Месяц: Август 2017

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне. Частка першая: на свяце         19 жніўня, у дзень, калі святкуецца яблычны Спас, у аграгарадку Жукоўшчына праводзілася Свята яблыкаў. Праходзіла яно ў рамках раённага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”. Месца для свята – КСУП “Жукоўшчана”–  было абраназ той прычыны, што «Жукоўшчына» на сёння — самая яблычная ў раёне: гаспадарка мае сад на 80 гектараў, забяспечвае яблыкамі жыхароў Дзятлава, раёна і не толькі іх. Па традыцыі свята  распачалі песнямі і танцамі: праз іх ушанавалі яго Вялікасць яблык. Песню “Яблыні ў квецені” выканала Тамара Ступак. Яе творчы настрой падхапілі ўдзельнікі дзіцячага танцавальнага калектыву “Сунічкі”, спявачкі Алена Штэйзель, Гражына Антановіч, Ганна Харлінская. Павітаў прысутных на свяце старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык. Ён пажадаў гасцям свята добрага настрою, прыемна бавіць час, а ўдзельнікам  сельскай вясёлай эстафеты – удалых выступленняў. Таксама павіншавала прысутных са святам, пажадала поспехаў у спаборніцтвах  намеснік дырэктара  па ідэалагічнай рабоце КСУП “Жукоўшчына” Алена Свіб.

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

Музыкальное шоу «ЖАРА»

Музыкальное шоу «ЖАРА» 19.08.2017г. а аг. Вензовец,  прошло молодежное музыкальное шоу «ЖАРА».                             Целью мероприятия: отвлечь жителей от повседневной работы, отдохнуть, послушать современные хиты в исполнений участников художественного любительского творчества отдела культуры и досуга «Вензовекцкий Дома культуры», потанцевать, и хорошо провести субботний вечер. И не смотря на капризы погоды, все ушли с хорошим настроением.

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

Канцэрт Аляксея Хлястова

З днём нараджэння, Наваельня! Частка другая: Наваельнянскі зводны аркестр, Аляксей Хлястоў ды іншае Работнікі мясцовага Дома культуры падрыхтавалі для наваельнянцаў музычныя віншаванні. Павіншавалі з нараджэннем сёлетніх дзетак і іх бацькоў. А прыбыло ў пасёлку на дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак. Самы маленькі жыхар Наваельні – Цімур Пяшко. Не абышлі ўвагай людзей шаноўнага ўзросту. Цяпер Наваельня мае восем доўгажыхароў. Гэты наваельнянцы —  Васіль Лапацін, Вера Куцко, Ніна Піваварчык, Марыя Кулакоўская, Леакадзія Сакольнік, Надзея Трусава, Вольга Кардаш —  вартыя, каб пра іх ведалі, бо менавіта і іх праца – у дабрабыце пасёлка. А самая багатая на гады – Ніна Гваздзёва: сёлета ёй спаўняецца 96 гадоў. Зразумела, што самыя малыя і пажылыя не змаглі пабыць на ўрачыстасці, але гаспадыні свята Наталля Нагорная і Галіна Сушко словамі, а прысутныя  землякі — апладысментамі жадалі ім самага добрага. Прыемны падарунак землякам падрыхтаваў Анатоль Кардаш – выставу сваіх карцін. На палотнах пазнаеш знаёмыя мясціны і пабудовы: касцёл у Наваельні, ГЭС,  бераг возера…  Маляваць Анатоль Кардаш пачаў каля трыццаці гадоў таму. Як жартам і ўсур’ёз расказаў сам мастак, пасля зарплаты зайшоў у краму, купіў усё неабходнае і стаў маляваць. На той час працаваў галоўным прававым інспектарам Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў. Цяпер, калі пайшоў на адпачынак, Анатоль Кардаш жыве ў Наваельні, даглядае матулю, вядзе гаспадарку. Мастак стварыў каля 300 работ, многія з якіх раз’ехаліся па свеце – у Прыбалтыку, Італію, ЗША, Украіну, Расію. На свяце Анатолю Аляксандравічу падзякавалі за актыўны ўдзел у жыцці пасёлка: менавіта летась ён быў ініцыятарам і арганізатарам правядзення ў Наваельні Міжнароднага турысцкага злёту чыгуначнікаў.Талентамі Наваельня не абдзелена. І пацвярджэнне таму – Наваельнянскі духавы аркестр, кожнае пакаленне якога шануе і прадаўжае традыцыі тых, хто стаяў каля вытокаў гэтага калектыву. У дзень нараджэння Наваельні  музыканты ўшанавалі памяць усіх, каго з імі няма: жалобны спіс – гэта, можна сказаць, цэлы аркестр. Аркестранты да ўрачыстасці наведалі могілкі, а ў час канцэрта Аляксандр Саалятэ назваў іх пайменна і праспяваў песню памяці тых, хто пайшоў на нябёсы.  Затым канцэртны вечар у пасёлку прадоўжыў эстрадны спявак Аляксей Хлястоў.Дзень нараджэння Наваельні сабраў шмат жыхароў. Дарослыя і малеча запоўнілі пасялковы стадыён. Наваельнянцы мелі магчымасць паслухаць песні і музыку, патанцаваць, пачаставацца прысмакамі, якімі гандлявалі кропкі райспажыўтаварыства і   прыватныя прадпрымальнікі, попыт быў на атракцыёны і бяспройгрышную латарэю.  

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

З днём нараджэння, Наваельня!

