаму ж не гадаваць: размнажаюцца зайчыкі хутка, хутка растуць, “белыя веліканы” вырастаюць да пяці кілаграмаў. Пры належным доглядзе – прыбытковы занятак. Конкурсная камісія кірмашу на чале са старшынёю раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім КСУП “Хвінявічы” і прысудзіла першае месца. На другім месцы – ААТ “Граніт-Агра”. “Уф…” – задаволена аддыхвалася пасля бойкага гандлю намеснік дырэктара “Граніта” Людміла Мядзведзь. “Усё прадалі!”. А яе каляжанкі не без гумару каментавалі фініш фірменнага гандлю: “Людміла Іванаўна гэтак налаўчылася на кірмашах, што можа і ката ў мяшку прадаць”. “Граніт” на кірмашы глядзеўся салідна і дыму, смажачы шашлыкі ды іншую мясную смакату, даваў больш за іншыя падворкі. “Гранітаўскі” размах – што ў полі, што на кірмашы. Не змагла камісія вызначыцца, хто лепшы паміж двума прэтэндэнтамі на трэцяе прызавое месца і прыняла блізкае да саламонава рашэнне: прысудзіць два прызы за трэцяе месца, а райкам прафсаюза работнікаў АПК прадставіць усяму кірмашу як надзвычай шчодрага прызавога спонсара. Гэтак трэцімі сталі і КСУП “Жукоўшчына”, і КСУП “Русь-Агра”. Прадавалі на кірмашы, не буду маніць, не скажу, што ўсё, але многае: рознае зерне (ячмень, трыцікале, жыта, авёс, грэчку, проса, ільносемя, насенне алейнай рэдзькі), саджанцы пладовых дрэваў і кустоў, саджанцы дэкаратыўных дрэваў і кустоў, жывую рыбу (карпаў, карасёў, амураў, самоў, шчупакоў), мёд ды іншыя прадукты пчалярства, прыправы, вядома ж – агародніну (капусту, моркву, сталовыя буракі, цыбулю, часнок, перцы, бульбу). Былі ў продажы і прамысловыя тавары: камбікармы, крухмал, сыры. Была экзотыка: імянныя лыжкі, ручкі. Былі саматужныя рамесніцкія вырабы. А тым, хто прыйшлі на кірмаш з грашыма, але не маглі вызначыцца, што ж ім купіць, дапамагала бяспройгрышная латарэя. І панеслі-павезлі дахаты хто мех бульбы, хто торбачку зерня (як казалі гумарныя латарэйшчыцы: не ведаем, якога), хто сподак (затое ў прыгожай каробцы), хто бляшанку салодкага густога малака, хто саджанец, ну, адным словам, каму на што пашчасціла. Каму – забаўка, каму – набытак … Артысты (нашы, родненькія, і ўжо час прылюдна сказаць і прызнаць, часта не горшыя, а як у добрым тонусе, то нярэдка і лепшыя за прыезных) кірмашовую публіку весялілі: ігралі, спявалі і прытанцоўвалі. Адным словам, разагравалі. Сустрэўся на кірмашы «атрад хуткага рэагавання» раённай арганізацыі БРСМ пад кіраўніцтвам першага сакратара Кацярыны Хілімончык. Хлопцы і асабліва актыўна іх лідар Кацярына прапаноўвалі пажылым людзям сваю дапамогу: падняць цяжкі груз, паднесці да транспарту.
Праздничный концерт «Честь, верность и отвагу празднуем сегодня»
Праздничный концерт «Честь, верность и отвагу празднуем сегодня» 27 октября в Центре культуры г. Дятлово состоялся праздничный концерт «Честь, верность и отвагу празднуем сегодня», посвященный 65 -летию Департамента охраны.
“Зецельскі фэст”. Канцэрт гурта “Фрыстайл”
“Зецельскі фэст”. Канцэрт гурта “Фрыстайл” Яркім дадаткам свята стаў канцэрт украінскага музычнага гурта “Фрыстайл” у Цэнтры культуры і народнай творчасці. Выступленні артыстаў чакалі многія, а доказ гэтаму — поўная зала гледачоў. Удзельнікі легендарнага гурта парадавалі прысутных цікавым музычным дзеяннем, а людзі ў зале танцавалі прама каля сваіх месцаў. Апладысменты артыстам дарылі стоячы, падносілі кветкі і дзякавалі за добрыя эмоцыі.Пасля канцэрта жадаючыя адправіліся туды, дзе і пачыналася раніцай сямейнае свята — на гарадскую плошчу. Там завяршыўся «Зецельскі фэст» канцэртна-забаўляльнай праграмай “Моладзь крэатыўная”.
