День: 19.08.2017

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне. Частка трэцяя: песенная і танц-клас

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне. Частка трэцяя: песенная і танц-клас Канцэртную праграму прапанавалі мясцовым жыхарам і гасцям Свята яблыкаў артысты Гродзенскай абласной філармоніі. Любіць прыязджаць да землякоў з песнямі Ала Аўдзейчык, і яе цёпла прымаюць, ахвотна падпяваюць, падтрымліваюць апладысментамі. Перад гледачамі выступілі спевакі, танцоры, музыканты. Цёпла прымалі баяніста Цімафея Сідарчука, танцавальны дуэт “Энігма”, спевакоў Вольгу Багданаву, Пятра Ракуця. Паспяхова прайшоў майстар-клас па побытавых танцах. Нядаўна работнікі культуры апрабавалі яго ў санаторыі “Радон”. У жыхароў аграгарадка навучанне даўнейшым танцам таксама мела поспех. З замілаваннем і настальгіяй глядзелі людзі шаноўнага ўзросту, як удзельніцы народнага фальклорнага гурта вёскі Погіры пад кіраўніцтвам Тамары Ступак танчаць кракавяк, падыспань, полечку,  на рэчаньку, лысага, сямёнаўну, яблычка – танцы іх маладосці.

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

Вясёлая эстафета ў Жукоўшчыне

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне. Частка другая: эстафета На старт  сельскай вясёлай эстафеты выйшлі каманды КСУПаў “Жукоўшчына” і “Вензавец”, сырзавода, санаторыя “Радон”. Жукоўшчынцы выставілі сваіх моцных спартсменаў, і за іх “хварэлі” ўсім аграгарадком. Камандам давялося паўдзельнічаць у розных “яблычных” выпрабаваннях. Самымі спрытнымі і ўдачлівымі аказаліся гаспадары — прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”. Перамогу здабылі Яўген Кійко, Дзмітрый Расолька, Аляксей Вайтушка, Вольга Аўхім, Алёна Сантоцкая. На другім месцы замацавалася каманда ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Каманда ўпершыню ўдзельнічала ў сельскіх вясёлых стартах і выступіла паспяхова. За сырзавод выступалі Дзмітрый Радзюк, Руслан Пішчык, Сяргей Пузач, Вераніка Макарэвіч, Вольга Патапава. Прызавое трэцяе месца – у санаторыя “Радон”. Каманда ў складзе Віктара Пышко, Максіма Маліноўскага, Паўла Варгана, Ірыны Чулькінай, Анастасіі Жэлязоўскай таксама дэбютавала на спаборніцтвах.  Пераможцы і прызёры адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад спонсараў – райкама прафсаюза работнікаў АПК і райкама грамадскага аб’яднання БРСМ. Пасля цырымоніі ўзнагароджання каманда КСУП “Жукоўшчына” вырашыла перадаць свой прыз – спартыўны інвентар – дзецям Жукоўшчынскай школы. Гэтае рашэнне агучыла кіраўнік каманды Алена Свіб.

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне. Частка першая: на свяце         19 жніўня, у дзень, калі святкуецца яблычны Спас, у аграгарадку Жукоўшчына праводзілася Свята яблыкаў. Праходзіла яно ў рамках раённага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”. Месца для свята – КСУП “Жукоўшчана”–  было абраназ той прычыны, што «Жукоўшчына» на сёння — самая яблычная ў раёне: гаспадарка мае сад на 80 гектараў, забяспечвае яблыкамі жыхароў Дзятлава, раёна і не толькі іх. Па традыцыі свята  распачалі песнямі і танцамі: праз іх ушанавалі яго Вялікасць яблык. Песню “Яблыні ў квецені” выканала Тамара Ступак. Яе творчы настрой падхапілі ўдзельнікі дзіцячага танцавальнага калектыву “Сунічкі”, спявачкі Алена Штэйзель, Гражына Антановіч, Ганна Харлінская. Павітаў прысутных на свяце старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык. Ён пажадаў гасцям свята добрага настрою, прыемна бавіць час, а ўдзельнікам  сельскай вясёлай эстафеты – удалых выступленняў. Таксама павіншавала прысутных са святам, пажадала поспехаў у спаборніцтвах  намеснік дырэктара  па ідэалагічнай рабоце КСУП “Жукоўшчына” Алена Свіб.

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

Музыкальное шоу «ЖАРА»

Музыкальное шоу «ЖАРА» 19.08.2017г. а аг. Вензовец,  прошло молодежное музыкальное шоу «ЖАРА».                             Целью мероприятия: отвлечь жителей от повседневной работы, отдохнуть, послушать современные хиты в исполнений участников художественного любительского творчества отдела культуры и досуга «Вензовекцкий Дома культуры», потанцевать, и хорошо провести субботний вечер. И не смотря на капризы погоды, все ушли с хорошим настроением.