З днём нараджэння, Наваельня! Частка першая: падарункі да свята Як і людзі, пераважная большасць паселішчаў мае свой дзень нараджэння. Вось і Наваельня 19 жніўня адзначала сваё асабістае свята. А якая ўрачыстасць без падарункаў? І яны былі: гэта і выступленне Наваельнянскага  зводнага духавога аркестра, якім самі наваельнянцы ганарацца, музыку якога любяць слухаць, і выстава карцін іх земляка Анатоля Кардаша, на якіх шмат навакольных краявідаў, і канцэрт эстраднага спевака Аляксея Хлястова. Многія наваельнянцы ў гэты дзень атрымалі асабістыя падарункі. Іх віншавалі калегі па працы, родныя, сябры. На свяце пасёлка былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі – за шматгадовую, плённую, творчую працу. Іх імёны занесены на Дошку гонару пасёлка Наваельня. Як паведаміла старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец, па хадайніцтве працоўных калектываў сёлета ўганараваны сямёра лепшых работнікаў. Гэта Алена Бахар (туббальніца “Наваельня”), Сяргей Галавач (камбінат хлебапрадуктаў), Алена Гранкоўская (сельгастэхніка), Аляксандр Жых (лясніцтва), Святлана Спасюк (Наваельнянская школа), Іван Шэга (міжрайагразабеспячэнне), Галіна Шэнаева (яслі-сад). Цяпер у Наваельні працуе 51 арганізацыя, прадпрыемства і прыватная фірма. Яны, па магчымасцях, уносяць свой уклад у добраўпарадкаванне пасёлка. Падзячныя словы на адрас самых руплівых выказала старшыня сельвыканкама Ірына Кунахавец у час урачыстасці – калектывам Наваельнянскай школы, ясляў-садка, Наваельнянскага лясніцтва, сельгастэхнікі, туббальніцы, Наваельнянскай гарбальніцы. Падарункі і падзякі на свяце атрымалі самыя дбайныя гаспадары – пераможцы пасялковага конкурсу на самы ўпарадкаваны двор і самы дагледжаны кветнік. Сёлета лепшымі гаспадарамі прызнаны Андрэй і Таццяна Шэнаевы, Ігар і Наталля Лом, Аляксандр і Наталля Сачыкі. Самыя дагледжаныя кветнікі маюць Рэна Буйнец, Святлана Літвінская, Раман Берасцень.

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

Концерты на полях КСУП «Слава труду»

Концерты на полях КСУП «Слава труду» 19 августа работниками отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» для участников жатвы 2017 проведены мини концертные программы, с участием заместителя директора по идеологической работе КСУП «Слава труда» Пекарским Людвигом Ивавнеовичем.

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

У КСУП “Дварэц-Агра” павіншавалі тысячнікаў

У КСУП “Дварэц-Агра” павіншавалі тысячнікаў                     На палетку каля вёскі Цяцейкі павіншавалі з працоўным дасягненнем камбайнавы экіпаж і двух вадзіцеляў КСУП “Дварэц-Агра”. На 15 жніўня браты Ляўкевічы – Андрэй і Сяргей намалацілі 1000 тон зерня, а вадзіцелі Леанід Хілімончык і Васіль Жых перавезлі на МАЗах па 1000 тон. Павіншавалі дварэцкіх тысячнікаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык, работнікі Дварэцкага дома культуры і прадстаўнікі ветэранскага аб’яднання “У крузе сяброў”.

Автор admin 17.08.2017 Выкл.

День активного отдыха для детей

День активного отдыха для детей 17.08.2017г.  в  Доме культуры было проведено мероприятия день активного отдыха для детей и взрослых. Работали аттракционы, игровые и танцевальные площадки. Хорошее настроение создавалась солнечной погодой, уютной атмосферой и улыбками на лице посетителей.

Автор admin 17.08.2017 Выкл.

1000 тон. Яшчэ два экіпажы ААТ «Граніт-Агра» — дасягнулі майстарскага рубяжу

1000 тон. Яшчэ два экіпажы ААТ «Граніт-Агра» — Вадзіма Майсейчыка і Андрэя Літвінскага — дасягнулі майстарскага рубяжу Ободва моладзевыя экіпажы працуюць на камбайнах КЗС-1218. Раніцай, яшчэ да выезду на жніўную ніву, на мехдвары ў Таркачах камбайнераў-тысячнікаў віншавалі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык, дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Мазур, намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Людміла Мядзведзь, работнікі культуры Данілавіцкага дома культуры. Той жа раніцай грашовымі прэміямі былі адзначаны шафёры «Граніт-Агра», якія на аўтамашынах ГАЗ перавезлі па 800 тон зерня — Віктар Тарас і Дзяніс Сёмуха

Автор admin 16.08.2017 Выкл.

Віншаванні на жніве КСУП «Слава працы»

Віншаванні на жніве КСУП «Слава працы» 16 жніўня прымаў віншаванні Дзмітрый Палуянцэвіч — шафёр ГАЗ-53 перавёз ад камбайнаў 806 тон зерня. Першы ў сельгаспрадпрыемстве падрыхтаваў свой аўтамабіль да жніва, таму і вызначыўся на ўборцы. Адзначаны прафсаюзнай прэміяй.  Уладзімірам Фёдаравічам Казаком, старшынёй АПК, быў уручаны вымпел за перамогу у спаборніцтвах па перавозцы зерня. Працаўнікі аддзела культуры і дасуга «Казлоўшчынскі Дом культуры» павіншавалі і заспявалі добрую песню.

Автор admin 16.08.2017 Выкл.

Музычнае віншаванне ў «Русь -Агра»

Музычнае віншаванне ў «Русь -Агра» 15 жніўня віншаванне  ад дырэктара КСУП «Русь -Агра»  Юрыя Канстанцінавіча Бортніка, старшыні прафсаюзнай арганізацыі Рудазуб Кацярыны Кліменцьеўны прымаў вадзіцель тысячнік  Марцукевіч Іван Адольфавіч.

Автор admin 15.08.2017 Выкл.