«Зецельскі фэст». Гісторыя роднага краю ў квэст-гульні “Скарбы Радзівілаў”
«Зецельскі фэст». Гісторыя роднага краю ў квэст-гульні “Скарбы Радзівілаў” Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей у рамках фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” праводзіў касцюмаваную квэст-гульню “Скарбы Радзівілаў”. Актыўны ўдзел у ёй прынялі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Каля музея ўдзельнікаў гульні сустрэў князь Радзівіл. Ён прапанаваў дзецям адшукаць скарбы князёў па старой карце, аднак спачатку неабходна было знайсці фрагменты гэтай карты, якіх не хапала. Першая падказка прывяла ўдзельнікаў гульні да касцёла, дзе за атрыманыя адказы на пытанні Радзівіла яны атрымалі фрагмент карты. Другі кавалак карты ля свайго дома ім аддаў яўрэй, у якога дзеці “купілі зерне”. Затым усе адправіліся на млын, каб “змалоць” гэтае зерне. Млынар правёў з вучнямі гульню, задаў пытанні – і вось яшчэ адзін фрагмент карты ў шукальнікаў скарбаў. Апошні фрагмент карты, выканаўшы няпростыя заданні, удзельнікі гульні атрымалі ля замка Радзівіла. Сабраўшы яе, нарэшце знайшлі доўгачаканы куфар са скарбам. Святочныя мерапрыемствы фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” ладзіліся і ў кінатэатры «Спадарожнік». Дзеці, якія прыйшлі сюды, трапілі ў краіну Мультылэндзію, дзе іх сустракалі роставыя лялькі гульнявога тэатра “Dalls4all”. Любімыя мультыплікацыйныя героі Маша і Мядзведзь, Спанчбоб запрасілі дзяцей паспяваць разам у караоке. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі бонусы-жэтоны. Напрыканцы дзяцей запрасілі паглядзець мультфільмы.
«Зецельскі фэст». Турыстычная паласа перашкодаў, юшка і песні
«Зецельскі фэст». Турыстычная паласа перашкодаў, юшка і песні А што адбывалася ў гарадскім скверы? Сумаваць не было часу, таму што для некаторых стаяла задача «праляцець» на турыстычнай паласе перашкодаў амаль да … кацялкоў з юшкай! Смачным рыбным супам, які гатавалі на адкрытым вогнішчы, можна было пачаставацца ўсім жадаючым. Дзяцей забаўлялі казачныя персанажы, праводзілі конкурсы і гульні. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымлівалі бонусныя купоны і маглі абмяняць іх на прызы. На танцавальнай пляцоўцы Цэнтра культуры праходзіла танцавальна-забаўляльная праграма “Успомнім маладосць сваю”. Вакальна-інструментальны ансамбль “Арэал” выконваў добра вядомыя рускія і замежныя хіты розных гадоў, а гледачы каля сцэны падпявалі і прытанцоўвалі.
Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Тавары ручной работы на любы густ
Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Тавары ручной работы на любы густ Па добрай традыцыі на фестывалі сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст» прадстаўлены горад майстроў. Латкі і палаткі размясціліся на вуліцы Міцкевіча. Тут можна прыдбаць вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці на любы густ: ад цёплых шарсцяных шкарпэтак, шалікаў і рукавічак да гліняных збаночкаў, сувеніраў з бісеру, вышываных ручнікоў і карцін. Свае работы прадставілі майстры са Шчучына, Маладзечна, Гродна, Навагрудка, Дзятлава. Па суседстве, на стаянцы каля магазіна «Ветэран» гандлююць таварамі лёгкай і харчовай прамысловасці.