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

Канцэрт Аляксея Хлястова

З днём нараджэння, Наваельня! Частка другая: Наваельнянскі зводны аркестр, Аляксей Хлястоў ды іншае Работнікі мясцовага Дома культуры падрыхтавалі для наваельнянцаў музычныя віншаванні. Павіншавалі з нараджэннем сёлетніх дзетак і іх бацькоў. А прыбыло ў пасёлку на дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак. Самы маленькі жыхар Наваельні – Цімур Пяшко. Не абышлі ўвагай людзей шаноўнага ўзросту. Цяпер Наваельня мае восем доўгажыхароў. Гэты наваельнянцы —  Васіль Лапацін, Вера Куцко, Ніна Піваварчык, Марыя Кулакоўская, Леакадзія Сакольнік, Надзея Трусава, Вольга Кардаш —  вартыя, каб пра іх ведалі, бо менавіта і іх праца – у дабрабыце пасёлка. А самая багатая на гады – Ніна Гваздзёва: сёлета ёй спаўняецца 96 гадоў. Зразумела, што самыя малыя і пажылыя не змаглі пабыць на ўрачыстасці, але гаспадыні свята Наталля Нагорная і Галіна Сушко словамі, а прысутныя  землякі — апладысментамі жадалі ім самага добрага. Прыемны падарунак землякам падрыхтаваў Анатоль Кардаш – выставу сваіх карцін. На палотнах пазнаеш знаёмыя мясціны і пабудовы: касцёл у Наваельні, ГЭС,  бераг возера…  Маляваць Анатоль Кардаш пачаў каля трыццаці гадоў таму. Як жартам і ўсур’ёз расказаў сам мастак, пасля зарплаты зайшоў у краму, купіў усё неабходнае і стаў маляваць. На той час працаваў галоўным прававым інспектарам Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў. Цяпер, калі пайшоў на адпачынак, Анатоль Кардаш жыве ў Наваельні, даглядае матулю, вядзе гаспадарку. Мастак стварыў каля 300 работ, многія з якіх раз’ехаліся па свеце – у Прыбалтыку, Італію, ЗША, Украіну, Расію. На свяце Анатолю Аляксандравічу падзякавалі за актыўны ўдзел у жыцці пасёлка: менавіта летась ён быў ініцыятарам і арганізатарам правядзення ў Наваельні Міжнароднага турысцкага злёту чыгуначнікаў.Талентамі Наваельня не абдзелена. І пацвярджэнне таму – Наваельнянскі духавы аркестр, кожнае пакаленне якога шануе і прадаўжае традыцыі тых, хто стаяў каля вытокаў гэтага калектыву. У дзень нараджэння Наваельні  музыканты ўшанавалі памяць усіх, каго з імі няма: жалобны спіс – гэта, можна сказаць, цэлы аркестр. Аркестранты да ўрачыстасці наведалі могілкі, а ў час канцэрта Аляксандр Саалятэ назваў іх пайменна і праспяваў песню памяці тых, хто пайшоў на нябёсы.  Затым канцэртны вечар у пасёлку прадоўжыў эстрадны спявак Аляксей Хлястоў.Дзень нараджэння Наваельні сабраў шмат жыхароў. Дарослыя і малеча запоўнілі пасялковы стадыён. Наваельнянцы мелі магчымасць паслухаць песні і музыку, патанцаваць, пачаставацца прысмакамі, якімі гандлявалі кропкі райспажыўтаварыства і   прыватныя прадпрымальнікі, попыт быў на атракцыёны і бяспройгрышную латарэю.  

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

З днём нараджэння, Наваельня!

З днём нараджэння, Наваельня! Частка першая: падарункі да свята Як і людзі, пераважная большасць паселішчаў мае свой дзень нараджэння. Вось і Наваельня 19 жніўня адзначала сваё асабістае свята. А якая ўрачыстасць без падарункаў? І яны былі: гэта і выступленне Наваельнянскага  зводнага духавога аркестра, якім самі наваельнянцы ганарацца, музыку якога любяць слухаць, і выстава карцін іх земляка Анатоля Кардаша, на якіх шмат навакольных краявідаў, і канцэрт эстраднага спевака Аляксея Хлястова. Многія наваельнянцы ў гэты дзень атрымалі асабістыя падарункі. Іх віншавалі калегі па працы, родныя, сябры. На свяце пасёлка былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі – за шматгадовую, плённую, творчую працу. Іх імёны занесены на Дошку гонару пасёлка Наваельня. Як паведаміла старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец, па хадайніцтве працоўных калектываў сёлета ўганараваны сямёра лепшых работнікаў. Гэта Алена Бахар (туббальніца “Наваельня”), Сяргей Галавач (камбінат хлебапрадуктаў), Алена Гранкоўская (сельгастэхніка), Аляксандр Жых (лясніцтва), Святлана Спасюк (Наваельнянская школа), Іван Шэга (міжрайагразабеспячэнне), Галіна Шэнаева (яслі-сад). Цяпер у Наваельні працуе 51 арганізацыя, прадпрыемства і прыватная фірма. Яны, па магчымасцях, уносяць свой уклад у добраўпарадкаванне пасёлка. Падзячныя словы на адрас самых руплівых выказала старшыня сельвыканкама Ірына Кунахавец у час урачыстасці – калектывам Наваельнянскай школы, ясляў-садка, Наваельнянскага лясніцтва, сельгастэхнікі, туббальніцы, Наваельнянскай гарбальніцы. Падарункі і падзякі на свяце атрымалі самыя дбайныя гаспадары – пераможцы пасялковага конкурсу на самы ўпарадкаваны двор і самы дагледжаны кветнік. Сёлета лепшымі гаспадарамі прызнаны Андрэй і Таццяна Шэнаевы, Ігар і Наталля Лом, Аляксандр і Наталля Сачыкі. Самыя дагледжаныя кветнікі маюць Рэна Буйнец, Святлана Літвінская, Раман Берасцень.

Автор admin 19.08.2017 Выкл.

Концерты на полях КСУП «Слава труду»

Концерты на полях КСУП «Слава труду» 19 августа работниками отдела культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» для участников жатвы 2017 проведены мини концертные программы, с участием заместителя директора по идеологической работе КСУП «Слава труда» Пекарским Людвигом Ивавнеовичем.

Автор admin 19.08.2017 Выкл.