«ЕСТЬ В ВОЗРАСТЕ ЛЮБОМ ХОРОШЕЕ ВСЕГДА!»
Открытое заседание клуба пожилых людей «В кругу друзей» 29 сентября на базе отдела культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» прошло открытое заседание клуба пожилых людей «В кругу друзей»,посвящённое предстоящему празднованию Дня пожилых людей. Гостями встречи стали пенсионеры из «Центра социального обслуживания населения».Тёплую встречу словами приветствий и поздравлений открыла Е.И.Жадейко — заместитель начальника отдела образования,спорта и туризма Дятловского районного исполнительного комитета,председатель Дятловской районной организации ОО «Белорусский союз женщин».В продолжении встречи свои поздравления пожилым людям произносили председатели Дворецкого сельисполкома Т.Н.Перепечина,председатель Меляховичского сельисполкома В.А.Добыш.Приятным моментом стало выступление директора ГУ «Центр социального обслуживания населения» Т.С.Никипорчик,которая к поздравлениям присоединила сувениры и подарки всем присутствующим пожилым людям. Встреча продолжалась хорошими песнями в исполнении Т.Ступак,Н.Бузук,О.Кашляк и Ч.Свиба.
Акцыя «Жыццё — мая адказнаць»
Акцыя «Жыццё — мая адказнаць» 29 верасня ў Раклевіцкім Доме культуры прайшла акцыя «Жыццё — мая адказнаць», прысвечаная здароваму ладу жыцця. На мерапрыемстві прысутнічалі вучні Раклевіцкай базавай школы і жыхары аграгарадка. На акцыю была запрошана фельдшар Раклевіцкага ФАПа — Савасцюк Людміла Іванаўна. Яна прачытала лекцыю аб небяспекі наркатычных сродкаў і раздала інфармацыйныя буклеты. З дзецьмі была праведзена інтэрактыўная гульня па пытаннях здаровага ладу жыцця. Таксама для дзяцей быў арганізаваны паказ відэаролікаў аб жыцці нарказалежных людзей.
Огонек «С открытым сердцем, с добрым словом»
Огонек «С открытым сердцем, с добрым словом» 29 сентября на базе ГУ «Центр социального обслуживания населения Дятловского района» в рамках акции «Золотой возраст» состоялся огонек «С открытым сердцем, с добрым словом». Концертно-развлекательная программу подготовил творческий коллектив Сектора внестационарного обслуживания населения.
Концертная программа «Главное-душою не стареть»
Концертная программа «Главное-душою не стареть» В предверии Дня пожилых людей 28 сентября в Центре культуры г. Дятлово в рамках в рамках 7-ой областной декады «Золотой возраст» состоялась праздничная концертная программа «Главное-душою не стареть».
«Поздравляем Вас, люди возраста-возраста»
«Поздравляем Вас, люди возраста-возраста» Пад такой назвай у ААТ «Граніт-Агра» прайшло урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню спецыялістаў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Павіншавалі са святам: старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Мазур і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Людміла Мядзведзь.Вядучая мерапрыемства — Святлана Грос. Музычны настрой дарылі: Іна Анушкевіч, Вікторыя Ботвін, Насця Бортнік — удзельнікі аматарскай творчасці аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры».
«Вам, мудрым сердцем и душой»
«Вам, мудрым сердцем и душой» 27 верасня у аграгарадку Таркачы адбыўся канцэрт прымеркаваны да Дня сталых людзей. З віншавальнымі словамі звярнуліся да прысутных старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Людміла Мядзведзь. Для прысутных выступілі: ансамбль народнай песні «Суседачкі» аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры», байкі чыталі Ніна Лашкоўская і Аляксандра Карповіч, песенныя нумары дарылі Іна Анушкевіч і навучэнцы Таркачоўскага дзіцяча сада-пачатковай школы.
Свята вёскі “Давайце збяромся ўсе разам”
Свята вёскі “Давайце збяромся ўсе разам” На мінулай вераснеўскай нядзелі 24 верасня ў вёсцы Апаліна-Басіна зычна гучала музыка, спяваліся песні і ладзіліся танцы. Вёска адзначала сваё свята, пад словамі “Давайце збяромся ўсе разам”. Добрае надвор’е, лагодныя усмешкі, вясёлыя позіркі – усё перадавала святочны настрой жыхароў вёскі. З віншаваннем да жыхароў выступіў старшыня Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэту – Аляксандр Віктаравіч Маркушэўскі. Ён пажадаў жыхарам добрага настрою, моцнага здароўя і каб Апаліна-Басіна працягвала быць такой прыгожай і квітнеючай вёскай. На святочным канцэрце павіншавалі самых сталых, самых мудрых жыхароў вёскі – Браніславу Іосіфаўну Кліз і Яніну Іосіфаўну Скібінскую. Таксама віншаванне атрымоўвалі ветэраны працы, імяніннікі, якія нарадзіліся ў верасні і самы малодшы жыхар вёскі. З музычным віншаваннем для жыхароў Апаліна-Басіна, выступіў народны тэатр-студыя гульні “Прымакі”, якія акрамя спеваў, з жыхарамі арганізавалі яшчэ і танцы.
Концерт «Осенние перезвоны»
Концерт «Осенние перезвоны» 23 сентября в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры » состоялся замечательный концерт для жителей агрогородка Дворец артистов Гродненской областной филармонии. Прекрасная разножанровая программа очень пришлась по душе всем зрителям без исключения.В начале всей программы зрителей развеселил замечательный клоун Вася,звучали душевные песни в исполнении вокалистов,исполнялись зажигательные танцы,лились волшебные звуки баяна и саксофона. Тёплая встреча обоюдно понравилась всем без исключения.Благодарим артистов и зрителей.