“Зецельскі фэст”. Спартыўная эстафета сямейных каманд
“Зецельскі фэст”. Спартыўная эстафета сямейных каманд Мабыць, ніводная іншая інтэрактыўная пляцоўка фэста не зведала таго каманднага духу ўдзельнікаў, які панаваў на гарадскім стадыёне ў час спартыўнай эстафеты сямейных каманд «Тата, мама, я — спартыўная сям’я». Спаборнічалі заўзята, і холад позняй восені не спраўляўся студзіць гарачыя эмоцыі ўдзельнікаў і групаў падтрымкі. На старт эстафеты выйшлі 15 каманд. Прадстаўлялі яны Дзятлава, Наваельню, Лявонавічы, Вензавец, Казлоўшчыну, Хвінявічы, Жукоўшчыну, Дварэц. Арганізатары прапанавалі ім конкурсы спартыўнай тэматыкі (баскетбол, лёгкая атлетыка, сумо) і турысцка-бытавыя (збор бульбы, складанне кастра, фігурная язда на веласіпедзе). Па выніках шасці конкурсаў бронзавым прызёрам эстафеты стала сямейная каманда Сямёнавых з Вензаўца ў наступным складзе: мама Іра, тата Руслан, сын Андрэй. Сярэбраны прызёр – каманда Петрыкевічаў з Дзятлава: мама Каця, тата Аляксей, сын Міша. Пераможца эстафеты – каманда Шэцікаў з Дзятлава: мама Аня, тата Андрэй, сын Мікіта. Гэтыя сем’і, урэшце, і атрымалі галоўныя прызы “Зецельскага фэста” – сертыфікаты для наведвання аздараўленчага комплексу санаторыя “Альфа Радон”.
Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст»
Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Свята заклікае! — Выдатна, што сёння мы сабраліся на свята. У вас, паважаныя дарослыя, шмат неадменных справаў, але давайце забудзем пра іх і разам з дзецьмі, роднымі, блізкімі і сябрамі адпачнем на славу. Сёння ў нашым горадзе ўпершыню стартуе фестываль умення, майстэрства, узаемаразумення і радасці, фестываль сямейнага адпачынку — «Зецельскі фэст», — з такімі словамі, адкрываючы свята, да жыхароў і гасцей горада звярнуліся вядучыя Валерый Макарчык і Наталля Маліноўская.Нягледзячы на капрызы надвор’я на плошчы 17 Верасня, дзе стартавала свята, сабралася шмат людзей. Пад крыламі стракатых парасонаў яны пахаваліся ад дажджу і актыўна, хто на тэлефон, хто на фатаапарат здымалі пачатак дзеі і проста назіралі, падтрымлівалі артыстаў шчырымі ўсмешкамі.Вясёлым танцам з мяккімі цацкамі ў руках гледачоў павіталі самыя юныя ўдзельнікі святочнай праграмы. Вядучыя расказалі прысутным, дзе ў горадзе знаходзяцца пляцоўкі фестывалю, якія конкурсы і забавы чакаюць сем’і, дзе можна зарабіць бонусы, з дапамогай якіх самыя актыўныя сем’і стануць пераможцамі і атрымаюць прызы. Вынікі будуць падведзены на плошчы ў 15 гадзін, а пакуль — свята заклікае!Абапал галоўнай сцэны фестывалю размясціліся шэсць пляцовак брэндавых мерапрыемстваў праекта «Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім». Ідэі гэтага праекта лаканічна «ўпісаліся» ў свята сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». На пляцоўках можна было пазмагацца за бонусы. Святы хлеба і вышыванкі прадстаўляла Наваельня. Гаспадары пляцоўкі заклікалі гасцей паўдзельнічаць у конкурсах «Лыжкі», «Трапны стралок», «Вясёлыя луньцікі», «Снапок». Паколькі КСУП «Русь-Агра» і аграгарадок Раклевічы ладзілі Свята мёду, то менавіта гэты карысны прадукт у шырокім асартыменце яны прадставілі на сваёй пляцоўцы. Удзельнікам фестывалю тут прапанавалі вясёлы конкурс «Злаві блінок». Зрабіць гэта трэба было ротам, без дапамогі рук. Вельмі няпроста ў такім конкурсе зарабляць бонусы. Паспрабуйце. Свята яблыкаў — брэнд Жукоўшчыны. На гэтай пляцоўцы і гандлявалі, і частавалі, і, вядома, бонусы лепшым давалі. Аграгарадок Дварэц вядомы Святам лёну. На пляцоўцы Дварца сем’ям прапаноўвалі заматацца ў ільняныя паяскі, хто хутчэй, таму — бонус. Не так даўно Свята гарбуза праходзіла ў Казлоўшчыне. А цяпер частка казлоўшчынскага аранжавага ўраджаю прыехала на дзятлаўскі фэст. На пляцоўцы актыўна гандлююць сваім таварам, лепшым пакупнікам — бонусы. З ААТ «Граніт-Агра» да нас завітала царыца палёў — кукуруза. Работнікі Данілавіцкага дома культуры вырашылі парадаваць сем’і інтэлектуальным конкурсам «Што вы ведаеце пра кукурузу?». Самым дасведчаным наконт гэтай цудоўнай культуры давалі бонусы.
Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскi фэст» стартаваў
Фестываль стартаваў Праграму фестывалю сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст» пачало ўрачыстае шэсце ўдзельнікаў свята.