Свята кукурузы ў Круцілавічах
Свята кукурузы ў Круцілавічах 23 верасня ў аграгарадку Круцілавічы праходзіла Свята кукурузы ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта “Дбайных гаспадароў славім, весела час бавім”. Мэта названага праекта – папулярызацыя сельскагаспадарчай працы, сельскіх прафесій, вясковага побыту, арганізацыя культурнага адпачынку жыхароў аграгарадкоў і вёсак. Аграгарадок Круцілавічы прэтэндуе на ролю “кукурузнай сталіцы” раёна. Мясцовае ААТ “Граніт-Агра” мае пад кукурузай самы вялікі палетак у раёне – тысячу гектараў. І расце тут кукуруза пад клапатлівым наглядам агранома Антона Тарасевіча сапраўднай каралевай палёў – вышынёю да трох метраў. Распачалося свята прывітальнымі словамі, з якімі звярнуліся да прысутных старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Людміла Мядзведзь. У час урачыстасці была ўганаравана сям’я Падліпскіх, якая паспяхова выступіла на абласных моладзевых спаборніцтвах “Уладар сяла”. Андрэй і Іна Падліпскія разам з дзецьмі Уладам і Міланай атрымалі ад ААТ “Граніт-Агра” і РК ГА “БРСМ” каштоўныя падарункі. Іх уручылі намеснік дырэктара ААТ “Граніт-Агра” Людміла Мядзведзь і першы сакратар райкама ГА БРСМ Кацярына Хілімончык. Стала традыцыяй праводзіць на свяце “Сельскія вясёлыя эстафеты”. Апошнім часам у спартыўных спаборніцтвах удзельнічаюць не толькі сельгаспрадпрыемствы. На сельскую эстафету ў Круцілавічы прыбылі прадстаўнікі КСУП “Белагурна”, “Дварэц-Агра”, ААТ “Граніт-Агра”, Круцілавіцкай школы. Для іх арганізатары падрыхтавалі спартыўныя і жартоўныя конкурсы. Большасць з іх была “кукурузнай” тэматыкі: трэба было як мага хутчэй ачысціць 20 пачаткаў кукурузы; “папрацаваць”, як кукурузаўборачны камбайн; у стозе саломы адшукаць 8 кукурузных пачаткаў. Не меншага спрыту патрабавалі такія конкурсы, як “вусень”, “вясёлыя лыжнікі”, “вясёлыя штонікі”. Найбольш паспяхова справілася з заданнямі мясцовая каманда ААТ “Граніт-Агра”. Ёй журы прысудзіла першае месца. Пераможны склад каманды – Сяргей Смурага (капітан), Віталь Бакей, Алена Бабко, Людміла Хоміч, Аляксандр Сёмуха. Другое месца – за прадстаўнікамі Круцілавіцкай школы, трэцяе месца заняла каманда “Дварэц-Агра”. Пераможцы і ўсе ўдзельнікі адзначаны дыпломамі і падарункамі. Канцэртную праграму для жыхароў аграгарадка Круцілавічы і гасцей свята падрыхтавалі самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны. Дзеці выступілі з танцавальнай кампазіцыяй, з прыпеўкамі – гурт Данілавіцкага дома культуры “Суседачкі”. Надалей песенныя і танцавальныя нумары прапанавалі Наталля Бузук, Сяргей Малышчык, Вікторыя Батвін, Ала Чарняўская, Улад Ракуць, група “Бархат”, Таццяна Шостка, ансамбль цыганскай песні “Бахталачы”. Вельмі спадабалася гледачам казка на новы лад “Курачка Раба”, якую паказалі маладыя працаўнікі ААТ “Граніт-Агра”. Галоўныя ролі ў інсцэніроўцы выконвалі Віталь Бакей і Кацярына Дубешка. Цікавым атрымаўся паказ убораў, вырабленых з дапаможных матэрыялаў: восеньскага лісця, паперы, газет, поліэтыленавых пакетаў, абгортак. Усе мадэлі – 14 дзяцей – з Круцілавіцкага садка і школы. Журы вырашыла нікога не абыходзіць увагай: салодкія прызы за ўдзел атрымалі ўсе юныя мадэлі. . Спадабалася прысутным, асабліва дзятве, выступленне Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Dolls4all” пад кіраўніцтвам Івана Каско. Малеча была ў захапленні ад вялікіх лялек – герояў мультфільма “Шчанюковы патруль”. Потым арганізатары мерапрымства запрасілі моладзь на вячэрнюю святочную дыскатэку “На эстраднай хвалі”.
Открытое заседание клуба «Золотой возраст»
Открытое заседание клуба «Золотой возраст» 21 сентября 2017 года в секторе по организации досуга «Хвиневичский Дом культуры» состоялось открытое заседание клуба общения для пенсионеров «Золотой возраст» на тему «Знаменитые наши земляки». В гости пригласили известного в агрогородке человека, бывшего председателя колхоза «Поречье», начальника сельхозуправления, председателя Поречского сельсовета Вацлава Брониславовича Залевского. В настоящее время он находится на заслуженном отдыхе, но до сих пор любит работать на земле, выращивать различные культуры, применять необычные технологии. Недавно в районной газете «Перамога» была опубликована статья о его увлечениях. Вацлав Брониславович охотно поделился своими наработками, вместе с участниками объединения, за чашечкой чая, вспомнили былые времена, так же предложил поделиться опытом с молодежью и свои услуги в сборе материала о земляках трудившихся на благо родной земли. В конце встречи, руководитель объединения Елена Сивко, от имени всех поблагодарила гостя и подарила на память небольшой сувенир.